Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 82

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 154

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 517
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Публіцыстыка : Застацца ў літаратуры? Там цесна і без мяне...
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




Застацца ў літаратуры? Там цесна і без мяне...
Публіцыстыка

Валерый Гапееў

Якімі б пераканаўчымі ні былі заўвагі крытыкаў, што “такіх дзяцей няма”, я буду ўсміхацца ў адказ. Дзеці розныя! Не сфарміраваны яшчэ ўнутраны свет, адсутнасць таго самага стрыжня жыццёвага вопыту робяць іх падобнымі на ваду, якая прымае форму сасуда. Іх вонкавы свет ― люстэрка традыцый, навязаных правілаў, існуючых нормаў асяродку ўвогуле.

Жанна Капуста мае рацыю, выказаўшы меркаванне, што аўтар удзельнічае ў дыялогах маладых недзе на форумах. На адным з форумаў я вучыўся стварэнню сайтаў, працы ў Сетцы, дызайну ды іншаму. Трэба сказаць, што атмасфера на форуме была вельмі інтэлігентная, дзякуючы адміну ― 25-гадовай жанчыне. То і размовы былі шчырыя. Свайго ўзросту я не хаваў, але: “У Інтэрнеце ўзросту няма!”. Мяне вучылі азам работы ў Сеціве ...15-гадовыя падлеткі. І ўжо пазней, калі мы пасябравалі, калі мяне “прынялі за свайго”, мая асабістая пошта была штодзень з лістом: у мяне не столькі прасілі парадаў па розных жыццёвых пытаннях, колькі шукалі чалавека, які выслухае і не стане насміхацца, не адмахнецца, не прадасць, адкажа суперажываннем. І сёння я ўдзельнік некалькіх форумаў, дзе не зважаюць на ўзрост, дзе школьнік, што зарабляе 1 долар за напісанне 3000 знакаў тэксту, мае права на голас і думку побач з паспяховым бізнесменам 50-і гадоў, які мае сваю фірму і наймае на працу такіх школьнікаў. Я і сёння чытаю форумы, чытаю ЖЖ маладых (тут, праўда, больш фальшу).

Трэцяе... Свет вакол падлеткаў. Выбачайце, але заўвагі крытыкаў ― тое заўвагі дарослых людзей, якія бачаць, могуць характарызаваць, асэнсоўваць гэты свет. Для падлетка навакольны свет ― дадзеная канстанта. І спроба аналізу свету з’яўляецца куды пазней, з жыццёвым вопытам. Патрабаваць ад падлеткаў дарослага ўспрымання рэчаіснасці, паглыбленага асэнсавання з элементамі філасофіі, мне падаецца занадта. Даросласць падлеткаў ― гэта голыя веды без практыкі (Юрый). Ён ніколькі не дарослы, ён проста начытаны хлопец, які на кожны выпадак можа даць гатовую цытату ― і лічыць гэта за веданне жыцця.
Што тычыцца “лёгкасці і фантастычнасці” тых зменаў, якія адбыліся з Кацярынай ― так мне захацелася. Вядома, мая віна ў тым, што не заўважылі крытыкі таго страху Кацярыны перад гэтымі зменамі: з Папялушкі ― у царэўны. І што ўсё ― без яе ўдзелу. Такая была задума, каб мацнейшым быў боль ад расчаравання, каб раптоўна быў перарваны шэраг “вязення”, каб было яшчэ больш зразумела, што і гора, і радасць у многім ад нас не залежаць.

Мне шкада аднаго: “Доказ закона прыгажосці”, “Урок бяспечнага сексу”, “Лёшкава каханне” (заста- лася амаль незаўважанай) ― гэта аповесці адной кнігі, ці, скажу так, часткі адной аповесці. Таму некаму Юрыс падаўся ценем ― а ён дзейнічае як галоўны герой у другой аповесці (яе неяк і не заўважылі). Героем чацвёртай аповесці становіцца мой маўклівы Сяргей, пятай – паэт Віктар. І тое самае сутыкненне з дарослым жыццём адбываецца менавіта ў двух апошніх... Формай кнігі абумоўлена і слабасць (па канстатацыі Жанны Капусты) “Урока бяспечнага сексу” ў плане адсутнасці яркіх вобразаў, запамінальных герояў.

Мо і дарэмна так адкрыта пісаць (абвінавацяць у пыхлівасці), але скажу: я пішу для таго, каб дзеці чыталі на беларускай мове. Так, я згаджаюся з тымі, хто лічыць, што кніга ― тавар. (Наш шаноўны Адам Глобус крывіцца пры гэтым (ці толькі прыкідваецца), хоць сам займаўся вытворчасцю такога тавару). Я лічу кнігу таварам. І таму імкнуся ў першую чаргу пісаць для таго, хто яе будзе чытаць. Так пісалася першая кніга, так пісалася першая аповесць для падлеткаў ― я ведаў, што першымі чытачамі яе будуць мой 16-гадовы сын і яго стрыечная сястра-аднагодка. Так пісалася “Ведзьміна тоня” – для 13 ― 15-гадовых падлеткаў, якую ўхваліла Лада Алейнік у “Полымі”, па якой у ліцэі г. Івацэвічы навучэнцы ладзілі цэлую канферэнцыю на 2 гадзіны, і якая не стала асобнай кнігай.

Не стаўлю сабе задач сваімі творамі некага павучаць, некаму адкрываць вочы, пераварочваць мысленне і мяняць свет, не ўпікаю настаўнікаў і бацькоў ― яшчэ раз паўтару: аповесці пішуцца толькі дзеля таго, каб дзеці чыталі на беларускай мове нешта яшчэ, акрамя праграмных твораў. Вось такая дурная для нашага прагматычнага свету ідэя-фікс. І таму не хачу 300 асобнікаў кнігі за свае ці спонсарскія грошы. Хачу бачыць свае творы ў бібліятэках.

Вось адзін з каментарыяў на маім сайце:
“Вялікі дзякуй за вашу аповесць! Чыталі разам з вучнямі 11-х класаў. Дзеці не хацелі дамоў разыходзіцца, не дачытаўшы. Пасля доўга абмяркоўвалі. Ніхто не застаўся абыякавым. Было чутно: “Аказваецца, і ў беларускай літаратуры ёсць цікавыя творы. Не толькі пра вайну ды пра вёску”. Многія падыходзілі, прасілі параіць, што яшчэ можна пачытаць накшталт вашага. Ужо 15 год працую настаўніцай, аднак такую цікавасць убачыла ўпершыню. Дзякуй!”

Пакідаю гэты каментар без каментарыяў. Адно прашу не лічыць, што выклаў яго дзеля самапіяру. Звярніце ўвагу на рэакцыю школьнікаў... Разумею і другое: пісаць у такім ключы, з такой мэтай, “рабіць тавар” ― гэта значыць зачыніць сабе дарогу да кагорты “сапраўдных пісьменнікаў”, значыць ― быць аўтарам, але не быць мастаком. І Ціхан Чарнякевіч мае рацыю, калі піша пра бублікі і нулявую вартасць твора для ўласна беларускай літаратуры.
Разумею, на што ішоў, пачынаючы пісаць для старшакласнікаў. На такую аповесць кожны эксперт: настаўнік, бацька, просты дарослы. Бо кожны мае свой по гляд на маладых, у кожнага ― свой вопыт.

Разумею: у такую маю мэту ― пісаць дзеля таго, каб дзеці чыталі, ― вельмі цяжка паверыць. Але што яшчэ можа даць мне мая пісаніна, акрамя водгуку чытача? Грошы? Дык, як трапна заўважыў Уладзімір Сцяпан, беларуская літаратура і грошы ― рэчы ўзаемна недатыкальныя. Слава? Дзякуй, за 10 гадоў у раёнцы мне яе хапіла. Узнагарод? Хапае і тых, што ёсць. Самарэалізацыя? Дык не без гэтага. Застацца ў літаратуры? Не, ужо сказаў: аўтары, якія “робяць тавар”, у літаратуры не застаюцца.

Мяне хвалюе наша родная мова, тое становішча, у якое яна патрапіла. Мяне хвалюе, што выдатныя і добрыя кнігі беларускіх аўтараў выходзяць мізэрнымі тыражамі і часта застаюцца прачытанымі адно сябрамі аўтараў ды асобнымі крытыкамі і літаратуразнаўцамі. Калі мне паверыць, тады ніколькі не будзе дзіўным маё жаданне пісаць для падлеткаў. Бо для дзіцячага ўзросту літаратура добрая і якасная трохі ёсць, а для падлеткаў... І адбываецца тое, што адбываецца: вакуум на працягу некалькіх гадоў, творы школьнай праграмы, скіраваныя ў мінулае (“вёска ды вайна”), якія насамрэч выклікаюць у многіх устойлівую антыпатыю да роднай мовы і літаратуры. Амаль 40 гадоў прайшло ― і я чытаў “Насцечку” Кузьмы Чорнага, “Сяброў” Алены Васілевіч, і дачка мая цяпер чытае. Дык мне тады хоць менш тлумачыць трэба было. А колькі такіх твораў... То хіба дзіўна, што “на выхадзе” маем мы выпускніка, якому найчасцей позна казаць пра нешта роднае?
Ат, хопіць. З другога боку ― навошта мне брахаць? Дакладна ведаю свае здольнасці і магчымасці і таму кажу смела, што буду далей “рабіць тавар” ― пісаць канкрэтныя рэчы для канкрэтных людзей. Для падлеткаў. Хто са мной?
(1 января 2011)  

 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА