Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Навіны і дзеі
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




Навіны і дзеі
ПАЛАЖЭННЕ
аб абласным літаратурным конкурсе, прысвечаным 70-годдзю вызвалення Брэсцкай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Конкурс праводзіцца Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і філалагічным факультэтам Установы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна” сумесна з упраўленнямі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама адукацыі, спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама з мэтаю выяўлення літаратурна-творчых талентаў навучэнцкай моладзі і падтрымкі маладых літаратараў Брэстчыны.

Навіны і дзеі
Прыносім прабачэнні за часовыя перабоі ў рабоце сайта. Яны былі звязаныя з "пераездам" сайта на новы хостынг (не па нашай волі), што выклікала пэўныя складансці ў настройках сумяшчальнасці розных версій праграмнага забеспячэння.


Навіны і дзеі
О творческом вечере Любови Красевской

В удивительно погожий, тихий, не по-осеннему светлый октябрьский день, раскрашенный пестрым ковром опавших листьев каштанов, клёнов и берез, в конференц-зале Брестской городской центральной библиотеки им. А.С.Пушкина состоялся такой же тёплый творческий вечер Любови Красевской.

В зале – читатели, коллеги, друзья и родные, журналисты печатных СМИ и ТВ БУГ. Директор библиотеки Светлана Николаевна Семашко открывает вечер и, рассказав о содружестве с его сегодняшней героиней во многих мероприятиях, а также в полюбившемся брестчанам и уже традиционном костюмированном проекте «Читающий бульвар», приглашает на сцену Любовь Николаевну.

Навіны і дзеі
5_07_bib.jpg (30.84 Kb)
У Дзень Незалежнасці РБ у чытальнай зале Цэнтральнай бібліятэкі ім. П. Пестрака прайшла творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага Саюза журналістаў, нашым земляком – Валерыем Гапеевым. Утульная зала сабрала прыхільнікаў беларускага прыгожага пісьменства, сяброў і літаратурных паплечнікаў нашага паважанага госця.

Валерый Гапееў належыць да слаўнай кагорты рупліўцаў беларускага слова, якія пашыраюць колькасць чытаючых па-беларуску, садзейнічаюць таму, каб ў жыцці нашых людзей прысутнічала кніга. Валерый Мікалаевіч – адзін з нешматлікіх пісьменнікаў, якія закранаюць ў сваіх творах праблемы падлеткаў.

Навіны і дзеі
Традыцыйна на Берасцейшыне напрыканцы мая-пачатку чэрвеня падводзяцца вынікі творчага спаборніцтва між рэдакцый сродкаў масавай інфармацыі. Берасцейскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі вырашыла таксама падключыцца да гэтай дзеі са сваёй ініцыятывай.
Не сакрэт, што сягоння менавіта раённыя газеты застаюцца самымі жыватворнымі крыніцамі роднай мовы, першай прыступкай для пачынаючых таленавітых паэтаў і празаікаў. І як важна, каб менавіта ў глыбінцы адносіны да творчай моладзі былі максімальна прыязнымі, каб раённая газета і вышуквала, і дала першыя ўрокі, забяспечыла першыя публікацыі юных аўтараў.

12_06_maz.jpg (55.76 Kb)

Навіны і дзеі
alm.jpg (20.96 Kb)В издательстве “Альтернатива” вышел пилотный номер Брестского районного краеведческого альманаха “Астрамечаўскі рукапіс” – издания, которого многие ждали.
По формату это почти 100-страничный журнал культурно-исторической, фольклорно-этнографической и краеведческой тематики на белорусском и русском языках, с массой цветных и черно-белых иллюстраций , один из немногих, если не первый подобного рода, издаваемый в нашей республике на районном уровне.

Название “Астрамечаўскі рукапіс” выбрано не случайно. Так называется знаменитый сборник духовной и светской музыки, песен и танцев XVII века , найденный учеными в Ягеллонской библиотеке Краковского университета Польши. Оказалось, что исторические корни раритета находятся на нашей берестейской земле, в селе Остромечево. Об этом подродно писал в республиканской прессе известный белорусский ученый-филолог профессор Адам Мальдис. Он-то и предложил белорусской общественности вернуть рукописи ее “прописку” и перестать ошибочно называть документ “Полацкім сшыткам”. Идея маэстро было горячо поддержана в СПК “Остромечево” и не только…

Навіны і дзеі
21-22 мая адбылася паездка па Брэсцкай вобласці сяброў грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі". Брэстчына прымала госцяў услед за Мінскай, Магілёўскай, Гарадзенскай і Гомельскай абласцямі. Літаратары падарожнічаюць, выконваючы даручэнне Прэзідэнта: паглядзець, як жывуць, як працуюць і вучацца нашы людзі. Каб набрацца натхнення, знайсці сюжэты з жыцця і вобразы для новых твораў.

vstrecha2.jpg (53.5 Kb)

Навіны і дзеі
У салоне-магазіне "Сябрына" абласнога "Саюздруку" на пачатку мая адбылася сустрэча з пісьменнікам Анатолем Крэйдзічам. Вядомы беларускі творца-аўтар шасці кніг прозы – прэзентаваў нядаўняе, прыязна сустрэтае чытачамі выданне "Роднае, шчымлівае". Яго складаюць дакументальна-мастацкая аповесць "Богаў сон" пра мастака Янку Рамановіча, а таксама нарысы пра адметных людзей Брэстчыны, літаратурныя роздумы пра рэчаіснасць, філасофскія і жартоўныя мініяцюры.

18_05_br.jpg (72.36 Kb)


Навіны і дзеі
Под таким названием в центральной районной библиотеке имени Е.Янищиц 5 апреля состоялся литературный вечер, посвященный памяти нашего коллеги, талантливого журналиста и писателя Николая Васильевича Еленевского. В этом году Николаю Васильевичу исполнилось бы 65 лет…

Блестящий мастер слова, доброжелательный и отзывчивый человек ушел из жизни в расцвете сил, не дожив до юбилея немногим меньше трех месяцев. Его произведения охотно публиковали не только районные и областные газеты, но и республиканские издания. Книги «Небесный штурмовик», «Время пастыря» стали настоящим явлением в современной литературе. А сколько еще было творческих планов, интересных задумок!

Навіны і дзеі
У сярэдзіне красавіка ліцэй Івацэвіцкага раёна гасцінна запрасіў да сябе на сустрэчу двух мясцовых пісьменнікаў, сяброў Берасцейскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктара Рэчыца і Валерыя Гапеева.

sm_full.jpg (42.43 Kb)

Але гэта сустрэча пад агульнай назвай «Галасы роднай зямлі» мала на мэце больш грунтоўнае знаёмства моладзі з творчымі людзьмі Івацэвіччыны. Зразумела, ліцэістаў не мог не зацікавіць расповед пра Анатоля Галушку, інваліда, самабытнага мастака і паэта, чалавека, лёс якога ўжо сёння успрымаецца як подзвіг у імя жыцця і творчасці.
Была шчырая размова, былі пытанні і адказы на самыя розныя тэмы: пра літаратуру і яе месца ў жыцці чалавека, пра саму паэзію і тое, што завецца натхненнем, пра сімвалізм вакол нас, пра памяць продкаў...
Вядома ж, чыталіся вершы, гучалі разважанні пра літаратуру і жыццё, пра першае каханне як сапраўдны правобраз першага твора.
Па водгуках ліцэістаў, атрымалася сустрэча шчырай, цікавай і нязмушанай.


Навіны і дзеі
present_2.jpg (30.52 Kb)
Палеская зямля – невычэрпная крыніца талентаў. У гэтым у чарговы раз упэўнілася, завітаўшы на літаратурную вечарыну з нагоды прэзентацыі зборніка нашага земляка Анатоля Крэйдзіча “Роднае, шчымлівае”, што ўбачыў свет напрыканцы мінулага года.
Ініцыятарамі мерапрыемства сталі бібліятэка імя Ф.Панфёрава, а таксама рэспубліканскі выдавецкі дом “Звязда”, якім кіруе Алесь Карлюкевіч.

Свята кнігі сабрала ва ўтульнай зале бібліятэчнай установы прыхільнікаў творчасці аўтара, аматараў “прыгожага пісьменства”, носьбітаў беларускай нацыянальнай ідэі. Таму не дзіўна, што сустрэча атрымалася надзвычай цёплай. Падчас яе вялася нязмушаная даверліва-шчырая размова не толькі пра згаданую кнігу і творчасць пісьменніка, а ўвогуле пра беларускую літаратуру на сучасным этапе яе развіцця і таленавітых людзей, якія ўзводзілі і ўзводзяць роднае слова на вышыню высокага мастацтва.

Навіны і дзеі
vstrecha_prokopovich.jpg (16.02 Kb)
У Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры прайшоў творчы вечар паэткі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтара некалькіх зборнікаў вершаў, выдатнага майстра прозы і проста цудоўнага чалавека і прыгожай жанчыны Веры Пракаповіч.

Зала, разлічаны на 600 з лішнім месцаў, была амаль поўной - творчасць Веры Паўлаўны ведаюць і любяць. Гледачы з нецярпеннем чакалі яе з'яўлення на сцэне. Але вечар пачаўся некалькі нечакана Яго адкрыў невялікі спектакль у выкананні артыстаў Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, галоўнай гераіняй якога была яна, Вера - юная і рамантычная і Вера - ужо дарослая жанчына, спазнаўшая жыццё. Жыццё, з яго радасцямі і засмучэннямі, у якой была і любоў, і расстанне, і страта самага блізкага і дарагога чалавека.

Навіны і дзеі
21 лютага 2013 года ў ДзУК «Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”(вул. Камуністычная, 1) адбылося абласное свята роднай мовы “Жывыя вытокі”.

Свята ладзілася ў мэтах папулярызацыі роднай мовы, роднага беларускага слова, актывізацыі цікавасці ў моладзі і падлеткаў да нацыянальнай літаратурнай творчасці, папулярызацыі нацыянальнай культуры і ў сувязі з Міжнародным Днём роднай мовы.

Навіны і дзеі
ПАЛАЖЭННЕ
аб абласным літаратурным конкурсе сярод дзяцей і юнацтва
“Без дружбы мне – як без вады і хлеба”,
прысвечаным 70-годдзю выдатнай беларускай паэтэсы Ніны Мацяш


Конкурс праводзіцца Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і кафедрай беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта Установы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна” сумесна з галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, а таксама ўпраўленнямі культуры і адукацыі Брэсцкага аблвыканкама з мэтаю выяўлення літаратурна-творчых талентаў навучэнцкай моладзі і падтрымкі маладых літаратараў Брэстчыны.
Узроставая катэгорыя ўдзельнікаў конкурсу: да 30 год.
Колькасць месцаў: 6 (1 – першае, 2 – другіх, 3 – трэціх).

Навіны і дзеі
Мікалай Елянеўскі
Як горка i балюча назаўсёды развітвацца з сябрамі. Як цяжка ўсведамляць, што спыніўся творчы гаючы струменьчык, які сілкаваў не толькі мясцовыя раённыя ды абласныя газеты “Полесская правда”, "Лунінецкія навіны", “Чырвоная звязда”, але і рэспубліканскія, найперш літаратурныя, выданні: “Літаратура і Мастацтва”, “Маладосць”, Нёман”, “Полымя”...

Не стала Мікалая ЕЛЯНЕЎСКАГА.
Пісьменніка з Божай іскрынкай і надзвычай зычлівага, дабрэйшай душы чалавека. О, як ён умеў захапляцца ўсім, што ўмяшчае ў сябе ёмкае слова ПРЫГАЖОСЦЬ! Ён – выдатны майстар слова. Недарэмна яго творы з ахвотаю публікавалі нават маскоўскія выданні. Ён – член Саюзаў пісьменнікаў Расіі і Беларусі. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Ул.Калесніка Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, уладальнік шматлікіх іншых літаратурных, а таксама журналісцкіх, ваенных, узнагарод.



Навіны і дзеі
тады для іх у гэтым грамадстве будуць створаны ўмовы, пры якіх не толькі будзе бачная гэтая запатрабаванасць, але і самі аўтары будуць адчуваць удзячнасць за сваю працу і бачыць яе важкасць для ўсяго грамадства.

Пяць гадоў, якія прайшлі з дня заснавання абласным выканаўчым камітэтам літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка, яскрава засведчылі, што такія ўмовы ў Брэсцкай вобласці створаны.
Падвядзенне вынікаў літаратурнага года на Берасцейшчыне, гэткія літаратурныя дажынкі ла-
дзяцца на Лунінеччыне і прымеркаваны да літаратурных чытанняў “Лунінская восень”. Гэта святочная імпрэза пачынаецца традыцыйна ў школе вёскі Лунін, а потым працягваецца ў Доме культуры Лунінца.

Лунінская восень

Навіны і дзеі

Людмила МИНКЕВИЧ, "Народная газета"



Абласны літаратурны фестываль паказвае, што не збяднела Брэстчына на таленты, і адкрывае новыя імёны
Паэты і пісьменнікі — тыя ж аратыя, толькі літаратурнай нівы. Лагічна, што і свае дажынкі ў іх ёсць. І праводзяцца яны, як таго патрабуе традыцыя, восенню. А на Брэстчыне — “Лунінскай восенню”. Так называецца абласны літаратурны фестываль, які штогод праходзіць на базе Лунінскай сярэдняй школы Лунінецкага раёна. “Лунінская восень”, якая пачыналася з сустрэч мясцовых школьнікаў з беларускімі пісьменнікамі, з часам ператварылася ў сапраўднае свята з паэтычнымі чытаннямі, песнямі, танцамі, якое збірае гасцей не толькі з розных рэгіёнаў Брэсцкай вобласці, але нават са сталіцы.

Навіны і дзеі

Святлана ЯСКЕВІЧ, "Звязда"


Абласны літаратурны фестываль з уручэннем прэміі імя Уладзіміра Калесніка прайшоў у Лунінецкім раёне


Дзявяты раз у вёсцы Лунін Лунінецкага раёна сабралася літаратурная грамадскасць Брэстчыны. Фестываль "Лунінская восень" па традыцыі распачаўся ў мясцовай школе. Вучні зноў здзівілі гасцей сваім высокім артыстызмам. Яны прыгожа спявалі, танцавалі, па-майстэрску разыгрывалі сцэнкі з літаратурных твораў.
А сустракала ўсіх, прывячала хлебам-соллю, як заўсёды, спадарыня восень.

Навіны і дзеі

Павел Куницкий, «Вечерний Брест».


Литераторы Брестчины завершили Год книги

Год книги – 2012-й – вот-вот сменится Годом бережливости. Время подводить кое-какие итоги. И где это делать, как не на очередном, 9-м по счету, фестивале «Лунiнская восень», где чествовали лауреатов ежегодной областной литературной премии имени В.А. Колесника. Принимали мероприятие Лунинская средняя школа и районный Дом культуры.

В жанре поэзии самой высокой оценки удостоены сборники стихов «Кроплi…» Марии Кобец из деревни Валище Пинского района и «Сказаць хачу» Ивана Орабейко из деревни Житин Жабинковского района. Из прозы достойными премии облисполкома названы сборники рассказов «Сляды ад верасня» Николая Бусько из Барановичей и «Роднае, шчымлівае» Анатолия Крейдича из Иваново. Лучшей книгой для детей признана повесть «Гарэза» ивановского литератора Василия Жушмы. За пропаганду творчества брестских авторов специальными дипломами награждены Георгий Томашевич, Валерий Гапеев и Владимир Ситуха. Дипломы лауреатам вручал председатель облисполкома Константин Сумар.

Навіны і дзеі
kavko_1.jpg (21.96 Kb)23 верасня на 91-м годзе жыцця перастала біцца сэрца пісьменніка, першага рэдактара іванаўскай раённай газеты “Чырвоная звязда”, якой кіраваў да выхаду на заслужаны адпачынак, выдатнага журналіста, пісьменніка, грамадскага дзеяча, мудрага, зычлівага чалавека Аляксея Трафімавіча Каўко.
Нарадзіўся Аляксей Трафімавіч 28 сакавіка 1922 года ў вёсцы Міраслаўка Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. У 1940-1941 навучальным годзе скончыў 10 класаў Сялібскай сярэдняй школы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны – ваяваў з фашысцкімі захопнікамі ў складзе 208-га партызанскага палка. За баявыя заслугі ўзнагароджаны ордэнамі баявога Чырвонага сцяга і Вялікай Айчыннай вайны 2 ступені, шасцю медалямі, у тым ліку “Партызан Вялікай Айчыннай вайны 1-й ступені”, “За перамогу над Германіяй у 1941-1945 гг.”

  [1] 2 3 4  далее »
 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА