Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Проза
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




Читал на форуме
Проза
Жанчыну бабулькай нельга было назваць, хоць відаць было, што ёй за 70 – высахлы маршчыністы твар, сівыя, аж белыя валасы. Апранута яна была зграбна і годна. Так выглядаюць вясковыя настаўніцы-пенсіянеркі: з інтэлігентнасцю ў паставе, якая не знікла нават за гады іх няпростага вясковага жыцця, калі трэба было спалучаць у адным вечары і правяранне вучнёўскіх сшыткаў, і даенне каровы, і гатаванне вячэры для мужа-трактарыста. Так думаў Антось пра гэтую сухенькую жанчыну, падыходзячы да аўтобуса.
Жанчына ля аўтобуса прытрымлівала адной рукой інвалідную каляску, у якой сядзеў хлопчык гадоў 10. “Зараз папросіць дапамагчы з каляскай”, – падумаў Антось, і вырашыў, што чакаць гэтай просьбы не будзе – сам прапануе.
– Дзень добры, дапамагчы? – прыпыніўся ён ля жанчыны.
– І вам добры, – вінавацячыся, заспяшалася жанчына. – Калі вас не затурбуе, дапамажыце. Сяргейка не цяжкі, у нас 12 і 13 месцы… Давайце, я сумку Вашу патрымаю.

Проза
Пабываць у Траццякоўскай галерэі брэсцкі мастак Міхал Касец марыў з маленства. І мог гаварыць аб ёй доўга і шмат, бо ведаў гісторыю яе стварэння і развіцця літаральна ўсё. Сябры мастака ў размове з Касцом старанна абыходзілі тэму Траццякоўкі, таму што на ўласнай скуры – і не аднойчы! – паспелі пераканацца: Мішка ўчэпіцца ў суразмоўцу як клешч і не выпусціць, пакуль не вываліць на галаву таго ўсю наяўную інфармацыю аб самай вядомай, так ён лічыў, мастацкай галерэі свету. Прычым учапіцца стараўся не ў пераносным, а ў самым прамым значэнні слова – у гузік на пінжаку. І круціў гэты гузік, і цягнуў на сябк, быццам правяраў на трываласць.

Проза
Днепро-Бугский канал во время фашистской оккупации служил линией, отделяющий юго-западную зону партизан Пинского соединения от немецких гарнизонов. Он был серьёзной преградой для врага и превратился, в конце концов, в настоящий партизанский фронт. Сорок дней и ночей в феврале-марте 1944 года бригады имени Молотова и Пинская держали оборону на Днепро-Буге. Сорок дней и ночей стояли на смерть закаленные в трехлетних боях бойцы и командиры, партийные и беспартийные, попавшие в партизаны: кто, вырвавшись из плена, кто по зову сердца и ответственности перед Родиной оставил свои семьи и влился в поток партизанских походов.
В один из февральских дней 1944 года начальник Ямницкой заставы Андриян Литвинчук выехал на ответственное задание почти со всем своим личным составом.

Проза
- Вось яна, Дамброўскі, твая “мілка”, - маёр Яфрэмаў паказаў шарыкавай асадкай на мапе. – Давай глянем на макет мясцовасці, што там і як. Ты выбачай, сітуацыя асаблівая. На такое я б ніколі не пагадзіўся. Мы ж ні чорта не даем пра іх. Групу закінем, дык адразу вылічаць, свалата.
Яны падняліся, абодва высокія, толькі маёр быў мажнейшы за свайго падначаленага – старшага лейтэнанта, і выйшлі са штаба.
Кожная гара мае свой паўднёвы адхон. Меўся ён і ў вяршыні, адзначанай на мапе адзнакай 2 340 метраў. Адносна мала. Яна не была самай высокай у хрыбце Сефід-Кух, што ўзнімаўся на мяжы Афганістана і Пакістана. Як для аматараў горных паходаў, дык месца малацікавае. Але ў вачах людзей вайсковых яна мела адну, бадай, найважнейшую перавагу над астатнімі вяршынямі: з паўднёвага схілу добра праглядалася тая частка даліны, дзе на беразе вузенькай рачулкі месціўся кішлак Мурагаб.

Проза
Светлой памяти полковника Михаила Зубко

И тогда созвал он всех ангелов, которые были у него в душе, и спросил их: “Как мне теперь быть?” И ответили ему ангелы: “Преклони колени”.
И тогда созвал он в своей душе всех тех, кого считали изгоями, отверженными, презренными, кто обитал в самом низу этой жизни, и спросил их: “Как мне теперь быть?” И сказали они в один голос: “Будь нашим вожаком!” — “Почему вы хотите, чтобы я стал вашим вожаком?” — снова спросил он. “Потому, что мы любим тебя!” — ответили они и преклонили колени перед Лучшим из лучших.


1. Костя
Волчок из дорожной пыли и песчинок возник у самой обочины внезапно. И в этом было что-то мистическое. Он вращался всё быстрее и быстрее, увеличивался, захватывая в свою воронку мелкие камешки и сухую траву, ещё более разрастался, изгибаясь в разные стороны, кружился в своём безумном танце, как шаман на одной ноге, и невозможно было оторвать от него взгляд. От обочины “афганец” метнулся к горящему БТРу, затем резко ушёл в сторону отвесной скалы у другого края дороги и там внезапно исчез, рассыпался, растворился в сухом, раскалённом воздухе.
За БТРом, прижимаясь к броне, стоял механик-водитель в изорванном и кое-где дымящемся комбинезоне и тщательно целился из автомата в сторону периодически появляющихся вспышек на гребне горы.

Проза
(Из цикла "Детдомовские рассказы)

Рабочее утро воспитательницы Светланы Анатольевны началось так, как и должно было начаться. Она привычно взглянула на себя в большое зеркало и помогла одеться своим шестилеткам. Вялые и притихшие, дети ещё не успели прийти в себя после сна. Светлана Анатольевна любила их такими и торопилась насладиться первыми десятью-пятнадцатью минутами после их пробуждения. Но очень скоро благостная тишина взорвётся нескончаемым плачем и безудержным криком: детдомовские дети не умеют быть тихими.
- Ватоливна, – первой нарушила молчание всезнающая Соня, – а Мишка сказал, что к нему сегодня ночью приходила мама и подарила подарок.

Проза
(урывак з аповесці)
"Чула маё сэрца"
Тым днём прачнулася Марфа як бы з неспакоем нейкім у сэрцы. І вачэй, здаецца, не паспела расплюшчыць, як адчула ў душы трывогу. Падумала была, што з сэрцам нешта нядобрае, сцішылася, пасядзела колькі хвілін, спусціўшы ногі долу, прыслухалася. Не, сэрца не балела, але ўсё адно як бы трымцела нешта ў грудзях. "Што б то магло быць такое?" - падумала сама сабе. На сэрца, дзякаваць богу, не жалілася пакуль што.
Пасядзела так крыху дый адмахнулася ад тых благіх думак: "Ат, пэўна, ляжала на левым баку, от і прымроілася..." Апранулася, усунула ногі ў валенкі, звыкла затупала па хаце...
Так пачаўся той дзень для яе. Клопаты, як заўсёды, былі адны і тыя ж, звычайныя для вясковай кабеты: жывёлу накарміць-напаіць, снеданне згатаваць, на абед што ў печ паставіць. На тое дзіўнае адчуванне, з якім прачнулася, у клопатах гэтых і забылася б, ды, дай ты веры, не мінавалася яно.

Проза
В квартире у них было все, как у людей. Правда, о евроремонте они только мечтали, новую мебель взамен старой, еще бабушкиной, только собирались приобрести. В будущем. Но было у них в доме что-то такое, чего ни у кого нет. На стене висела не фотография, а портрет, нарисованный известным художником. Это была Валеркина бабушка, Герой труда. Она, веселая и чуточку лукавая, стояла в каких-то зарослях. Это были деревья не деревья, гигантская трава не трава, а что-то неизвестное, почти неземное. А это очень многих интриговало.
-- Это что? -- спросила Валерку его новая подружка Жанна.
-- Это моя Бабца. Она была Героем.

Проза
…Нічога не робіць, адно думае (сядзіць – думае, ходзіць – думае, стаіць – думае…). І ўсё насміхаецца з тых, хто нешта робіць. Бач які.

х х х

Біяграфія: так было, але гэта яшчэ не праўда жыцця.
Мастацкі твор: так не было, але гэта праўда.

х х х

Не займеў своечасова новы перакідны каляндар, перакінуў лісты старога на першую старонку, і… захацелася яго пагартаць. А як пагартаў, то падумаў: чаму б гэты каляндар не скарыстаць яшчэ колькі разоў. Перагортваеш наступную старонку, і прыгадваеш па запісе, што ў гэты дзень летась ці пазалетась рабіў.

Проза
Выехаў я ў той дзень проста так паблукаць па лесе, палюбавацца яе развітальнай прыгажосцю. У пошуках цікавага здымка зайшоў у знаёмы бярэзнік, што астраўком бялеў сярод зялёных сосен і спыніўся ў здзіўленні: пад невысокай стройнай бярозкай стаялі два баравічкі. Моцныя чарнявыя шапачкі насунулі крыху набок, бы тыя гномы. Здаецца, так і падміргваюць: “Ну як мы? Прыгожыя?”
Не пакідаць жа гэткае багацце, ды яшчэ пад самую з1му. Зрэзаў. Агледзеўся. А вунь яшчэ адзін, яшчэ.


Проза
Пасля праклятай ночы нешчаслівым ранкам забытага людзьмі дня нарадзілася Голая Праўда. Расы сцюдзёнай папіла, туманам спавілася ды рушыла ў свет гаспадара шукаць. Хадзіла, ногі прытаміла, дзіця сустрэла.
— Я — Праўда. Давай з табой жыць.
Дзіця пальцам у носе пакалупала.
— Не-а. Мама абяцала цукерыкаў прынесці, а я малако разліў. Скажу праўду — не будзе цукерыкаў. А падману, то хіба што Мурзіку-кату матузамі пападзе...
Пайшла далей Голая Праўда. Па густым лесе ішла, на будан напаролася, закаханых у тым будане ўгледзела.
— Я — Голая Праўда. З кім мне яшчэ, як не з вамі жыць?
Адарваліся ад пацалункаў Закаханыя.

 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА