Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 82

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 154

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 517
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Публіцыстыка : З чаго пачаць?
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




З чаго пачаць?
Публіцыстыка

Марыя КОБЕЦ



Праблема выкарыстання беларускай мовы сёння даволі часта ўзнімаецца на
старонках сродкаў масавай інфармацыі, але ж, шчыра кажучы, ад таго, што яна
ўзнімаецца ,амаль ніяк не вырашаецца. Ну, можа, толькі праз артыкулы становіцца яшчэ больш зразумела, што мова наша жыве, ёй карыстаюцца, яе любяць, у ёй ёсць неабходнасць. Прапаноў, як вярнуць нашай мове cтрачаны аўтарытэт, на старонках газет і часопісаў таксама выказваецца вельмі шмат, і, магчыма, нехта яшчэ раз скажа: “Давайце пачынаць з сябе”.
Пытанне ўводзін тытульнай мовы ва ўжытак людзей, не звязаных з ёй прафесійна, на мой погляд, не вырашыцца ніколі. Чаму я так мяркую? Зараз патлумачу. Паспрабуйце прымусіць размаўляць на якой-небудзь не зусім звыклай мове чалавека, які ўсё сваё свядомае жыццё размаўляў на іншай.
Магчыма, але складана. Для гэтага патрэбна, каб людзі яго атачэння таксама размаўлялі на гэтай мове. Што адбываецца ў адваротным выпадку? Чалавек паспрабуе ёй карыстацца, прынамсі, нейкі прамежак часу, а потым, у рэшце рэшт, закіне гэту няўдзячную справу.
Асабіста для мяне – гэта мова маіх бацькоў. Для таго, каб яшчэ раз упэўніцца ў тым, трэба проста заехаць у вёску.

Тут, як і стагоддзе таму, размаўляюць на мове продкаў. Няхай гэта так званая трасянка і яна крыху змененая з цягам часу, але ж звычайны вясковы чалавек думае на ёй, разважае.
Мяне як дырэктара сельскага Дома культуры, а на гэту пасаду я была прызначана амаль тры гады таму, вельмі прыемна здзівіў той факт, што справаздача ў аддзел культуры вядзецца менавіта на беларускай мове. На ёй складаюцца сцэнарыі, ладзяцца мерапрыемствы.

Можна прыводзіць мноства прыкладаў, як выкарыстоўваюць беларускую мову ў розных установах, на старонках сродкаў масавай інфармацыі, на радыё, тэлебачанні, але ж мяне як чалавека, які жыве ў Пінскім раёне, абурае такі факт: у 130-тысячным Пінску, сярод яго 14 агульнаадукацыйных школ і трох гімназій няма ніводнай з беларускамоўным навучаннем! І ў той жа час намнога лепей складваецца сітуацыя ў раёне: 27 сярэдніх і 3 базавыя школы — і ўсе (за выключэннем адной – пасялковай) беларускамоўныя. Але ж і тут праблем хапае, бо прадметы не заўсёды выкладаюцца на беларускай мове.

На маю думку, першаснае, што патрэбна для таго, каб беларуская мова не была нашым дзецям чужой, – гэта ўвядзенне яе ў праграмы выхавання дзіцячых садкоў, у праграмы навучання школ, ПТВ, ВНУ. І не толькі!

Патрэбны комплекс мер, якія б забяспечылі паўнавартаснае выкарыстанне беларускай ва ўсіх тых сферах, што фарміруюць моўны прэстыж і дзе яна павінна і можа выкарыстоўвацца як дзяржаўная мова нашай краіны, бо беларуская літаратурная мова – гэта мова адукаваных, інтэлігентных людзей Беларусі.

(16 ноября 2012)  

 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА