Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 82

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 154

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 517
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Навіны і дзеі : Памяці сябра і калегі
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




Памяці сябра і калегі
Навіны і дзеі

Мікалай Елянеўскі
Як горка i балюча назаўсёды развітвацца з сябрамі. Як цяжка ўсведамляць, што спыніўся творчы гаючы струменьчык, які сілкаваў не толькі мясцовыя раённыя ды абласныя газеты “Полесская правда”, "Лунінецкія навіны", “Чырвоная звязда”, але і рэспубліканскія, найперш літаратурныя, выданні: “Літаратура і Мастацтва”, “Маладосць”, Нёман”, “Полымя”...

Не стала Мікалая ЕЛЯНЕЎСКАГА.
Пісьменніка з Божай іскрынкай і надзвычай зычлівага, дабрэйшай душы чалавека. О, як ён умеў захапляцца ўсім, што ўмяшчае ў сябе ёмкае слова ПРЫГАЖОСЦЬ! Ён – выдатны майстар слова. Недарэмна яго творы з ахвотаю публікавалі нават маскоўскія выданні. Ён – член Саюзаў пісьменнікаў Расіі і Беларусі. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Ул.Калесніка Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, уладальнік шматлікіх іншых літаратурных, а таксама журналісцкіх, ваенных, узнагарод.

Атрымаўшы ў Львоўскім вышэйшым ваенна-палітычным вучылішчы журналісцкую адукацыю, працаваў у ваенных газетах. Большая частка вандровак Мікалая Елянеўскага па гарнізонах прыйшлася на Сярэднюю Азію i самы неспакойны час развалу вялікай краіны. Падпалкоўнікам запасу вярнуўся ён у 90-х на Радзіму. Менавіта гэтаму перыяду прысвечаны i апошні раман Мікалая Васільевіча "Мытари и фарисеи", апублікаваны ўлетку 2012-га часопісам "Нёман". У многім ён аўтабіяграфічны, невыпадкова i прозвішча галоўнага героя – Лунянін, а па-нашаму — жыхар Луніна, роднай вёскі Міколы.
Ён вельмі любіў сваю малую радзіму. Часта прыязджаў сюды i заўсёды быў жаданым госцем у роднай школе, дзе менавіта па яго ініцыятыве пачалі ладзіць паэтычнае свята "Лунінская восень", якое потым набыло статус абласнога пісьменніцкага фестывалю.

3-пад пяра Міколы Елянеўскага выйшлі некалькі выдатных кніг, якія сталі сапраўднай з'явай у літаратуры: "Небесный штурмовик", "Время пастыря", "Наперсный крест"… Cпіс таленавітых твораў можна было б працягваць. I на гэта спадзяваліся мы, яго сябры i калегі. Спадзяваліся i верылі. Мікола мужна супрацьстаяў хваробе, але... Да свайго 65-га Дня нараджэння ён не дажыў крыху менш за тры месяцы. Засталіся не выдадзенымі некалькі рукапісаў. Неўзабаве яны абавязкова ўбачаць свет у выглядзе асобных кніг. Гэта – наш агульны з дарагім сябрам і калегай клопат.
Дзелім горыч страты з блізкімi i роднымі.

Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Брэсцкая абласная арганізацыя Беларускага саюза журналістаў.
(19 января 2013)  

 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА