Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 82

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 154

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 517
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Навіны і дзеі : Мерапрыемствы абласнога свята роднай мовы прайшлі 21 лютага
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




Мерапрыемствы абласнога свята роднай мовы прайшлі 21 лютага
Навіны і дзеі

21 лютага 2013 года ў ДзУК «Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”(вул. Камуністычная, 1) адбылося абласное свята роднай мовы “Жывыя вытокі”.

Свята ладзілася ў мэтах папулярызацыі роднай мовы, роднага беларускага слова, актывізацыі цікавасці ў моладзі і падлеткаў да нацыянальнай літаратурнай творчасці, папулярызацыі нацыянальнай культуры і ў сувязі з Міжнародным Днём роднай мовы.
У рамках свята прайшоў абласны тур Рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ХІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі і этнадыскатэка.

Конкурс праводзіўся ў мэтах:
- пошуку і выяўлення таленавітых выканаўцаў, рэалізацыі іх творчага патэнцыялу;
- павышэння выканальніцкага майстэрства маладых выканаўцаў, іх сцэнічнай культуры;
- далучэння моладзі да беларускай музыкі, паэзіі, мовы;
- папулярызацыі лепшых твораў беларускага эстраднага песеннага мастацтва;
- падтрымкі лепшых традыцый беларускага эстраднага песеннага мастацтва, пашырэння творчых кантактаў паміж выканаўцамі.

Гэты год шчодры на юбілеі вядомых беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, драматургаў, і іх будзе шмат:
130- годдзе з дня нараджэння Янкі Быліны і Янкі Маўра;
120- годдзе народзінаў Канстанцыі Буйло і Максіма Гарэцкага;
110- годдзе - Піліпа Пестрака;
100- годдзе – Сяргея Грахоўскага.

Сёлета мы шырока адзначаем і 75-годдзе з дня нараджэння вядомага беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі Ігара Лучанка. 70-годдзе вядомай беларускай пісьменніцы, перакладчыцы, нашай зямлячкі з Бярозаўскага раёна Ніны Мацяш, якая пакінула нас, але аставіла пасля сябе многа цікавых твораў. Успомнім і славутага паэта Адама Міцкевіча – 215 годдзе якога таксама адзначаем у 2013 годзе. Ен адкрыў Беларусь, яе культуру і яе гістарычную спадчыну. На свяце гучалі песні Ігара Лучанка, вершы Ніны Мацяш, выконваліся творы Адама Міцкевіча.

У свяце прынялі ўдзел лепшыя мастацкія калектывы, салісты, чытальнікі нашай вобласці, такія як: Заслужаны аматарскі калектыў РБ, ансамбль танца “Радасць” Брэсцкага ГДК, народны тэатр Івацэвіцкага ГДК і іншыя.
(22 февраля 2013)  

 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА