Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 82

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 154

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 517
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Навіны і дзеі : Сустрэчы ў бібліятэцы
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




Сустрэчы ў бібліятэцы
Навіны і дзеі

5_07_bib.jpg (30.84 Kb)
У Дзень Незалежнасці РБ у чытальнай зале Цэнтральнай бібліятэкі ім. П. Пестрака прайшла творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага Саюза журналістаў, нашым земляком – Валерыем Гапеевым. Утульная зала сабрала прыхільнікаў беларускага прыгожага пісьменства, сяброў і літаратурных паплечнікаў нашага паважанага госця.

Валерый Гапееў належыць да слаўнай кагорты рупліўцаў беларускага слова, якія пашыраюць колькасць чытаючых па-беларуску, садзейнічаюць таму, каб ў жыцці нашых людзей прысутнічала кніга. Валерый Мікалаевіч – адзін з нешматлікіх пісьменнікаў, якія закранаюць ў сваіх творах праблемы падлеткаў. Яго кнігі – “Пастка на рыцара”, “Урокі першага кахання”, “Ведзьміна тоня” – выклікалі шмат палемічных водгукаў, сталі прадметам абмеркавання падлеткавай аўдыторыі.


Шмат цёплых слоў пачуў у гэты дзень Валерый Гапееў. Яго сябры-літаратары Алесь Зайка і Віктар Рэчыц адзначылі асноўныя рысы яго творчай манеры, пажадалі творчага плёну і далейшага росквіту літаратурнага таленту.

З музычнымі прывітаннямі звярнуліся да прысутных самадзейныя артысты з Яглевічаў. А аздобілі інтэр’ер чытальні выставы майстроў народнай творчасці з Любішчыц і Іёдчыкаў – Ірыны Кірчук і Алены Мяцечка.

Марына Рэхва, метадыст Івацэвіцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы
(17 июля 2013)  

 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА