Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 82

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 154

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 517
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Публіцыстыка : «Мне б да кожнае душы дакрануцца словам …»
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




«Мне б да кожнае душы дакрануцца словам …»
Публіцыстыка

Надзея ПарчукЗ паэтычнай творчасцю Надзеі Парчук знаёмыя многія. Многія ведаюць аб гэтай надзіва стойкай, моцнай духам і таленавітай жанчыне з няпростым лёсам. Надзея Мікалаеўна нарадзілася на Палессі ў вёсцы з прыгожай і паэтычнай назвай Ладарож. Рана навучылася чытаць, за што ўдзячная сваёй маці. На жаль, у школу са сваімі аднагодкамі з-за атрыманай у раннім дзяцінстве траўмы пазваночніка, Надзя не змагла пайсці. У першы клас яна пайшла разам са сваім малодшым братам, калі ёй споўнілася дзесяць гадоў, і гэта было велізарнае шчасце. Скончыўшы дзесять класаў, Надзя паспяхова здае экзамены ў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум. А, атрымаўшы ў 1975 годзе дыплом бухгалтара, працуе кантралёрам-касірам у ашчаднай касе ў сваім родным Ладарожы. 25 гадоў свайго жыцця Надзея Мікалаеўна прысвяціла служэнню банкаўскай сістэме. Па натуры яна добры і чулы чалавек, надзелены рэдкім дарам – тонка адчуваць і разумець паэзію, па-майстэрску валодаць словам.

Любоў да паэзіі ў яе выявілася яшчэ ў раннім узросце – як зачараваная, слухала яна старадаўнія песні ў выкананні бабулі, маці, бацькі. Слухала і марыла сама злажыць што-небудзь падобнае. Прайшло нямала часу, каб спраўдзілася Надзіна мара. Сёння яна з’яўляецца членам Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў, лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка, гэтай узнагародай адзначаны яе кнігі «Раскрыліўся бусел над хатай», «Зарунее жыта зноў».

Яе вершы неаднаразова друкаваліся ў такіх выданнях, як «Настаўніцкая газета», газеты «Заря», «Заря над Бугом», «Вместе» (таварыства інвалідаў), часопісах «Літаратура і мастацтва», «Полымя», «Маладосць», альманаху «Гоман » і іншых перыядычных выданнях. Надзея Парчук з’яўляецца складальнікам калектыўнага зборніка духоўнай паэзіі і прозы «Дазволь прычасціцца …», які выйшаў у свет у жніўні 2011 года. Яна таксама – адзін з аўтараў зборніка вершаў і апавяданняў для дзяцей «Карусель». Уся творчасць Надзеі Мікалаеўны прасякнута любоўю да малой радзімы, роднага краю, блізкіх людзей, сяброў, землякоў. Яе вершы аб жыцці, людзях, працы, каханні, прыродзе, прыгажосці.

27 верасня Надзеі Парчук споўнілася 60 гадоў. Мы віншуем юбілярку з гэтай знамянальнай датай, жадае доўгіх гадоў жыцця, поспехаў ва ўсім, а галоўнае – аптымізму і новых творчых перамог!
(30 сентября 2011)  

 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА