Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 82

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 154

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 517
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Паэзія : Уладзімір Сітуха
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




Уладзімір Сітуха
Паэзія

СУСТРЭЧА З МАЦІ

Сакавік сячэ калючым градам,
Але я пагодзе й гэтай рад -
На спатканне еду з родным садам,
Сустракай жа песняй, ціхі сад!

Бачу я пад яблыняю маці,
Бачу, як спяшае да ракі.
Падарунак мой - ў гарошак плацце...
Чую дотык стомленай рукі.
Колькі дзён яна мяне чакала?
Выглядала марна колькі дзён?
І пакутліва заўжды ўздыхала,
Як праходзіў міма паштальён.

А сягоння - так памкне насустрач,
Бо прыкмеціць, ведаю, здалёк.
І праз слёзы скажа нерашуча:
"Папярэдзіў бы хаця, сынок.

Я б тады ўсяго нагатавала -
Завітаў такі жаданы госць..."
Распытае: дзе купляю сала,
Ды цыбуля ці на рынку ёсць?

Ты ж любіў вішнёвыя кампоты...
Наварыла. Дзецям завязеш.
Ці парадак у цябе з работай
І ці лішняга, сынок, не п`еш?

Апрануўшыся, нібы на свята,
Прасядзіць са мною да цямна.
Нат вады не дасць прынесці ў хату:
"Ты - з дарогі. Хай ужо, сама..."

Ноч сяло, нібы крылом, атуліць.
Толькі за сцяной я буду чуць,
Уздыхаючы, мая матуля
Не магла ад радасці заснуць.
(11 марта 2011)  

 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА