Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 82

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 154

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 517
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Навіны і дзеі : Літаратурны конкурс сярод дзяцей і юнацтва
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




Літаратурны конкурс сярод дзяцей і юнацтва
Навіны і дзеі

ПАЛАЖЭННЕ
аб абласным літаратурным конкурсе сярод дзяцей і юнацтва
“Без дружбы мне – як без вады і хлеба”,
прысвечаным 70-годдзю выдатнай беларускай паэтэсы Ніны Мацяш


Конкурс праводзіцца Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і кафедрай беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта Установы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна” сумесна з галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, а таксама ўпраўленнямі культуры і адукацыі Брэсцкага аблвыканкама з мэтаю выяўлення літаратурна-творчых талентаў навучэнцкай моладзі і падтрымкі маладых літаратараў Брэстчыны.
Узроставая катэгорыя ўдзельнікаў конкурсу: да 30 год.
Колькасць месцаў: 6 (1 – першае, 2 – другіх, 3 – трэціх).Творчыя жанры: не абмежавана (проза, паэзія, драматургія, эсэ, крытыка, даследванне…)
Журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя пісьменнікі, вучоныя-філолагі, літаратурныя крытыкі, выдаўцы і грамадскія дзеячы Брэстчыны, вызначыць лепшыя работы ў кожнай катэгорыі.
Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі (кнігі, часопісы). Лепшыя творы (проза, паэзія, эсэ, драматургія…) будуць апублікаваны.

Конкурсныя работы дасылаюцца да 15 кастрычніка 2013 года на адрас: 224013 г. Брэст, пр-т Машэрава, 75/1, пакой 605, Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, з паметкай “На конкурс”, або (пажадана) на эл. адрас: krejdzich@tut.by

Вынікі конкурсу будуць падведзены да 1 лістапада 2013 года.
Уручэнне дыпломаў і прызоў мяркуецца ў другой палове лістапада 2013 года падчас уганаравання лаўрэатаў абласной літаратурнай прэміі імя Ул. Калесніка ў межах літаратурнага свята “Лунінская восень”.
Конкурсныя работы павінны быць выдрукаваны на адной старонцы папяровага ліста (памер – А-4). Агульны аб’ём работы не павінен перавышаць 3 (трох) лістоў фармату А-4.

На тытульным лісце неабходна ўказаць:
- прозвішча, імя, імя па бацьку;
- дату нараджэння;
- месца працы або вучобы;
- адрас для перапіскі;
- нумары кантактных тэлефонаў;
- E-mail (калі ёсць).
Работы, дасланыя пасля ўказанага тэрміну, не разглядаюцца.
Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.

Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза
пісьменнікаў Беларусі (старшыня журы конкурсу) А.М.Крэйдзіч
(21 января 2013)  

 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА