Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 82

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 154

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 517
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Паэзія : Анатоль Шушко
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




Анатоль Шушко
Паэзія

КАСЬБА З ВОДАРАМ НАСТАЛЬГІІ

Зычна косам у росах:
Між бухматых ракіт
Рассцілаюць пракосаў
Ручнікі ля ракі.

Ранак свежы і дужы.
Ані кроплі нуды,
Румянее, як ружы,
Небасхіл малады.

Прахалодаю вецер
Цела цешыць і твар,
І ківае прывеццем
Знадалёк ясакар.

Наліваецца гожа
Спрыту-моцы рука,
Бо адстаць мне няможна
Ад свайго сябрука.

Недарэчна злайдачыць
У бацькоў на вачах.
Мой знарок памянташыць
Спакваля распачаў.

Адчуваю ягоны
Позірк я. Пот цячэ.
Вычышчаю зялёны
Аксаміт чым ямчэй.

Невыказная радасць!
– Неблагія касцы…
Ні папроку, парады.
– Малайцы… Малайцы!

Усміхаецца сонца
На чарговы пракос.
Дык звіні ж ты бясконца,
Срэбра золкавых рос.
(11 марта 2011)  

 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА