Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 82

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 154

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 517
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Нашы кнігі-2012 : "Самотная зорка Венера"
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




"Самотная зорка Венера"
Нашы кнігі-2012

Вера Надзея Любоў Дудзюк Крэйдзіч ГапееўТак называецца новая кніга з серыі “Вера. Надзея. Любоў”, якая была заснавана ў 2007 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Трэба заўважыць, поспех серыі відавочны: тыраж гэтай, чацвёртай кнігі цалкам разыйшоўся па бібліятэках, якія з радасцю сустракаюць кожны новы том.
Не выпадкова: у кнігах – творы пра каханне. Самых розных аўтараў, мужчын і жанчын.
Прыемна адзначыць, што ў гэтым томе – “Самотная зорка Венера” уключаны апавяданні трох аўтараў-сяброў берасцейскай суполкі Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Зінаіда Дудзюк
друкуе апавяданне “Жалезная логіка”. Не пужайцеся, нічога насамрэч жалезнага ў апвяданні няма – ёсць тое, што мацней за жалеза, мацней за ўсе матэрыялы, мацней за самога чалавека.

Так, у творы пра каханне, якое прыходзіць, пра тое каханне, без якога нельга жыць. Проста нельга. Вось і герой Зінаіды, ужо мужчына жанаты, бацька двух дзяцей, спазнае такое каханне – і не можа вытрымаць раставанне з ім. Аж да ціхага памяшальства…

Анатоль Крэйдзіч у апавяданніі "Перон для беспрытульных" паказвае каханне не такім моцным. А правільней – мацнейшым за каханне паказаны чалавек. Той самы, які здольны тым каханнем ахвяраваць. Прадаць. А пазней, мажліва, купіць. А наколькі ты здольны зацугляць, спутаць і звязаць свае сапраўдныя пачуцці у імя… чаго? Чым ты згодны ахвяраваць? Выгодай на службе? Хатняй утульнасцю? Сытым чэравам?
Проза Анатоля Крэйдзіца заўсёды мае двайны і трайны падтэкст, які зазвычай ляжыць пад самым звычайным, будзённым выпадкам…

Валерый Гапееў са сваім апавяданнем “Пунсовая кветачка ў паціне” можа выклікаць недаўменне: што гэта аўтар як быццам перапісаў вядому. казку пра прыгажуню і пачвару… Не хапае тэм? Тэм хапае, адкрыем сакрэт: насамрэч, гэта апавяданне празаіка – рэмейк вядомай казкі. І пісалася яно спецыяльна для конкурсу рэмейкаў на гэтую казку. Дарэчы, і выйграла. А вось наколькі сучасныя пачвары нагадваюць казачных, і ці здолеў аўтар стварыць новую гісторыю – чытачы даведаюцца самі.
(23 марта 2012)  

 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА