Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 82

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 154

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 517
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Крытыка : Водгук на кнігу В.Гапеева “Урокі першага кахання”
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




Водгук на кнігу В.Гапеева “Урокі першага кахання”
Крытыка

Кацярына КРЭЙДЗІЧ,
студэнтка Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў


Прачытаўшы кнігу Валерыя Гапеева “Урокі першага кахання”, я ўпэўнілася, што яна напісана не толькі пра падлеткаў, а і для падлеткаў. Лічу, што аўтару сапраўды ўдалося даць сапраўдныя “урокі першага кахання” сучаснай моладзі. Гапееў цудоўна раскрывае агульны вобраз і характар сучаснай моладзі праз праблемы пераходнага ўзросту.Напрыклад: важнае месца ў жыцці школьнікў пачынае займаць інтэрнэт, у тым ліку інтэрнэт-форумы, якія, з’яўляючыся сродкам зносін, нясуць грамадству вялікую праблему. Падлеткі атрымліваюць магчымасць сябраваць, не называючы нават сваё сапраўднае імя. У выніку паяўляецца спакуса падману, і не заўсёды з добрым намерам, але калі і так, то падман нясе за сабой не лепшыя вынікі.

Валерыю Гапееву ўдаецца тонка паказаць гэтую праблему падлеткаў – носьбітаў розных характараў і маральных каштоўнасцей: Юрыс, які не вельмі сур’ёзна адносіцца да такога сродку зносін, з лёгкасцю можа пажартаваць над сябрам. Але ці задумваецца ён, як да яго жартаў паставіцца той сябар? Вядома ж, не. Магчыма, такі жарт стаўся б нечым станоўчым, калі б з іншага боку не быў Юрый, які, у сваю чаргу, не маючы вопыту зносін з дзяўчынамі, можа лёгка паверыць, што зусім незнаёмы чалавек гаворыць праўду. Тым больш, што Юрыю лягчэй размаўляць праз інтэрнэт-форумы, не бачачы субяседніка, і самому не паказваючыся. Так ён можа адкрыць сэрца зусім незнаёмаму чалавеку. І тут лепшыя намеры падману становяцца здзекам, здрадай, насмешкай, расчараваннем, нават бядой. Узнікае праблема і для падманшчыка, і для падманутага.

Так і праз сітуацыю з Кацярынаю аўтар паказвае, што нязначная хлусня можа ператварыцца ў падман, здраду, недавер, боль. Як вынік, інтэрнэт-зносіны развіваюць у людзей антымаральныя якасці.

Закранаецца ў кнізе такая праблема, як цікавасць школьнікаў сярэдняга ўзросту да сэксу. Я лічу, што Гапееў правільна закцэнтаваў у гэтым пытанні ўпушчэнне бацькоў, настаўнікаў і наогул дарослых. Тыя ж плакаты з парадай школьнікам карыстацца прэзерватывам, на сэнс якіх настаўнікі не звяртаюць увагі. А тэлебачанне, інтэрнэт, розныя часопісы – паўсюль моладзі гавораць “рабі дрэнна”, а потым тыя ж дарослыя абвінавачваюць дзяцей. Паміж першымі і другімі ўзнікае недавер, непаразуменне. А ўсё таму, што бацькі не данесяць да іх своечасова неабходную і, што вельмі важна, правільна сфармуляваную інфармацыю, скіраваную на выхаванне высокай духоўнасці, і дзеці атрымліваюць яе з іншых сродкаў, якія не прадугледжваюць развіцця высокай маральнасці і этычнасці.

Такім чынам, аўтар дае магчымасць маладому чытачу павучыцца на памылках герояў кнігі і проста павучыцца ў гэтых жа герояў. Бо апошнія не проста школьнікі старэйшага ўзросту, якія здольны рабіць толькі глупствы і памылкі. Яны таленавітыя, разумныя юнакі і юначкі, якія разважаюць над сваімі памылкамі, над жыццём, якія клапоцяца пра сваю будучыню, якія могуць адстойваць свае правы на дастаткова высокім узроўні і выказваць свой пункт гледжання па розных пытаннях нават глабальнага характару.

Урэшце, мы бачым самастойную сучасную моладзь, на прыкладзе якой і з чыіх памылак малады чытач і нават дарослы можа вынесці важныя ўрокі – як жыццёвыя, так і паршага кахання.
Хачу выказаць вялікую падзяку Валерыю Гапееву за яго цудоўную кнігу “Урокі першага кахання”, якую чытала з асалодай і цікавасцю.
.
(21 августа 2011)  

 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА