Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Публіцыстыка
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




Окна ПВХ. ОНД выпускает новые балконные рамы, окна из поливинилхлорида в Минске - замер бесплатно.
Публіцыстыка

Валерий Гришковец


Выступление в прениях на Пленуме СПБ

Заканчивается Год книги. Чем он запомнился, чем дорогим (и не очень) остался в памяти? В первую очередь, запомнилась встреча Президента с группой писателей, членов нашего Союза. Тут, конечно, отдельное спасибо руководителю Союза писателей Беларуси Николаю Ивановичу Чергинцу: наконец-то нас заметили и на самом верху!..

Год книги мне запомнился, в первую очередь, поездками наших писателей по регионам страны. Надеюсь, Брестчина, куда пока еще не было такой поездки, в стороне не останется. И вообще, надо сделать всё возможное, чтобы такие поездки писателей по стране стали традиционными.

Публіцыстыка

Марыя КОБЕЦ



Праблема выкарыстання беларускай мовы сёння даволі часта ўзнімаецца на
старонках сродкаў масавай інфармацыі, але ж, шчыра кажучы, ад таго, што яна
ўзнімаецца ,амаль ніяк не вырашаецца. Ну, можа, толькі праз артыкулы становіцца яшчэ больш зразумела, што мова наша жыве, ёй карыстаюцца, яе любяць, у ёй ёсць неабходнасць. Прапаноў, як вярнуць нашай мове cтрачаны аўтарытэт, на старонках газет і часопісаў таксама выказваецца вельмі шмат, і, магчыма, нехта яшчэ раз скажа: “Давайце пачынаць з сябе”.

Публіцыстыка
Валерый Гапееў сёння адзiн з нешматлікіх пiсьменнiкаў краiны, што пiшуць для падлеткаў i юнакоў. Яго кнiгi «Пастка на рыцара» i «Урокi першага кахання» сталi свайго рода бестселерамi айчыннай лiтаратуры. Аповесцi i апавяданнi В. Гапеева з зайздросным пастаянствам з`яўляюцца на старонках самых вядомых беларускiх выданняў – у часопiсах «Маладосць», «Полымя», штотыднёвiку «Лiтаратура i мастацтва». Валерый Гапееў – адзiн з першых лаўрэатаў лiтаратурнай прэмii iмя Ул. Калеснiка Брэсцкага аблвыканкама – так была адзначана яго кнiга «Пастка на рыцара».
- Валерый Мiкалаевiч, пiсаць для юнага чытача – справа складаная i сур`ёзная. Тут мала мець талент пiсьменнiка, патрэбен яшчэ талент тонкага псiхолага, педагога, а яшчэ... вельмi добрага чалавека. Чаму вы выбралі гэты накірунак?


Публіцыстыка
Роздум пад дзвярыма правінцыйнай кнігарні

Анатоль Крэйдзіч.


Нарэшце за некалькі апошніх дзесяцігоддзяў беларускія літаратары дачакаліся свята: 2012-ы абвешчаны Годам кнігі. Прыемна, што і казаць. Тым больш, што гэтае рашэнне прынята кіраўніком краіны па прапанове Саюза пісьменнікаў Беларусі. У выніку ўсе мы – і тыя, хто піша, і чытачы (лічы, усё грамадства) – жывем яе вялікасцю Кнігаю. А на самай жа справе прыгожым словам жывем! Адны толькі іванаўскія аўтары (чаму іванаўскія? Бо і сам я іванаўскі – жыву ў Іванаве, узначальваю мясцовую райгазету) выдалі сёлета паўдзясятка дыхтоўных кніг: Анатоль Дзенісейка – “Дастоева. Вытокі. Ад Ф.М.Дастаеўскага да нашых дзён” і “Агдэмер. Святло палескіх зорак”; Марыя Гарупа – “Вернасць зямлі”; Васіль Жушма – “Гарэза”; ну, і сябе ж не праміну, бо літаральна на днях забраў у выдавецтве “Літаратура і Мастацтва” аўтарскія экземпляры ўласнай кнігі “Роднае, шчымлівае”.
Першыя тры з названых кніг – краязнаўчыя. Дзве наступныя – літаратурна-мастацкія.



Публіцыстыка
Мікола ПАНАСЮК,
член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Алякесей СкакунПачатак новага 2012 года – Года кнігі – парадаваў шчодрым ураджаем: у рэспубліканскім выдавецтве “Літаратура і мастацтва” ўбачыла свет дакументальная аповесць вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага “Мужык”. У кароценькай, але інтрыгуючай прадмове да яе лётчык-касманаўт СССР, двойчы Герой Савецкага Саюза Пётр Клімук зазначае: “Яна пра беларуса-мужыка, але не таго цярплівага і забітага працай “пана сахі і касы”, за якога некалі заступіўся народны паэт Беларусі Янка Купала. Кніга Уладзіміра Ліпскага “Мужык” – пра нашага сучаснага мужыка, які навукай і самай перадавой тэхнікай здабывае хлеб. Аповесць гэта пра знакамітага беларускага аграрніка Аляксея Сцяпанавіча Скакуна, які ў сваёй гаспадарцы “Астрамечава” зрабіў казку быллю, пераўтварыў адвечныя мары нашых продкаў-сялян у зямны рай”.

Сам жа герой аповеду, ураджэнец вёскі Дастоева Іванаўскага раёна, цвёрда ўпэўнены, што настаў час, калі трэба разбудзіць у кожным з нас “спячую пупышку”, каб яна стрэльнула жыватворным парасткам. Селянін – кармілец дзяржавы, корань нацыі, яе плоць і ядро душы. Дык чаму ж не даць яму волю, каб ён, селянін-мужык, і вольны, і творча працаваў, і дастойна, па заслугах атрымліваў за сваю гаспадарчую разваротлівасць?

Публіцыстыка
Надзея ПарчукЗ паэтычнай творчасцю Надзеі Парчук знаёмыя многія. Многія ведаюць аб гэтай надзіва стойкай, моцнай духам і таленавітай жанчыне з няпростым лёсам. Надзея Мікалаеўна нарадзілася на Палессі ў вёсцы з прыгожай і паэтычнай назвай Ладарож. Рана навучылася чытаць, за што ўдзячная сваёй маці. На жаль, у школу са сваімі аднагодкамі з-за атрыманай у раннім дзяцінстве траўмы пазваночніка, Надзя не змагла пайсці.

Публіцыстыка
Дар’я ШОЦІК, студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ.
газета "Народная трыбуна"

Валерый Гапееў – адзін з самых вядомых сучасных беларускіх пісьменнікаў, якія пішуць для падлеткаў. Ён жыве ў Івацэвічах, працуе адказным сакратаром у раённай газеце “Івацэвіцкі веснік”, яго творы актыўна публікуюць літаратурныя часопісы, свет пабачылі ўжо некалькі кніг празаіка. Сёння Валерый Гапееў – госць “Берасцейскага вогнішча”.

– Валерый Мікалаевіч, давайце пачнём, пэўна, з галоўнага… Скажыце, калі ласка, а ці ёсць, на Ваш погляд, будучыня ў беларускай літаратуры? Ці заўсёды літаратура здольная звязаць мінулае і сучаснасць?
– Хочаце пачуць ад мяне аптымістычна-ўпэўненае: “Вядома, ёсць!”? Не, не буду казаць так. Літаратура жыве, пакуль жыве мова, на якой яна пішацца (таму, дарэчы, для мяне дзікім абсурдам гучыць “рускамоўная беларуская літаратура”). Але ж вядома і тое, што мова можа памерці, знікнуць. Вунь знікае рэальна ірландская мова – катастрафічная сітуацыя, калі і дзяржава не можа кардынальна змяніць такі стан рэчаў. Падлічана, што кожны тыдзень на зямлі знікае адна мова.

– Жахлівая статыстыка…
– Не буду, што называецца, каркаць, але і прыхарошваць становішча не магу лічыць за гераізм.

Публіцыстыка
Размовы пра мову і вакол мовы

Валерый ГАПЕЕЎ

Вы ведаеце, што хаваецца за абрэвіятурай АББА? Не, гэта не той вядомы напрыканцы мінулага стагоддзя ансамбль з чатырох спевакоў. Гэта другое. Паслухайце, як гучыць: “Аб’яднанне бацькоў, беларушчынай апантаных”. Дзеці бацькоў, якія ўваходзяць у гэтае аб’яднанне, маюць і без кроплі ніякаватасці носяць майкі з гэтай абрэвіятурай. І з задавальненнем расказваюць, калі ў іх пытаюцца пра дзіўнае, на першы погляд, напісанне яе. Такая арганізацыя існуе ў Беластоку, у Польшчы. І аб’ядноўвае многія дзесяткі бацькоў…

Даўно ўстанавіў для сябе правіла: ніколі не пісаць нешта па гарачых слядах, калі эмацыянальная частка перавешвае інфармацыйную.

Публіцыстыка
Зінаіда ДУДЗЮК

kalesnik.jpg (24.44 Kb)Сёлета спаўняецца трыццаць гадоў з таго часу, як было заснавана Брэсцкае аддзяленне Саюза пісьменнікаў БССР. Тады прафесійных пісьменнікаў на Брэстчыне было не густа, усяго чатыры: Уладзімір Калеснік, Міхась Рудкоўскі, Ніна Мацяш, Іван Арабейка. Ужо ва ўсіх абласных цэнтрах працавалі аддзяленні, а ў Брэсце бракавала аднаго чалавека. Тэрмінова прынялі ў сябры СП таленавітага маладога паэта з Ганцавічаў Віктара Гардзея, і такім чынам вырашылі праблему.

На ўрачыстасць адкрыцця аддзялення прыехалі з Мінска Ніл Гілевіч і Сяргей Законнікаў, былі запрошаны госці з Украіны: пісьменнікі Іван Чарнецкі і Пятро Мах, прысутнічалі прадстаўнікі ўлады, прыйшлі берасцейскія паэты і пачаткоўцы. Мерапрыемства праходзіла ў Доме палітасветы. Сакратаром быў абраны У.А.Калеснік, і аддзяленне пачало працаваць даволі актыўна, праводзіла шмат творчых сустрэч у вобласці і непасрэдна ў Брэсце.

Публіцыстыка
Валерий ГРИШКОВЕЦ

Сегодня о литературе говорить фактически не принято: не формат, выражаясь языком телепиарщиков. А жаль, очень жаль. Для меня литература, а точнее, литературное творчество - способ и, если хотите, образ жизни. Нет, живу я за счет работы в газете, в материальном смысле. А вот в моральном, или правильнее сказать, в духовном смысле, конечно же, за счет творчества. Творческий процесс - это именно то, что держит меня на земле, дает силы жить, ну, не жить, так, в конце концов, не загнуться прежде времени. Короче говоря, литература для меня - мое ВСЁ.
Думаю, не только для меня. Даже в наше, как для меня, так паскудное время, когда от нее, художественной литературы, а не словоблудия разных там кликуш и прохвостов, почему-то напрочь отвернулись сильные мира сего. И самое обидное, простые, так сказать, читатели.

Публіцыстыка
Валерый Гапееў

Якімі б пераканаўчымі ні былі заўвагі крытыкаў, што “такіх дзяцей няма”, я буду ўсміхацца ў адказ. Дзеці розныя! Не сфарміраваны яшчэ ўнутраны свет, адсутнасць таго самага стрыжня жыццёвага вопыту робяць іх падобнымі на ваду, якая прымае форму сасуда. Іх вонкавы свет ― люстэрка традыцый, навязаных правілаў, існуючых нормаў асяродку ўвогуле.

Жанна Капуста мае рацыю, выказаўшы меркаванне, што аўтар удзельнічае ў дыялогах маладых недзе на форумах. На адным з форумаў я вучыўся стварэнню сайтаў, працы ў Сетцы, дызайну ды іншаму. Трэба сказаць, што атмасфера на форуме была вельмі інтэлігентная, дзякуючы адміну ― 25-гадовай жанчыне. То і размовы былі шчырыя. Свайго ўзросту я не хаваў, але: “У Інтэрнеце ўзросту няма!”. Мяне вучылі азам работы ў Сеціве ...15-гадовыя падлеткі.

 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА