Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 82

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 154

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 517
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Крытыка : Творчая зорка паэта
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




Творчая зорка паэта
Крытыка

vozvrat.gif (35.68 Kb)Літаратурная творчасць, як і ўсё жывое на зямлі, як зоркі ў Сусвеце – знаходзіцца ў вечным руху, у бесперапынным дынамічным развіцці. Таму і запальваюцца на літаратурнай арбіце ўсё новыя і новыя зоркі, з’яўляюцца ўсё новыя творчыя асобы. А гэта – заўсёды прыемна і радасна. Таму што сэнс нашага жыцця абагачаецца новым пазітыўным патэнцыялам, набывае новы энергетычны зарад святла, цеплыні і душэўнай прыгажосці.
Творчая зорка Івана Дацкевіча загарэлася ў ягоным далёкім юнацтве. Але так ужо склалася ягонае жыццё, што першы зборнік вершаў Іван Трафімавіч выдаў у кастрычніку бягучага года. Называецца ён «Принимаю жизнь, как чудо». І вось не прайшло і месяца, як тое ж самае выдавецтва «Альтэрнатыва» выпускае ў свет другі аўтарскі зборнік паэзіі – «Возвращение».
Па адной ужо назве можна здагадацца, аб чым гэтая кніга, можна нават прадказаць усю праблематычнасць і складанасць жыцця паэта, пакручастасць ягонага лёсу. А гэта і растанне на доўгі час з родным краем (пасля заканчэння Жабінкоўскай семігодкі будучы паэт быў вывезены разам са шматлікімі падлеткамі на Урал), і розныя бясконцыя нягоды на чужыне, і настальгія па мілым сэрцу мясцінам, і надзея ўбачыць іх зноў, і вера ў сябе, свае сілы, і, нарэшче, як узнагарода за ўсе выпрабаванні – вяртанне. Варта падкрэсліць, што гэтае ёмкае слова сапраўды з’яўляецца не толькі літаратурна-майстэрскім абрамленнем, каранаваннем зборніка, але і заключае ў сабе літаральна ўсю прадстаўленую ў ім тэматыку.Першая падборка вершаў Івана Дацкевіча была апублікавана ў пермскай газеце «Большая Кама», дзе жыў і працаваў аўтар. Трэба заўважыць, што ў ранняй творчасці паэта пераважалі не запал і аптымізм, а пачуцці суму, маркоты і адзіноты. Асабліва ярка настальгічная танальнасць адлюстравана ў вершах «Я вернусь», «Возвращаются аисты», «Я пойду по дороге». У вершы «Письмо к сестре» аўтар у парыве адчаю прызнаецца: «Мне ещё хоть бы раз наглядеться // На полесские наши края!..»
І ўсё-такі ў яго, як у вернага і адданага сына роднай зямлі, нягледзячы ні на што, дзесьці глыбока ў душы цепліцца і паволі разгараецца праменьчык светлай надзеі на шчаслівае вяртанне дамоў – «Чтобы низко земле поклониться // За её дорогие дары…»
Прыехаўшы на радзіму, пасля трыццацігадовага мытарства па свету, паэт-рамантык, як кажуць, набывае новыя крылы за спіной. Цяпер яго душа натхнёна пяе:

Здравствуй, весенняя ноченька!
Здравствуй, мой друг соловей!
Спать мне сегодня не хочется –
Песней мне душу согрей.

Зачараваны непаўторнай прыгажосцю роднага краявіду, аўтар нечакана прызнаецца:

Боже мой! Я полжизни растратил –
Всё разыскивал птицу свою,
А она так легко и крылато
Чертит воздух в родимом краю.

Лірычны герой зборніка, г. зн., сам аўтар, здзіўляючыся і наталяючыся гаючым, салодкім паветрам радзімы запэўнівае сябе, а значыць і нас:
Плакать я нынче не стану –
Годы скитаний прошли.
Вылечит старые раны
Воздух родимой земли.

Але гады праведзеныя на чужыне, не прайшлі для яго бясследна. Яны пакінулі свой глыбокі адбітак ў душы і ў сэрцы паэта і прадаўжаюць адлюстроўвацца ў яго творчасці, ажываючы спачатку ў памяці паасобнымі эпізодамі з тагачаснага жыцця, а затым прыгожа кладучыся ў той ці іншай інтэпрэтацыі ў чуллівую паэтычную страфу. Возьмем, напрыклад, страфу з верша «В пермской милиции»:

Ты прости мне, товарищ майор,
Что живу без прописки – так вышло:
Тяжесть жизни на шее повисла.
Ты пойми – я не жулик, не вор.

Са шчымліва спавядальных твораў аўтара мы даведваемся не толькі аб біяграфія яго блукання, галодным дзяцінстве, складаным лёсе, але і адзначаем багацце ягонага ўнутранага свету, духоўную скіраванасць і напоўненасць прыгожымі пачуццямі творчай душы. Менавіта гэтыя якасці і раскрываюць сутнасць духоўнай асобы, сведчаць аб светаўспрыманні, светапоглядзе, высокіх памкненнях і глыбокім пазнанні Івана Дацкевіча як паэта-філосафа, паэта-мысліцеля. Не адмовіш аўтару і ў ідэйнасці ды нацыянальнай самасвядомасці. Часам ствараны верш заключаецца афарыстычнай страфой і падаецца як мараль. Але гэта толькі падкрэслівае, што перад намі – паэт-прафесіянал, майстар слова, здольны выказаную думку упрыгожыць дарагім літаратурным дыяментам.
Не адзін радок прысвяціў паэт і роднай маці. Яе светламу вобразу нададзены самыя пяшчотныя, самыя жаданыя і дарагія сэрцу рысы: дабрыня, шчодрасць, любоў, ласка, адданасць, ахвярнасць; рысы, ад якіх сыходзіць свяшчэннае сонечнае святло і чалавечая цеплыня. Шматлікія яго творы прысвечаны сябрам, людзям працы, людзям вайны, прыгажосці роднай зямлі, жыццёвым цэннасцям, вечнасці і мудрасці прыроды, яе законаў. І аб чым бы паэт ні пісаў, каго б ці што б ні апяваў, у кожным ягоным творы прысутнічае самаспасціжны духоўны сэнс, палёт думкі, глыбокае пазнанне свету, кожны радок напоўнены святлом дабрыні, цяплыні і вялікай любоўю да жыцця, людзей, да ўсяго жывога і прыгожага. А ўсё таму, што ў светлай душы не можа быць «цёмнай» паэзіі.
Іван Дацкевіч – паэт арганічны, мэтанакіраваны, ён ніколі не мянее стыль ці вектар сваёй класічнай творчасці, не гоніцца за модным павевам часу. Яго тэматыка – актуальна і злабадзённа, вобразнасць – ёмкая. Вершы – дасканалыя і самадастатковыя, стракацяць лаканічнасцю метафар, удалымі параўнаннямі, уражваюць чытача, хвалююць і узрушваюць сваёй незвычайнасцю, навізной мыслення, адкрытасцю і шчырасцю, застаўляюць задумацца аб чалавечай сутнасці, сэнсе быцця. А ўсё таму, што аўтар адштурхоўваецца не ад тэорыі, крочыць не ад яе, а ад уласнага светаўспрымання, ад асабістага адчування, якімі натхняецца і жыве. Ну, а паэзія жыве ў ім.
Дзякуючы духоўнай смазе і нястомнай творчай дзейнасці – фартуна ўсё-такі ўсміхнулася Івану Трафімавічу. Цяпер ён – прызнаны паэт. Яго вершы друкуюцца ў розных рэспубліканскіх і абласных выданнях, калектыўных зборніках, яго запрашаюць на розныя літаратурныя сустрэчы, а галоўнае – збылася мара паэта: ён трымае ў руках даўгачаканы творчы плод уласнай душы і розуму – два паэтычныя зборнікі, выдадзеныя амаль што ў адным месяцы.
Складаецца новы зборнік з сямі частак. У першую частку аўтар уключыў досыць аб’ёмную колькасць вершаў і назваў яе «Истоки любви». Другі цыкл кнігі ідзе пад назовам «Раздумья». Затым як прадаўжэнне і рэзультат роздуму ўзнікае яго вывад – «Озарение». Пасля філасафічных раздзелаў чытачу прапануюцца «Осеннне-зимние мотивы». Не забыўся аўтар уключыць у зборнік і гумар з сатырай, зарыфмаваныя афарызмы і нават некалькі вершаў на беларускай мове.
Адным словам, ў гэтым лірычным зборніку кожны чытач атрымае асалоду ад прачытанага, знойдзе для сябе штосьці цікавае, карыснае і пазнавальнае.
Напрыканцы сказанага варта дабавіць: у свой час вялікі рускі паэт Ф. Цютчаў сказаў: «Нам не дано предугадать, // Как слово наше отзовётся…» Але мне хочацца верыць, што паэзія Івана Дацкевіча будзе жыць доўга і гучным рэхам адклікацца ў сэрцах і душах сучаснікаў і наступнікаў нашых. І дай Бог, каб так было!
Выйшаў зборнік накладам у 300 асобн, на 208 стар. Хутка кніга з’явіцца ў брэсцкіх бібліятэках. А набыць яе ў карыстанне можна звярнуўшыся па тэлефоне: 8-01641- 48-599.
Надзея Парчук, г. Брэст

(4 декабря 2011)  

 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА