Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Навіны і дзеі
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




Культура Беларуси белорусская Культура. -- баня бочка
Навіны і дзеі
Напрыканцы 2011 года ў рамках акцыі “Чытаем па-беларуску” ў бібліятэцы Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сувязі адбылася сустрэча з беларускім пісьменнікам Валерыем Гапеевым, які жыве і працуе ў Івацэвічах адказным сакратаром у мясцовай газеце. Сярод чытачоў бібліяэтэкі назіраецца інтарэс да яго твораў,якія публікуюцца ў часопісах “Маладосць” і “Полымя”. Селета выйшла кніга яго твораў “Урокі першага кахання”. Аповесць “Трафік дня паэта” Валерыя Гапеева, надрукаваная ў 10 нумары “Маладосці”, стала самай чытаемай сярод чытачоў бібліятэкі каледжа.

Валерый Гапееў на сустрэчы ў каледжы сувязі
Сустрэча пакінула моцнае ўражанне на прысутных. У выніку сустрэчы цікавасць да беларускай літаратуры павысілася. Праблемы, якія закранаюць беларускія аўтары сення, актуальны, яны хвалююць моладзь, дапамагаюць адказаць на важныя пытанні жыцця.


Навіны і дзеі
dostoev_1.jpg (24.41 Kb)У бібліятэках горада Іванава і Іванаўскага раёна прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да 190-годдзя класіка сусветнай літаратуры Ф. М. Дастаеўскага.
У бібліятэцы імя Ф. Панфёрава была аформлена кніжная выстава "Вялікі талент заўсёды трывожны".
Супрацоўнікамі ўстановы выдадзены зборнік сцэнарных матэрыялаў па творчасці пісьменніка.
Ва ўрачыстай атмасферы прайшло ўзнагароджанне пераможцаў творчых конкурсаў, прысвечаных гэтай знамянальнай даце. У рамках свята ў Цэнтры культуры і народных традыцый была аформлена вялікая выстава «Дастаеўскі: знаёмы і незнаёмы», дзе былі шырока прадстаўлены не толькі несмяротныя творы аўтара і матэрыялы вядомых літаратараў, публіцыстаў, мастакоў, якія распавядаюць пра геніяльную асобу, але і лепшыя конкурсныя працы.
Прызы пераможцам конкурсу на лепшае сачыненне пра юбіляра - кнігі з творамі рускіх класікаў, у тым ліку і самога Ф. М. Дастаеўскага - уручыў на сцэне вялікай залы ЦК і НТ Анатоль Крэйдзіч, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.


Навіны і дзеі
Свята паэзіі
bibc_1.jpg (30.02 Kb)Палескі край шчодры на таленавітых, адданых сваёй справе людзей. Адзін з іх – Алесь Бібіцкі. Гэтае імя шмат значыць для Піншчыны. Самабытны, яркі паэт пакінуў спадчыну, якая прасякнута бязмежнай любоўю да рупліўцаў-палешукоў.
Алесь Іванавіч у 1952 годзе пасля заканчэння Мазырскага настаўніцкага інстытута быў накіраваны на Піншчыну. Спачатку працаваў у Лапацінскай школе, а праз два гады быў прызначаны дырэктарам Плошчаўскай школы. На гэтай пасадзе Алесь Бібіцкі працаваў каля 40 год, а на пенсіі прадоўжыў вучыць дзяцей у Калавуравіцкай школе. Першы зборнік паэта “Зоры над Пінай” пабачыў свет у 1979 годзе, у 1994 выйшаў зборнік для дзяцей “Міхаськава гара”. Аўтар друкаваўся ў часопісе “Маладосць”, газеце “Літаратура і мастацтва”. У 1988 годзе Алесь Іванавіч стаў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Літаратурная вечарына, прысвечаная 80-годдзю Алеся Іванавіча, адбылася ў Калавуравіцкай сярэдняй школе. Ва ўтульнай зале сабраліся людзі, якія былі сябрамі, аднадумцамі Алеся Іванавіча, а таксама літаратары, настаўнікі і вучні, мясцовыя жыхары.

Навіны і дзеі
У пяты раз абласны фестываль “Лунінская восень” сабраў “ураджай” на літаратурнай ніве Берасцейшчыны

(Фотоздымкі ў альбоме тут)


osen_11.jpg (14.46 Kb)Напрыканцы мінулага тыдня старажытная вёска Лунін, у якой больш стагоддзя таму ствараў беларускую граматыку святар Платон Ціхановіч, зноў вітала абласное свята. На гэты раз асенняя лістота ў школьным калідоры шалясцела пад мелодыі вершаў “богам дадзенага” – так прачытваецца прозвішча Максіма Багдановіча, і нашага земляка, ураджэнца Ганцаўшчыны Міхася Рудкоўскага, 120- і 75-годдзе якіх адзначаліся сёлета. Да іх жыватворных радкоў далучаліся іншыя, народжаныя сённяшнім часам нашымі сучаснікамі, чуйныя сэрцы якіх адгукнуліся выспеўшым словам…
Як заўсёды, “Лунінская восень” пачалася прыгожа, іскрамётна, па-беларуску. Немагчыма было не адчуць: дзеці і настаўнікі мясцовай школы разам з іх дырэктарам Сяргеем Кураком штогод адшукваюць усё новыя і новыя фарбы для “Восені”, шчодра расквечваюць яе сваімі захапленнем, творчасцю, фантазіяй. Не ведаю, як каму, а мне падалося: так чытаць вершы, так спяваць, так гаварыць матчыным словам могуць толькі тыя, у каго любоў да малой радзімы і ўсяго, што з ёй звязана, крыштальна-чыстай крынічкай струменіць у сэрцы.

Навіны і дзеі
Марыя Ляшук Марыя Ляшук, паэтка, эсэістка і таленавіты празаік, якая сярод многіх плыняў і тэм знайшла ў мастацкай прозе сваю жаночую плыню і сваю вечную тэму – тэму кахання, мае вялікае мноства прыхільнікаў сваёй творчасці.
Бо ў любыя часы, а тым больш тады, калі праз электронныя сродкі масавай інфармацыі руйнуюцца спрадвечныя каштоўнасці чалавечай душы, гэтак важна ведаць, што ёсць тыя, хто будзе да апошняга усхваляць сапраўднае пачуццё.

Сённяшнія героі Марыі Ляшук розныя, як розныя яны ў рэальнасці, але кожны з іх з'яўляецца носьбітам чыстага пачуцця, да якога часам вядзе пакутлівая дарога, часам – гора і бяда, часам – выпадковасць.
Мы сумуем па гэтых чыстых пачуццях, простых, недзе нават і наіўных, але такіх, якія ўзбагачаюць душу, ачалавечваюць яе.

Акрамя гэтага, Марыя – журналіст, і карыстаючыся, скажам так, сваёй пасадай галоўнага рэдактара раённай газеты, яна літаральна агітуе за абуджэнне чалавечнага ў чалавеку.
Там вельмі апраўдана і лагічна, што на ІІ з'ездзе Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Ляшук атрымала з рук намесніка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ліліі Ананіч высокую ўзнагароду Міністэрства інфармацыі – знак "Выдатнік друку Беларусі"!


Навіны і дзеі
shushko_1.jpg (35.13 Kb)У штотыднёвіку "Літаратура і мастацтва" за 4 лістапада 2011 года надрукаваная падборка вершай сябра берасцейскай суполкі Анатоля Шушко.

І для самога Анатоля, і для яго сяброў гэтая публікацыя вельмі ўсцешная. Неяк так атрымалася, што з такім цудоўным дарам тонкага лірыка Анатоль вось ужо колькі гадоў заставаўся не дужа друкуемым. Можа, яшчэ і таму, штоён – сціплы і не "прабіўны". А вершы ж – цудоўныя...

Таму нашае шчырае віншаванне Анатолю Шышко з публікацыяй гэтай падборкі. Хацелася б як найхутчэй павіншаваць яшчэ і з выхадам другой кніжкі, бо з моманту выдання першай прайшло ўжо шмат часу.


Навіны і дзеі
molod_10.jpg (22.29 Kb)аказаліся ў цэнтры новай аповесці сябра берасцейскай суполкі Саюза пісьменнікаў Беларусі Валерыя Гапеева.

"Трафік для паэта" - так называецца аповесць, якая пабачыла свет у кастрычніцкім нумары часопіса "Маладосць".

У цэнтры аповесці – сучасны падлетак, старшакласнік. Да таго ж, гэты хлопец – паэт. І марыць пра тое, пра што марыць кожны, хто піша вершы, - пра сваю кніжку. Але дзе ўзяць грошы?
І тады герой становіцца на шлях іх здабывання праз Інтэрнет: ён з дапамогай ужо дасведчаных людзей стварае сайт, на якім размяшчае знятыя крадком, з вялікай адлегласці пры дапамозе тэлескопа, відэасюжэты з жыцця гараджан: тут і п'яныя скандалы, і падгледжаныя пераапрананні, і любошчы...
Герой разумее, што пайшоў склізкай дарогай, што яна поўніцца нечым амаральным, але імкнецца адшукаць апраўданні для самога сябе.
Хто і што можа спыніць, падказаць герою, што яго дарога вядзе да прорвы? Дзе і ў каго шукаць адказы маладым на такія складаныя пытанні? Пра гэта – у аповесці, якая, будзем спадзявацца, зацікавіць шырокую чытацкую аўдыторыю.


Навіны і дзеі
veja_1.jpg (25.04 Kb)“Там вздыбливала землю наша артиллерия, там плечом к плечу уже сражались с наседавшими турками русские, болгары, сербы... Я нес знамя и думал только об одном: “Сподоби меня, Господи, донести!”. З гэтай думкай жыў святар мінскага пяхотнага палка Сергій Лаўрскі, галоўны герой рамана-хронікі "Наперсны крыж" Мікалая Елянеўскага. Эпічны твор заснаваны на рэальных падзеях часу руска-турэцкай вайны і наогул жыцця праваслаўных святароў і праваслаўнага люду на тэрыторыі нашага палескага краю напрыканцы 19 стагоддзя. Пры гэтым дакладнасць фактаў, падрабязнасцей жыцця пацвярджаецца дакументальна.


Навіны і дзеі
Са з’езда Саюза пісьменнікаў Беларусі

17-18 кастрычніка ў сталіцы нашай краіны прайшоў ІІ З'езд Саюза пісьменнікаў Беларусі. Несумненна, гэта знамянальная падзея ў гісторыі сучаснай Беларусі. Тым больш, што на ім былі знойдзены агульныя падыходы інтарэсаў пісьменнікаў і інтарэсаў дзяржавы.
Для ўдзелу ў ім у Вялікай зале Белдзяржфілармоніі сабраліся каля паўтысячы літаратараў Беларусі, а таксама іх калегі з Расіі, Азербайджана, Балгарыі, Літвы, Латвіі, Сербіі, Чэхіі, Сірыі, Турцыі.
Прывітанне ўдзельнікам форуму даслаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. На з'ездзе яго агучыў намеснік прэм'ер-міністра краіны Анатоль Тозік. Словы віншавання з нагоды адкрыцця форуму перадаў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт.

Навіны і дзеі
molod_8.jpg (21.1 Kb)Падпісчыкі літаратурна-мастацкага і грамадска-публіцыстычнага ілюстраванага часопіса «Маладосць» паспелі ўжо не толькі пазнаёміцца, але і прачытаць-перачытаць жнівеньскі (восьмы) нумар гэтага выдання. Для літаратараў нашай вобласці ён не звычайны – берасцейскі. Гэта ўжо шосты па ліку часопіс, прысвечаны літаратуры нашага краю. З той хіба адметнасцю, што папярэднія выходзілі ў лістападзе, г.зн. былі пазначаны адзінаццатым нумарам. Сёлетні ж рыхтаваўся знарок да Дня беларускага пісьменства, які сёлета святкаваўся ў Ганцавічах. Прадмоваю да яго сталася інтэрв’ю новага галоўнага рэдактара часопіса Таццяны Сівец з кіраўніком Брэсцкай вобласці Канстанцінам Сумарам, у якім Канстанцін Андрэевіч заклікае старэйшых літаратараў звяртаць увагу на маладзейшых і нават у нечым вучыцца ў іх.

Вокладку часопіса ўпрыгожыў здымак адной з самых таленавітых юных паэтак Берасцейшчыны – Маргарыты Латышкевіч. А што за здымкам? О, там паэзія! Услухайцеся хоць бы ў гэтыя радочкі:



Навіны і дзеі
Граматай абласнога выканаўчага камітэта
за плённую працу ў літаратуры, значны ўклад у прапаганду творчасці пісьменнікаў Берасцейшчыны і актыўную грамадскую дзейнасць узнагароджаны члены абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
паэтэса Галіна Сідараўна Бабарыка (в. Мачуль Столінскага раёна)
і паэт Валерый Фёдаравіч Грышкавец (г.Пінск).
За аналагічныя заслугі
Пісьмом падзякі абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны
празаік Валерый Мікалаевіч Гапееў. (г. Івацэвічы)
Ганарымся вамі, калегі і землякі. Дзякуй вам за талент і працавітасць.


Навіны і дзеі
Валерый Грышкавец
Для літаратараў берасцейскай суполкі Дзень пісьменнасці ў 2011 годзе ў Ганцавічах стаў знакавай падзеяй – упершыню лепшай кнігай года прызнана выданне нашага аўтара. Валерый Грышкавец узнагароджаны Дыпломам пераможцы і статуэткай “Залаты Купідон” за кнігу перакладаў “Белой вежи свет”, другое выданне якой, дапрацаванае і дапоўненае выйшла ў выдавецтве РВУ “ЛІМ” у 2010 годзе.



Навіны і дзеі
Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі глыбока смуткуе з выпадку смерці выдатнага чалавека, чулага сябра, таленавітага паэта, грамадскага дзеяча, сапраўднага патрыёта сваёй Радзімы, кіраўніка Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Рыгора Васільевіча Сакалоўскага.

Наша шчырае спачуванне родным і блізкім нашага дарагога калегі, які ніколі не шкадаваў цёплых, пранікнёных слоў ні сваёй Беларусі, ні шматлікім сябрам-паплечнікам.

Мы, пісьменнікі-берасцейцы,
Будзем заўсёды шанаваць памяць пра цябе,
Незабыўны наш Рыгор Васільевіч,
Чытаць і перачытваць цябе,
Ганарыцца, што столькі пройдзена па жыцці поруч.

Навіны і дзеі
ogon_2.jpg (12.24 Kb)Так называецца кніга нарысаў пра Герояў Савецкага Саюза, што жывуць у Беларусі, якая ўбачыла свет сёлета ў выдавецтве “Літаратура і Мастацтва”. Сярод яго аўтараў – вядомыя ў рэспубліцы пісьменнікі і журналісты.
З дваццаці чатырох уключаных у ёмісты, з густам аформлены том нарысаў два належаць пяру Анатоля Крэйдзіча, старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Адным з іх – пра сувязіста Канстанціна Фролавіча Лазаненку – адкрываецца зборнік. Называецца твор “…Зоркаю блісне сляза”.

Навіны і дзеі
(Фота тут)
У Брэсце адбыўся выязны пленум Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. У яго рабоце прынялі ўдзел намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, старшыня Саюза пісьменнікаў Расіі Валерый Ганічаў, генеральны консул Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Брэсце Мікіта Маткоўскі, вядомыя беларускія і расійскія празаікі, паэты, публіцысты…

Навіны і дзеі
Приветствие Константина Сумара, председателя Брестского исполнительного комитета, к гостям и участникам IV Международного фестиваля русской поэзии

Уважаемые гости и участники фестиваля!
Примите самые добрые слова приветствия от Брестского областного исполнительного комитета.
Кажется, совсем недавно мы открывали I Международный фестиваль русской поэзии. И вот уже подведены итоги IV по счету фестиваля. Замечательно, что с каждым годом значимость и уровень этого культурного мероприятия растёт, как растет количество и расширяется география его поклонников. Организаторы фестиваля открывают нам всё новые имена юных дарований, а также представляют на наш суд и суд авторитетного жюри уже признанных мастеров «созвучья слов живых».

Навіны і дзеі
Міжнародны фестываль рускай паэзіі, прысвечаны Дням славянскай пісьменнасці і культуры, прайшоў 20-21 мая ў горадзе над Бугам.

poezia_sv.jpg (29.21 Kb)Яго арганізатарамі па традыцыі выступілі Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Русское общество» (старшыня – С.М.Моладаў) пры падтрымцы Саюза пісьменнікаў Беларусі, Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь і Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў г.Брэсце. У масавым літаратурным мерапрыемстве прынялі ўдзел паэты і пісьменнікі з усіх абласцей Беларусі, а таксама літаратары з Расіі і іншых краін СНД. У ліку знакамітых гасцей – Іван Сабіла, сакратар Выканкама Міжнароднай супольнасці пісьменніцкіх саюзаў, Фёдар Чарапанаў, галоўны рэдактар літаратурнага часопіса «Братина» (Масква), Генадзь Пашкоў, першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ніна Чайка, першы нам. галоўнага рэдактара часопіса Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы «Белая вежа», Анатоль Аўруцін, галоўны рэдактар часопіса «Новая Няміга літаратурная» і многія іншыя.


Навіны і дзеі
Юлія КОСАРАВА, "Брестская газета"

Сваю новую кнігу «Ўрокі першага кахання» івацэвіцкі пісьменнік Валерый Гапееў прэзентаваў 3 сакавіка ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя Горкага.
Кніга выйшла ў кастрычніку 2010 года ў рэдакцыйна-выдавецкай установе «Літаратура і мастацтва». Але ў Брэсце была презентавана чытачам упершыню. На сустрэчу прыйшлі вучні старэйшых класаў, студэнты, выкладчыкі. Па словах самога аўтара, такую аўдыторыю ён сабраў упершыню.

Піша Валерый Гапееў менавіта ў жанры падлеткавай літаратуры. У новы твор, які стаў працягам серыі «Пераходны ўзрост», увайшлі тры аповесці: «Усё цудоўна, або Ўрок бяспечнага кахання», «Лёшкава каханне, або Віртуальнае дрэва рэальнасці», «Першы боль, або Доказ закона прыгажосці». Кожная з частак «прысвечана сучасным падлеткам, маральным і сацыяльным пытанням іх росту».

Навіны і дзеі
Алёна САЦУТА, “Народная трыбуна”

Валерый Гапееў прэзентаваў сваю новую кнігу “Урокі першага кахання”
Кнігу “Пастка для рыцара” Валерыя Гапеева гэтак жа цяжка “злавіць” у бібліятэцы, як і знакамітага “Гары Потэра”. Публікацыі ж аповесцей у часопісе “Маладосць”, якія ўвайшлі ў новую кнігу аўтара “Урокі першага кахання” (выдавецтва “Літаратура і Мастацтва”, серыя “Пераходны ўзрост”, 2010 год), сталі сапраўднай падзеяй і выклікалі хвалю вострых водгукаў – ад хвалебных да зневажальна-абураных.
Ацэнкі розняцца, але прыхільнасць самай капрызнай, нечытаючай (тым больш па-беларуску!) чытацкай аўдыторыі – падлеткаў, старэйшых школьнікаў – відавочная.

Навіны і дзеі
12 лютага адбылося першае пасяджэнне абноўленага савета Брэсцкага абласнога аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі. Зараз у яго складзе – дзевяць пісьменнікаў: Зінаіда Дудзюк, Любоў Красеўская, Валерый Грышкавец, Валерый Гапееў, Анатоль Бензярук, Георгій Тамашэвіч, Вячаслаў Бурдыка, Марыя Ляшук.

Старшыня савета Анатоль Крэйдзіч вылучыў на разгляд шэраг надзённых пытанняў. Адно з найважнейшых – падрыхтоўка да святкавання Дня беларускага пісьменства, якое сёлета будзе ладзіцца на Берасцейшчыне, у г. Ганцавічы, 4 верасня.
Удзельнікі пасяджэння вылучылі ажно дзесятак прапаноў па насычэнні свята знакавымі ў літаратуры вобласці момантамі. Перш-наперш гэта ўсталяванне помніка герою трылогіі Якуба Коласа “На ростанях” – настаўніку Лабановічу.

« назад   1 2 [3] 4  далее »
 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА