Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 82

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 154

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 517
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Навіны і дзеі : Бывайце, дарагі Аляксей Трафімавіч
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




Бывайце, дарагі Аляксей Трафімавіч
Навіны і дзеі

kavko_1.jpg (21.96 Kb)23 верасня на 91-м годзе жыцця перастала біцца сэрца пісьменніка, першага рэдактара іванаўскай раённай газеты “Чырвоная звязда”, якой кіраваў да выхаду на заслужаны адпачынак, выдатнага журналіста, пісьменніка, грамадскага дзеяча, мудрага, зычлівага чалавека Аляксея Трафімавіча Каўко.
Нарадзіўся Аляксей Трафімавіч 28 сакавіка 1922 года ў вёсцы Міраслаўка Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. У 1940-1941 навучальным годзе скончыў 10 класаў Сялібскай сярэдняй школы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны – ваяваў з фашысцкімі захопнікамі ў складзе 208-га партызанскага палка. За баявыя заслугі ўзнагароджаны ордэнамі баявога Чырвонага сцяга і Вялікай Айчыннай вайны 2 ступені, шасцю медалямі, у тым ліку “Партызан Вялікай Айчыннай вайны 1-й ступені”, “За перамогу над Германіяй у 1941-1945 гг.”
З 1944 года, пасля заканчэння курсаў партыйна-савецкага актыву ў Мінску – на журналісцкай рабоце. Працаваў рэдактарам Жабчыцкай райгазеты, газеты палітаддзела Лагішынскай МТС, Лунінецкай раённай газеты, уласным карэспандэнтам газеты “Заря”. З 1965 года і да выхаду на пенсію працаваў рэдактарам Іванаўскай райгазеты “Чырвоная звязда”. Завочна атрымаў вышэйшую адукацыю – скончыў ВПШ пры ЦК КПСС. За дасягненні ў працы ў 1971 годзе прысвоена званне “Заслужаны дзеяч культуры Беларусі”. Удастоены трох Ганаровых грамат Вярхоўнага Савета Беларусі.

Літаратурную працу пачаў яшчэ ў час вучобы ў школе. Калі вучыўся ў 7 класе, часопіс “Іскры Ільіча” надрукаваў апавяданне “Вавёрачка”. Працягваў літаратурны занятак, працуючы ў газетах. Удзельнічаў у першай пасляваеннай рэспубліканскай нарадзе маладых пісьменнікаў. Там было абмеркавана апавяданне “Піянер”, якое друкавалася ў часопісе “Бярозка”, а потым было ўключана ў хрэстаматыю для 4 класа “Роднае слова”. За апавяданне “Васіль прыехаў” у 1952 годзе атрымаў другую прэмію на конкурсе газеты “Чырвоная змена”. Яно было ўключана і ў альманах “На сонечных сцежках”. У свой час высокую ацэнку калег-літаратараў атрымала апавяданне “Я і мая мама”, змешчанае ў часопісе “Работніца і сялянка”.

Апавяданні, гумарэскі, байкі рэгулярна на працягу ўсяго жыцця друкаваліся ў часопісах “Маладосць”, “Работніца і сялянка”, “Вожык”, “Родная прырода”, у газетах “Літаратура і Мастацтва”, “Звязда”, “Беларуская ніва”, “Чырвоная змена”, “Заря”, “Народная трыбуна” і іншых, а таксама ў калектыўных зборніках “На сонечных сцежках”, “Вожык смяецца”…
Асобнымі выданнямі выйшлі кнігі “Смех не грэх”, “Пад гоман вогнішча”. Аповесць “На крутых паваротах” друкавалася ў газеце “Заря”. На выхадзе яго пасмяротная кніга “Неад’емнае”.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў.

За выключныя заслугі перад раёнам Аляксей Трафімавіч Каўко ўдастоены звання Ганаровы грамадзянін г.Іванава і Іванаўскага раёна.
Мы глыбока смуткуем з выпадку незваротнай страты творцы высокага палёту, тонкага знаўцы жыцця і выдатнага майстра слова.
А родным і самым блізкім – нашы шчырыя спачуванні. Мы падзяляем вашыя смутак і боль.

Бывайце, шаноўны Аляксей Трафімавіч! Бязмежнага Вам неба і мяккай ды цёплай, як пух, зямлі. Вы назаўсёды – у нашай памяці.
Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.
(30 сентября 2012)  

 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА