Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 82

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 154

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 517
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Крытыка : З любоўю да чалавека
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




З любоўю да чалавека
Крытыка

Лада Алейнік


Пра аповесць Валерыя Гапеева "Ведзьміна тоня"

У прыгодніцкай літаратуры, як вядома, існуюць свае ўстойлівыя каноны. Творам, прыналежным да гэтага жанру, найчасцей уласцівы востры сюжэт, інтрыга, дэтэктыўныя калізіі, экстраардынарнасць абставін, у якіх дзейнічаюць геpoі. Фабула звычайна шчодрая на захапляльныя эпізоды, небяспечныя сітуацыі і загадкавыя здарэнні. У цэнтры падзей, як правіла, знаходзіцца станоўчы персанаж - адважны, рашучы, разумны, спрытны... Праўда, напачатку ён можа выглядаць і вельмі сціпла, так бы мовіць, някідка, але ў рэшце рэшт абавязкова дэманструе ці надзвычайныя фізічныя здольнасці, ці адвагу і мужнасць, ці неверагодны інтэлект... У ідэале – усё разам.

Мастацкая канцэпцыя аповесці Валерыя Гапеева «Ведзьміна тоня» не зусім адпавядае традыцыйным прынцыпам прыгодніцкай літаратуры. Тут няма ні супергерояў, ні злачынстваў, ні скарбаў... Аўтар у першую чаргу засяроджваецца на будзённай рэчаіснасці, на пытаннях этыкі і маралі ў адносінах паміж людзьмі, актуалізуе надзённыя праблемы нашага жыцця. І ў той жа час аповесць мае востры сюжэт, які палоніць фактычна з першых эпізодаў, напоўнена ўражлівымі фактамі, а паводле фабулы з' яўляецца менавіта прыгодніцкай.

Аднак спачатку мэтазгодна спыніць увагу на адной з кампазіцыйных асаблівасцей твора, якая адыгрывае ў сюжэце немалаважную ролю. Асноўным падзеям папярэднічае пралог, дзе часткова вытлумачваецца сутнасць загадкавай назвы твора: «Чорнае люстэрка свабоднай вады, на выгляд неверагодна халоднай нават у спякотны дзень. Калі залезці на якую алешыну, дык зверху Ведзьміна тоня выглядае раўнюткім кругам, а вада ў ёй – яшчэ чарней. Вядома ж, торф на дне. Хоць што там, на дне – ніхто не ведае, бо купацца тут не будзеш: адсюль, з вострава, бераг злёгку абрывістЫ, скочыш – вада па калею, але потым пачынае імкліва засмоктваць ногі. Пяць хвілін прастаіш – і па пояс ужо схаваешся. Не хопішся за што – не вылезеш». Такое вось «гіблае месца» Ведзьміна тоня. Варта адзначыць, што, яшчэ не пазнаёміўшы чытачоў з героямі, не акрэсліўшы ніякай падзейнай лініі, ужо ў пралогу аўтар здолеў заінтрыгаваць, стварыць атмасферу тайны, выклікаць прадчуванне небяспекі. Спрыяюць гэтаму найперш эпізоды, дзе ўвасоблены мясцовыя показкі ды даўнішняе змрочнае паданне пра непадступнасць «чорнай вады»: «Некалі прыезджыя гарадскія спрабавалі з лодкі ставіць на Ведзьмінай тоні ceткі. То раніцай не змаглі ні адну выцягнуць – гэтулькі карчагаў на дне. А яшчэ раней, расказваюць, невядомы рыбак на маленькай гумавай лодцы плаваў па тоні некалькі дзён – ад вострава да вострава. Hі з кім не размаўляў, твар ад людзей хаваў. Адкуль ён і хто – не ведалі. Некалькі дзён бясшумна яго лодка слізгала па чорнай вадзе. А аднойчы ён не паказаўся. Толькі лодку гумавую, пустую, без вёслаў прыбіла бліжэй к зіме да Заікінага вострава. А сам рыбак згінуў. Вось з той пары ён часам паказваецца тым рыбакам, што на лодках спрабуюць па тоні плаваць. Просіцца ў лодку – моўчкі з вады цягне pyкі.. .». Як бачна, тут спалучаецца рэалістычнае і містычнае, рамантычнае і нават драматычнае. Яшчэ большай загадкавасці Ведзьмінай тою надае аповед-прыпавесць аднаго са старэйшых жыхароў вёскі – дзеда Bacіля, – які расказвае, «што стаяў тут раней лес, а сярод гэтага лесу быў хутар. Жыла ў ім жанчына, вядзьмарка. 1 гэтак яна многа шкоды нарабіла людзям, што Бог не стрываў, і ў адну ноч праваліўся гэты кавалак лесу пад зямлю. Вось верхавіны дрэў з-пад вады і чапляюцца за сеткі ды за плаўцоў. А сама вядзьмарка і цяпер уладарыць у Ведзьмінай тоні і вакол яе, хаваецца на астравах».

Вядома, што прыгодніцкая проза, якая прыярытэтна арыентуецца на падлеткавую чытацкую аўдыторыю, абавязкова павінна імкнуцца да эфекту верагоднасці. Інакш кажучы, праўдападабенства – адна з галоўных умоў, адзін з важнейшых стымулаў для нязмушанага і зацікаўленага азнаямлення падлетка з мастацкім творам. У іншым выпадку, калі юны чытач адчуе фальш, падман, няшчырасць, ён проста расчаруецца і адкладзе кнігу. Валерый Гапееў якраз вельмі ўдала, у рацыянальных прапорцыях сумясціў у апісаннях Ведзьмінай тоні рэалістычнае і міфічна-містычнае, прыцягнуўшы ўвагу чытача, выклікаўшы натуральную цікавасць, нідзе не схібіўшы, не пераступіўшы мяжы верагоднасці. Нават калі размова ідзе пра з’явы звышнатуральнага характару, сітуацыі не выклікаюць адпрэчвання, бо аўтар быццам бы няўзнак абмаўляецца, што гэтыя погаласкі хутчэй за усё – толькі фантазіі вяскоўцаў, якія паступова распаўсюдзіліся ды «абраслі» шматлікімі дэталямі, сведчаннямі «відавочцаў»... Вось і займела тоня славу зачараванага і праклятага месца.
Толькі пры ўсім рацыяналізме мыслення і скепсісе юнага чытача, гэтыя мясцовыя прымхі няўхільна выклічуць у яго халадок сумневу, бо вядома ж, дыму без агню не бывае... І таму арэол злавеснасці, якім ахутана Ведзьміна тоня, не толью інтрыгуе і насцярожвае, але і абуджае жаданне высветліць сапраўдны стан рэчаў, разабрацца што да чаго.

Аднак асноўная падзейная лінія, што далей развіваецца ў творы, фактычна ніяк не звязана з пралогам. Увага аўтара канцэнтруецца на асобе падлетка Сяргея, які прыехаў на лета ў вёску з інтэрната. Тут найперш насцярожвае, як варожа сустракаюць хлопчыка мясцовыя жыхары. Па дарозе да хаты яго суправаджаюць зласлівыя размовы вясковых кабет, дзе гучыць, што і вочы ў Сяргея «зладзеяватыя», і што «дзетдом добраму не навучыць», і ўвогуле ён «бандыт бандытам»... Варта адзначыць, што аўтар абраў вельмі дакладны шлях дзеля «рэкамендацыі» персанажа. 3 аднаго боку, падлетка пэўным чынам характарызуюць водзывы старонніх людзей, з другога – яго ўласныя ўнутраныя маналогі, паводзіны, мысленне, рэакцыя на пачутыя рэплікі, і толькі ў апошнюю чаргу каментарыі апавядальніка, дзе найбольш аб' ектыўна вытлумачваюцца абставіны жыцця юнага героя: «Калі табе чатырнаццаць і калі з гэтых чатырнаццаці палову сем год – праводзіш у школе-інтэрнаце 10 месяцаў у годзе, ты навучышся не зважаць на з' едлівыя слоўцы. Ты ўвогуле многаму навучышся. Навучышся хаваць крыўду і слёзы. Навучышся цярпець боль, пераносіць голад, не баяцца холаду. Навучышся біцца – так, каб не абавязкова перамагчы, а толькі ўратаваць сябе ці сябра. Навучышся ўцякаць, хавацца, маўчаць. <...> Сяргей добра засвойваў усе навукі, якія даваў яму гэты адасоблены свет няшчасных аднолькава, ды злых па-рознаму дзяцей-cіpoтаў». Ужо адно гэтыя факты, датычныя лёсу хлопчыка, абвастраюць эмоцыі, прыцягваюць увагу да яго асобы. Але тыя падрабязнасці, што выяўляюцца ў сюжэце далей – страта бацькі, дэградацыя маці, колішнія жахлівыя абставіны існавання ў роднай хаце – кранаюць насамрэч да глыбіні душы, выклікаюць шчырае спачуванне да юнага героя, балючае усведамленне яго фізічных і маральных пакутаў. А ў канчатковым выніку пісьменнік разгортвае перад чытачом драматычны малюнак жыцця адной сям'і з катэгорыі тых, што ў сучасным грамадстве называюць па-рознаму – праблемнымі, нядобранадзейнымі, асацыяльнымі...

Бацька Сяргея загінуў, калі хлопчык толькі нарадзіўся, маці амаль адразу прызвычаілася да пляшкі. Вядома, што дзеці часта захоўваюць у памяці асабліва яркія ўражанні ці пачуцці, перажытыя ў першыя гады жыцця. Найчасцей – гэта радасныя ўспаміны пра сямейныя святы, падарункі, прысмакі ці ласункі... У Сяргея было іншае «незабыунае» пачуццё – пачуццё неадступнага вострага голаду: «Яно было заўсёды, мо з самага першага дня яго жыцця, яно не знікала ніколі, яно толькі спала разам з Сяргеем і прачыналася разам з ім. <...> Голад не знікаў ніколі. Яго не магла прагнаць звараная і патоўчаная свінням бульба, якую ён у малалецтве краў у суседкі, бабулі Aдap’і, голад толькі прыціхаў ледзь-ледзь, калі маці прыносіла (але яе рэдка прыносіла!) дадому свежы хлеб, і Сяргей прыпадаў ваўкавата да адламанага ка кавалка, пах якога раздзіраў ноздры. Сяргей прыехаў у інтэрнат з гэтым пачуццём, худы, невысокі для свайго ўзросту і з пукатым выродлівым жыватом. За першы год у інтэрнаце ён з'еў столькі, колькі, можа, не з'еў за свае першыя сем год жыцця».

Гэты аўтарскі каментар выконвае ў сюжэце некалькі функцый. Па-першае, пісьменнік вытлумачвае, якім чынам хлопчык набыў рэпутацыю «злодзея». Па-другое, – стварае аб'ектыўнае разуменне далейшых дзеянняў і пачуццяў Сяргея – калі яго маці нарадзіла («сама не ведаючы го ад каго», – як падкрэслівае аўтар) яшчэ адно дзіця. Сяргею на той час было дзевяць гадоў, і ён сам быў здольны пра сябе паклапаціцца. А вось маленькая сястрычка – зусім бездапаможная. Яна ўвесь час плача, і хлопчык з болем разумее, што дзіця пакутуе ад голаду, – ад таго самага, «ад якога пакутаваў ён сам». Справядліва кажуць, што сыты галоднага не разумее. Але Сяргей з уласнага вопыту ведае, што адчувае маленькая Анжэла (ці Нэла, як завуць дзяўчынку ў вёсцы), і знаходзіць адзіны шлях, каб уратаваць дзіця ад пакутаў: «Гэта для яе, Анжэлы, краў ён у суседніх кypaтнікax яйкі, капаў на чужых агародах раннюю бульбу (свая зарастала пустазеллем, паспявала позна), лазіў па клубніцы, агуркі, яблыкі. Для яе мінулым летам цікаваў і схапіў быў белы бохан проста з машыны, калі выгружалі ў магазін хлеб. А аднойчы нават надаіў ад чыёйсьці казы кубак малака...». Праз гэта ўсё і пайшла пра Сяргея погаласка, як пра злодзея і бандыта. Неабходна заўважыць, што ні сам герой, ні аўтар-апавядальнік нідзе нікога не абвінавачваюць – ні ў зласлівасці, ні ў чэрствасці, ні ў абыякавасці.

Аднак у час азнаямлення з сюжэтам кожны чытач няўхільна апынецца перад пытаннем: няўжо староннія дарослыя, суседзі-аднавяскоўцы не бачылі, як жывецца хлапчуку, а пазней – і яго маленькай сястрычцы? Няўжо ў іx душах нічога не варухнулася, калі яны бачылі пакуты дзяцей? Безумоўна, Валерый Гапееў наўмысна падштурхоўвае, падводзіць чытача да асэнсавання падобных пытанняў, вымушае рабіць пэўныя высновы...

І побач па-мастацку выразна падкрэслівае, што на самай справе свет не без добрых людзей; яны ёсць – чулыя да чужога болю, спагадлівыя, міласэрныя... Адной з такіх гераінь з'яўляецца, напрыклад, інтэрнацкая паварыха цётка Соня, якая, пабачыўшы прагнасць Сяргея да ежы, разумеючы, якое жыццё было ў дзіцяці «ў сям'і», пачынае апекавацца хлапчуком. Уважліва cтaвіццa да Сяргея і выхавальніца, якая адпраўляючы хлопчыка на лета дадому, збірае не толькі гасцінцы для яго самога, але і прысмакі, і такую-сякую вопратку для Нэлы. Толькі вось, на жаль, Сяргею быццам бы не надта шанцуе на такіх людзей... А можа, не? Можа, хлопчыку гэта толькі здаецца? Відаць, на пошук адказаў на гэтыя пытанні далей накіроўвae пісьменнік свайго чытача.

Сюжэт аповесці Валерый Гапееу выбудоўвае на самай справе па-майстэрску, - вылучае на першы план асабліва паказальныя факты і з' явы, якія непасрэдна уплываюць на паводзіны і светаасэнсаванне галоўнага героя, арыентуюць яго у прыняцці пэўных рашэнняў. Адначасова гэта фактура пашырае агульныя сэнсава-сутнасныя paмкі твора, паглыбляеe яго ідэйны змест. Так, напрыклад, пра эпізоды, дзе адлюстравана жыццё сястрычкі Сяргея, зусім недастаткова будзе сказаць, што выпісаны яны вельмі ўражліва. Бо гэтыя малюнкі выклікаюць жах і абурэнне, шчымлівае суперажыванне маленькаму безабароннаму дзіцяці, агіду да дарослых людзей, якія страцілі чалавечы воблік. Маці прывяла у хату прымака - «былога зэка, п'яніцу і лайдака», і «брыдкія лаянкі і бойкі сталі у Сяргеевай хаце звычайнай з'явай». «Калі прымак быў не надта п'яны, ён пачынаў выхоўваць Нэлу. Яго выхаванне больш нагадвала звычайную дрэсіроўку якога-небудзь звярка - ён біў дзяўчынку, калі тая не слухалася, і даваў кавалачкі хлеба, калі яго каманды выконваліся».

Дзяўчынка перастала размаўляць, ператварылася ў маўклівую запалоханую істоту. Сяргей, прыехаўшы з інтэрната, знаходзіць брудную недагледжаную сястрычку прывязанай за нагу да грушы у двары, побач «стаяла пластыкавая бутэлька з вадой, ляжалі высахлы на сонцы кавалак хлеба і тры звараныя разам лупінамі бульбіны»•. Ёмістая выразнасць го гэтых эпізодаў пераканаўча ілюструе усю звыродлівасць «бацькоўскага клопату» пра дзіця, наглядна дэманструе іх нялюдскі лад жыцця. Унутраны свет падлетка выяўляецца ў аповесці найперш праз яго адносіны да малодшай сястры. Meнaвітa клопат пра дзіця вымушае Сяргея пачувацца дарослым, дужым, адказным, стымулюе да актыўных дзеянняў.

Цэлы шэраг выразных, па-мастацку красамоўных эпізодаў адлюстроўвае змены у свядомасці хлопчыка. Гэта і супрацьстаянне «прымаку», калі Сяргей, баронячы сястрычку, хапаецца за вілы, і майстраванне будана у я садзе, каб не начаваць пад адным дахам з «зэкам» і не назіраць п'яных дэбошаў, і пошук ужо не крадзенай спажывы, а сумленнага заробку. Драматызм становішча Сяргея і Нэлы адчуваецца асабліва глыбока, калі аўтар і знаёміць чытачоў з іншымі вясковымі дзецьмі - чатырнаццацігадовымі двайнятaмі Віцькам і Жэнькай з сям'і мясцовых настаўнікаў, Віталем - з сям'і трактарыста і даяркі, Эдзікам - мінскім падлеткам, што прыязджае ў вёску да бабулі на канікулы. Усе гэтыя дзеці жывуць у атмасферы ўтульнасці, яны ахутаны клопатам і шчырай любоўю родных. Пісьменнік не абыходзіць увагай і той факт, што у гэтых дзяцей - свае, адпаведныя узросту інтарэсы: Жэнька вырошчвае ружы, яе брат Віцька захапляецца камп'ютэрам, Віталь вялікі аматар картаскладання... Умовы жыцця вясковых падлеткаў з добраўпарадкаваных сем'яў рэзка кантрастуюць з умомaві існавання Сяргея і Нэлы, абвастраюць разуменне абдзеленасці апошніx.

Увогуле, аповесць «Ведзьміна тоня» мае надзвычайна канцэнтраваную фабулу.
Тут нельга абмінуць увагай ніводзін эпізод, ніводзін факт, бо у кожным - свой, па-мастацку рацыянальны сэнс: істотная дэталь, штрых да партрэта кaгocьці з персанажаў, падаплёка ўчынку. Пры гэтым (што, па-мойму, вельмі важна) В. Гапееў
пільна адсочвае логіку прычынна-выніковых сувязей паміж падзеямі, уважліва
ставіцца да псіхалагічных аспектаў у паводзінах герояў, абгрунтавана вытлумачвае
іх дзеянні.

Шмат якія эпізоды твора выпісаны увогуле з уражлівай дасканаласцю. Да іx лікy я б аднесла, напрыклад, гісторыю супрацьстаяння Сяргея і яго вясковых аднагодкаў. Аўтар здолеў не толькі прадэманстраваць канфлікт падлеткаў з-за «рыбнага месца» на копанцы (вынікам якога стала жорсткая бойка), але адначасова выключна дакладна адлюстраваў перажыванні вялікай колькасці герояў, што маюць прамое ці ускоснае дачыненне да падзеЙ. Тут выяўлены і прыкрасць Віцькі - пераможцы ў бойцы, які не адчувае ніякай радасці ад сваёй перамогі, і здрадліва-мітуслівы спалох Эдзіка, і шырокі дыяпазон пачуццяў Сяргея - ад балючага ўсведамлення уласнай бездапаможнасці і прагі помсты да валявога падаўлення уласнай агрэсіі.

Вельмі натуральна выяўлена пісьменнікам і стаўленне да сітуацыі дарослых бацькоў Віцькі. Для маці амаль няма сумневу, што сын, які вярнуўся дамоў з разбітым носам, - ахвяра. Бо Сяргей і «бязбацькаўшчына», ад якога «што хочаш чакаць можна», і «ваўчанё ён сапраўднае», і «калоніяй ён закончыць»... Маці не імкнецца высвятляць дэталі, для яе апрыёры вінаваты «інтэрнацкі». Авось бацька Віцькі не паддаецца эмоцыям, ён больш аб'ектыўна ацэньвае сутнасць падзей і даводзіць Віцьку свой погляд: «Толькі ты, у сын, - бацька гаварыў, выдзяляючы кожнае слова, - памятай адну простую рэч: сіла апраўдваецца толькі у двух выnадках. Першы - бароняць сваё жыццё. Дpyгі - бароняць слабога. Трэцяга не дадзена».

Не менш натуральна В. Гапееў адлюстраваў і той складаны шлях, на які ступіў Сяргей, неймаверныя высілкі хлопчыка, што намысліў жыць «па-новаму». Прыняць рашэнне «не красці» - гэта адно. А як жыць? На якія сродкі? Пісьменнік надзвычай дэталёва і псіхалагічна-дакладна вымалёўвае, як крок за крокам, баязліва і няўпэўнена, пераадольваючы сорам і няёмкасць, падлетак намацвае сцежку новага жыцця. Цалкам зразумела, чаму першым, да каго ён звяртаецца па дапамогу, - гэта дзед Васіль.Так, мeнaвітa заступніцтва дзеда Васіля дае хлопчыку падставы спадзявацца, што стары адгукнецца і на гэты раз. Але Сяргей звяртаецца не з просьбай, не з «працягнутай рукой», ён прапаноўвае дапамогу ў працы. Вось у гэтым эпізодзе, у дыялогу герояў аўтар з датклівай тонкасцю адлюстраваў унутраны стан юнага героя, неверагоднае напружанне, хваляванне, нават страх:
«- Добры дзень, памагай Бог, - хутка выпаліў Сяргей, падышоўшы бліжэЙ. Я вось за леташнія яблыкі разлічыцца прыйшоў. Ну, і, можа, зараблю на паданкі крыху, а?
Ён выпаліў гэта хутка, быццам і абыякавым тонам, але унутры сцяўся - што скажуць?
- То чага стаў? - дзед Васіль размерана махаў граблямі, збіраючы сена у валок, дадаў спакойна, як аб раней дамоўленым: - Давай, станавіся перад бабай.
Яна за табой падграбе.
«Цьфу ты, як проста», - Сяргей адчуў незвычайную палёгку. Рукі вось толькі крыху трымцелі, зубы вілаў чапляліся за зямлю, але Ужо праз хвілін пяць праца пайшла спорна».

Не менш удала пабудаваны і іншыя эпізоды аповесці, дзе выяўляюцца імкненні Сяргея «змяніць жыццё». І ўрэшце няхай і вельмі спакваля, амаль незаўважна, але - дэманструе аўтар - сітуацыя сапраўды мяняецца, людзі пачынаюць ставіцца да хлопчыка па-іншаму – з разуменнем, спачуваннем, дабрынёй і нават з павагай.

Аўтар до казна, на яркіх фактах пераконвае: добрых людзей значна больш, чым злых і чэрствых; усё сапраўды вельмі проста - трэба толькі самому быць сумленным і шчырым, тады і да цябе паставяцца адпаведна.
Праўдзіва і па-мастацку уважліва Б. Гапееў адлюстраваў, як няпроста завязвалася сяброўства Сяргея з аднагодкамі, як пераадольваліся супярэчнасці былых канфліктаў і наладжвалася паміж імі згода, як выспельвалася задума сумеснага падарожжа на Ведзьміну тоню. Тут аўтар з усебаковай аб'ектыўнасцю выявіў і своеасаблівы недавер з боку Сяргея да былых крыўдзіцеляў (бо, зразумела, цяжка ў адначассе пераступіць праз ранейшыя абразы, кпіны, грэблівае стаўленне), і няёмкасць вясковых дзяцей, што пераасэнсавалі свае паводзіны і імкнуцца да паразумення...

Варта падкрэсліць, што кампазіцыю аповесці можна ўмоўна падзяліць на дзве часткі. У першай увага акцэнтуецца на быце Сяргея і Нэлы, у другой дамінуюць абставіны падарожжа на Савіны востраў.
Аднак агульнае уражанне ад твора быццам бы прыгодніцкія перыпетыі адыгрываюць у сюжэце другасную ролю, выступаюць своеасаблівым фонам да асноўнага дзеяння. Бо падзеі бытавога плана (гаротнае існaвaннe дзяцей, спробы Сяргея «перайначьщь лёс», шчымлівыя дэталі выжывання) трымаюць у напружанні не толькі не менш, чым далейшыя прыгоды (будаванне плыта, вандроўка ў нетры Ведзьмінай тоні, расследаванне абставін гібелі групы партызан у часы Вялікай Айчыннай вайны), а нават больш. Аўтар здолеў прымусіць чытачоў шчыра палюбіць маленькіх герояў, глыбока хвалявацца за іх, пакутаваць разам з імі.

А гэта, пагадзіцеся, зусім не часта удаецца майстрам мастацкага слова.
Безумоўна, нельга пакінуць без ўвaгі і прыгоды, што напаткалі юных герояў падчас «дэсанту» на Савіны востраў, дзе пад кіраўніцтвам дзеда Васіля падлеткі правялі сапраўднае следства і высветлілі абставіны геройскай гібелі у гады вайны чатырох cвaіx аднавяскоўцаў. Аўтар выключна дакладна прадэманстраваў, як аб' ядноўвае сапраўдная справа, якой магутнай сілай з'яўляецца сяброўства...

Між іншым, асобнай гаворкі заслугоўвае Эдзік – цынічны, эгаістычны, хцівы падлетак – адзіны, што «выпадае» з кампаніі. І тут В.Гапееў зрабіў, па-мойму, вельмі трапны акцэнт, які вытлумачвае, адкуль бярэ пачатак дэфармацыя свядомасці гэтага хлопца: усё пачынаецца з сям'і, дзе усталяваліся няшчырыя адносіны паміж бацькамі, дзе пануюць хлусня і здрада, дзе бацька, хаваючы свой ганебны ўчынак ад маці, здольны за грошы «купіць» сынавa маўчанне...

На працягу ўсяго аповеду пісьменнік нідзе не схібіў, не сфальшывіў, усе «вузельчыкі» сюжэта паступова разблыталіся і выраўняліся ў паслядоўны і лагічны ланцужок фактаў: высветлілася тайна рыбака, што знік калісьці ў Ведзьмінай тоні, адкрыліся сакрэты «гіблага месца» (загадкавыя агні, жудасныя крыкі і г. д.). Думаецца, ніводзін – нават самы прыдзірлівы чытач – не будзе расчараваны гэтым творам.

Самая вялікая каштоўнасць аповесці - у асаблівай, маральнай увазе да чалавека, у гуманістычным падтэксце, які сцвярджае перавагу дабра ў нашым жыцці, у свеце. Пісьменнік не маралізуе, не павучае, ён дазваляе сваім чытачам самастойна зрабіць высновы пра этыку чалавечых узаемаадносінаў і глыбей зразумець рэчаіснасць.

"Полымя"

(23 декабря 2012)  

 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА