Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 82

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 154

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 517
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Крытыка : "Зона ценю" Юрыя Саланевіча
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




"Зона ценю" Юрыя Саланевіча
Крытыка

Валянціна ЛОКУН



Юрый Саланевіч аддае перавагу эксперыментальным тэхнікам пісьма, яго твор “Зона тени” напісаны ў жанры інтэлектуальнага рамана з элементамі мадэрнізму. У адным дыскурсе пісьменнік імкнецца максімальна зблізіць інтэлектуальна-філасофскае і псіхалагічна-побытавае. Дарэчы, гэта характэрная рыса нацыянальнай літаратуры канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў – прозы В. Казько, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Б. Пятровіча, Т. Бондар, І. Багданавай, Ф. Сіўко, А. Казлова і інш. пісьменнікаў, якія крэатыўна выкарысталі хранатопные мадэлі мастацкага свету Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, своеасабліва дапоўніўшы іх эстэтыкай постмадэрнізму і сюррэалізму.
“Зона тени” мае складаную тэкставую структуру. Гэта сацыяльна псіхалагічны раман і разам з тым раман-рэфлексія, раман-дыскусія, раман-метафара. Аўтар субліміруе філасофскі пошук, асацыятыўную вобразнасць з дэтэктыўна-побытавай калізіяй. Рэалістычнае сацыяльна-псіхалагічнае апавяданне пераважвае ў першай частцы рамана, калі гаворка ідзе аб перыпетыях вяртання з далёкай поўначы галоўнага героя – “дальнабойшчыка” Арсена. Але неўзабаве “рэалістычна-побытава-дэтэктыўная” частка скончыцца, саступаючы месца сюррэалістычнаму апавяданню. Па меры развіцця сюжэтнага дзеяння раманная прастора будзе насычацца міфалагемным адлюстраваннем, уплятаючы ў постмадэрнісцкую сістэму каардынат свядомасць і падсвядомасць, рэальнае і ірэальнае. Самарэфлексія героя, яго сны, бачанні чаргуюцца з біблейскімі прыпавесцямі (іх у рамане вялікае мноства), з бясконцымі дыскусіямі аб сэнсе жыцця і смерці, аб шляхах спасціжэння ісціны.

“Что я сделал в этой жизни не так? За что мне все это?” Гэтае сакральнае пытанне, якое завалодвае свядомасцю героя, праходзіць лейтматывам праз усю структуру рамана.

Аўтар падтрымлівае ідэю ўзаемасувязі прычыны і следства, віны і пакарання. Усё ў свеце прадвызначана: “Во вселенной не бывает случайностей. Все в ней закономерно” . “Все имеет причину. Отцы творят прошлое своих детей. Будущее – продолжение прошлого. Поэтому и грехи отцов на детей ложаться. Безвинные дети погибают по вине отцов – и так из поколения в поколение” .

Праблема рабства, унутранай несвабоды з’яўляецца дамінантнай. Разам з праблемамі дабра і зла. Пры вырашэнні гэтых праблем пісьменнік звяртаецца нават да Гегеля, да гегелеўскай трыяды ў пазнанні ісціны: тэзіс, антытэзіс, сінтэз. Толькі страціўшы зрок, можна стаць відушчым. Толькі ў смерці можна спасцігнуць сэнс жыцця. Але гэта ўжо філасофія экзістэнцыяльнай літаратуры…
Працэс духоўнай трансфармацыі героя адбываўся хваравіта і супярэчліва. “У раба нет иного пути к свободе – только через бунт и крест” . Арсен таксама раб, хоць і не хоча ў гэтым сабе прызнацца. Ён таксама з кляймом. А гэта азначае, што выбару ў яго не засталося: калі ты раб – “восстань и погибни с честью “ .

Прайшоўшы праз пакутлівыя маральныя і духоўныя пошукі, герой
Ю. Саланевіча адчуў сваю абранасць. Пачуў голас Часу. Цяпер ён ведае, дзе пачатак Дарогі, і яму ўжо “ничего не страшно: даже смерть на кресте” . Людзі падзямелля чакалі яго, ён прыняў іх боль на сябе. Як Ісус. Як тыя, што засталіся ляжаць на палях вялікіх бітваў. Як падводнікі атамнай лодкі “Курск”. Арсен нарэшце адважыўся, прыняў рашэнне: ён паўстае супраць рабства, паўстае супраць “цені”, ад якой раней дарэмна спрабаваў схавацца.

“Зона ценю” як мастацкая з’ява цікавая сваім эксперыментальным зместам. Жаданнем творцы арганічна спалучыць у межах аднаго твора розныя тэхнікі пісьма
(27 февраля 2012)  

 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА