Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 82

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 154

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 517
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Прэмія Калесніка : Інструкцыя аб парадку прысуджэння літаратурнай прэміі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта імя У.А. Калесніка
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




Інструкцыя аб парадку прысуджэння літаратурнай прэміі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта імя У.А. Калесніка
Прэмія Калесніка

Інструкцыя аб парадку прысуджэння літаратурнай прэміі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта імя У.А. Калесніка
1. Літаратурная прэмія Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта імя У.А. Калесніка (далей - прэмія) прысуджаецца ў гонар таленавітага пісьменніка Брэстчыны Уладзіміра Андрэевіча Калесніка, кандыдата філалагічных навук, прафесара, загадчыка кафедры беларускай літаратуры Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, стваральніка і кіраўніка абласнога літаратурнага аб'яднання «Зараніца», сакратара Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, члена Саюза пісьменнікаў Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа.

2. Прэмія будзе спрыяць стварэнню высокамастацкіх твораў пісьменнікамі вобласці, выяўленню знакавых імёнаў у сферы слоўнага мастацтва, падвышэнню статуса пісьменніка ў грамадстве, умацаванню станоўчага іміджу вобласці.
Конкурс на вышуканне прэміі здзяйсняецца па трох намінацыях:
* першая - проза (у тым ліку драматургія, крытыка і публіцыстыка);
* другая - паэзія;
* трэцяя - дзіцячая літаратура.

3. Прэмія прысуджаецца фізічным асобам (калектыву аўтараў) штогод на конкурснай аснове за высокі ўзровень лепшых апублікаваных літаратурных твораў, якія ўзбагачаюць духоўнае жыццё і нацыянальную культуру рэгіёна.
Штогод прысуджаюцца тры прэміі фізічным асобам, якія сталі пераможцамі ў кожнай з намінацый конкурсу.

4. Уручэнне прэміі здзяйсняецца на спецыяльнай цырымоніі да дня нараджэння У.А. Калесніка - 17 верасня.

5. Асобам, якім прысуджана прэмія, уручаецца дыплом лаўрэата і грашовая выплата ў памеры дваццаці пяці базавых велічынь.
Калі прэмія прысуджаецца калектыву аўтараў, званне лаўрэата прысвойваецца кожнаму з аўтараў, грашовая выплата дзеліцца паміж імі ў роўных долях, дыплом лаўрэата ўручаецца кожнаму лаўрэату.

6. Дыплом лаўрэата прэміі, прысуджанай аўтару пасмяротна, і грашовая частка прэміі перадаюцца сям'і лаўрэата.

7. Матэрыялы па вылучэнні твораў на вышуканне прэміі падаюцца аўтарамі штогод да 1 ліпеня і ўключаюць: кароткія біяграфічныя звесткі аб вышукальніку; тры асобнікі твора, які вылучаецца; артыкулы, рэцэнзіі, водгукі ў прэсе, прысвечаныя дадзенаму твору (калі маюцца).
Удзельнікамі конкурсу не могуць быць прадстаўлены работы, якія адначасова вылучаны на атрыманне прэмій Рэспублікі Беларусь, міжнародных прэмій або прэмій іншых дзяржаў альбо тыя, якія ўжо атрымалі такія прэміі. Аўтары, якія прадставілі камерцыйныя кнігі, выдадзеныя па заказу арганізацый альбо фізічных асоб, у конкурсе не ўдзельнічаюць.
Прэмія паўторна не прысуджаецца.

8. Адбор твораў кандыдатаў на саісканне прэміі праводзіцца Радай па прысуджэнні літаратурнай прэміі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта імя У.А. Калесніка (далей - Рада).
Радай прымаецца рашэнне аб прысуджэнні прэміі, якое ўступае ў сілу пасля яго зацвярджэння рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта (далей - аблвыканкам).

9. На Раду ўскладаюцца наступныя функцыі:
інфармаванне аб правядзенні конкурсу на саісканне прэміі;
азначэнне крытэрыяў прысуджэння прэміі, патрабаванняў да афармлення матэрыялаў, якія прадстаўляюцца ўдзельнікамі конкурсу і ўмоў іх прадстаўлення;
прыём матэрыялаў, якія паступаюць ад удзельнікаў конкурсу, і адбор аўтараў для далейшага ўдзелу ў конкурсе;
разгляд матэрыялаў, якія паступілі, уключаючы іх усебаковае вывучэнне, аналіз атрыманых заўваг і прапаноў;
прыняцце рашэння аб прысуджэнні прэміі;
арганізацыя цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў.

10. Рада працуе ва ўзаемадзеянні з абласнымі органамі дзяржаўнага кіравання, арганізацыямі, падпарадкаванымі аблвыканкаму, іншымі юрыдычнымі асобамі.

11. У склад Рады ўключаюцца прадстаўнікі:
упраўлення адукацыі аблвыканкама;
Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі»;
рэдакцый абласных дзяржаўных друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.
У склад Рады могуць уваходзіць прадстаўнікі іншых арганізацый.

12. Старшынёй Рады з'яўляецца старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

13. Намеснікамі старшыні Рады з'яўляюцца начальнік упраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама і начальнік упраўлення культуры аблвыканкама.

14. Персанальны склад Рады зацвярджаецца старшынёй аблвыканкама.

15. Для папярэдняга разгляду і ўсебаковай ацэнкі матэрыялаў, прадстаўленых на саісканне прэміі, у Радзе могуць стварацца экспертныя групы. Пасяджэнне Рады лічыцца правамоцным пры наяўнасці не меней 2/3 членаў Рады.
Рашэнні Рады аб прысуджэнні прэміі прымаюцца простай большасцю галасоў ад ліку прысутных шляхам тайнага галасавання і афармляюцца пратаколамі.
У выпадку, калі колькасць галасоў «за» і «супраць» аднолькавая, канчатковае рашэнне прымае старшыня Рады.

16. Арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Рады здзяйсняе Брэсцкае абласное аддзяленне грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

17. Фінансаванне выдаткаў, звязаных з выплатай грашовай часткі прэміі, здзяйсняецца за кошт сродкаў абласнога бюджэту.
(8 января 2011)  

 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА