Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 82

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 154

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 517
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Навіны і дзеі : “А сэрца стукае: “Пішы!..”
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




“А сэрца стукае: “Пішы!..”
Навіны і дзеі

present_2.jpg (30.52 Kb)
Палеская зямля – невычэрпная крыніца талентаў. У гэтым у чарговы раз упэўнілася, завітаўшы на літаратурную вечарыну з нагоды прэзентацыі зборніка нашага земляка Анатоля Крэйдзіча “Роднае, шчымлівае”, што ўбачыў свет напрыканцы мінулага года.
Ініцыятарамі мерапрыемства сталі бібліятэка імя Ф.Панфёрава, а таксама рэспубліканскі выдавецкі дом “Звязда”, якім кіруе Алесь Карлюкевіч.

Свята кнігі сабрала ва ўтульнай зале бібліятэчнай установы прыхільнікаў творчасці аўтара, аматараў “прыгожага пісьменства”, носьбітаў беларускай нацыянальнай ідэі. Таму не дзіўна, што сустрэча атрымалася надзвычай цёплай. Падчас яе вялася нязмушаная даверліва-шчырая размова не толькі пра згаданую кнігу і творчасць пісьменніка, а ўвогуле пра беларускую літаратуру на сучасным этапе яе развіцця і таленавітых людзей, якія ўзводзілі і ўзводзяць роднае слова на вышыню высокага мастацтва.
Апавядаючы пра творчасць аўтара, варта зазначыць, што дэбютаваў ён як паэт. Адзін з самых першых вершаў, які напісаў, яшчэ будучы старшакласнікам, Анатоль Мікалаевіч нават пачытаў зацікаўленай аўдыторыі:

…Льется с красного ведра свет зари.
Душой широкой я ловлю тебя, ловлю.
Свет чарующий, далекий,
Как несказанно люблю
Я твой вид уединенный
С мирным шепотом берез,
Верный сторож потаенных
Деревенских детских грез!
Этот сладкий запах сена,
Этот девственный простор…
Даже дряхлое полено
Прячу в сердце, будто вор.
Все мое здесь, все родное,
Все я в сердце берегу.
Ты побудь, побудь со мною,
Я ведь скоро убегу.
Там такие же рассветы
И такая же роса,
Но нужна мне только эта
Первозданная краса.
Ты побудь, побудь со мною,
Мой рассвет и мой закат!
За туманной пеленою
Вижу детства теплый взгляд…

У 1994-м годзе была надрукавана першая кніга прозы А.Крэйдзіча “Права на ўсмешку”, у 2001-м з’явілася п’еса “Палескі Напалеон” і аднайменная кніга, яшчэ праз год – зборнік “Параненыя мары”, у 2005-м годзе - дакументальная кніга “Анатоль Клімец. Жыццё і лёс”. Надзвычай плённым выдаўся мінулы год, калі ўбачылі свет адразу дзве кнігі: “Роднае, шчымлівае” і “Зборнік прозы”. І гэта нягледзячы на тое, што Анатоль Мікалаевіч – чалавек вельмі заняты. Яму ўдаецца паспяхова сумяшчаць кіраўніцтва Іванаўскай райгазетай “Чырвоная звязда” і Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. Акрамя таго, ён з’яўляецца членам рэспубліканскай інфармацыйнай групы па Брэсцкай вобласці ад пісьменніцкай арганізацыі, вядзе важную грамадскую работу.

Але ж для гэтага чалавека (магчыма, як і для кожнага) вельмі важна быць запатрабаваным тымі, з кім з’яднаў лёс. Гэта напаўняе жыццё глыбокім сэнсам.
- Адно толькі шкада: малавата гадзін у дня, таму літаратурнай творчасцю выпадае займацца па начах, - прызнаецца аўтар і напаўжартам-напаўсур’ёз працягвае: - Вось бы ўзнагародзілі годам творчага адпачынку… Ёсць у мяне няздзейсненая мара: хачу дапісаць вялікі мастацкі твор, бо калі дасягаеш нейкага ўзроўню, хочацца браць наступны, больш важны, дасканалы, якім і з’яўляецца раман. Сэрца загадвае: “Пішы!..”

Першыя подступы да ажыццяўлення мары Анатоль Мікалаевіч ужо здзейсніў: асэнсаваў тэму, акрэсліліся месца і час дзеяння, выпісаны некаторыя сюжэтныя лініі.
- Месцам дзеяння свайго будучага твора я абраў куточак Беларусі на памежжы з Украінай і Польшчай. У рамане будзе шмат прыгод і кахання. Хачу, каб чытачу было не нудна, цікава, - распавядае літаратар.

Насамрэч усё складаней. Любоўныя і прыгодніцкія перыпетыі паслужаць своеасаблівым прыцягальным фонам для раскрыцця глабальнай тэмы пра перамену цывілізацыі (Анатоль Мікалаевіч з таго пакалення, якому давялося жыць на пераломе савецкай і постсавецкай рэальнасці), для асэнсавання часу і чалавека ў гэтым часе, выяўлення ва ўсім гэтым свайго нацыянальнага, беларускага.

Нават рабочая назва твора ўжо прыдумана – “Сляпы дождж” (ці ж варта змяняць яе?).
Падумалася: “Вось калі шалёна ўзляціць рэйтынг аўтара сярод чытачоў”, - і тут жа сама сябе паправіла: - “Хіба ж можна ўзляцець вышай? Па выніках даследаванняў, якія летась праводзіліся пісьменніцкім Саюзам, імя Анатоля Крэйдзіча – у ліку самых чытаемых беларускіх аўтараў.
Слухаючы прыемныя словы ў адрас пісьменніка, унікаючы ў развагі самога героя сустрэчы, прыгадваўся Багдановічаў “Апокрыф”, які распавядае аб тым, як Хрыстос ішоў па зямлі і спаткаў музыку, засмучанага з прычыны таго, што ў дзень працы “ўсе клапоцяцца каля зямлі”; адзін ён нікчэмны чалавек, бо адно толькі ўмее, што песні спяваць. I сказаў яму тады Хрыстос, каб не смуціўся ў сэрцы сваім, бо ў песнях – “страва для душы” і “спажытак чалавеку”, і далей разважаў аб тым, што цяжка працаваў каля нівы гаспадар і аднойчы заўважыў, што паміж збожжа ўзраслі васількі, на месцы якіх маглі б узысці залацістыя каласы, але ж не змог вырваць сінія кветкі з коранем як непатрэбнае зелле, бо з маленства палюбілася іх краса. “Добра быць коласам; але шчаслівы той, каму дадзена быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў? – такі быў адказ Хрыста.

present_1.jpg (72.41 Kb)

Дык вось, Анатолю Крэйдзічу якраз і пашчасціла быць тым “васільком”, бо (зноў жа прыгадваецца вядомае выслоўе) не хлебам адзіным жыве чалавек…
Ірына САЛОМКА.
(21 апреля 2013)  

 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА