Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 82

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 154

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 517
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Крытыка : Шчымлівае, таму што роднае
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




Шчымлівае, таму што роднае
Крытыка

Аляксандр Іваноў


Скажу шчыра: я быў прыемна ўзрушаны, калі атрымліваў з рук Анатоля Крэйдзіча яго без усялякага перабольшвання цудоўную і ўплывовую па змесце кнігу. Прызнаюся, што дагэтуль ведаў ад яго ж, што яна павінна выйсці з выдавецтва «Мастацкая літаратура». Тады ж Анатоль Мiкалаевiч мне паведаміў пра змест свайго будучага «дзецішча». Што і казаць - заінтрыгаваў. І вось - адбылося! З першага ж погляду на выданне захапіў аўтар - якая цудоўная назва - «Роднае, шчымлівае»! Хочаце верце, хочаце не, але я на самай справе адчуў гэтую самую «шчымлівасць». Відаць таму, што раней ведаў змест, што большую частку з надрукаваных тут твораў чытаў, а да некаторых, прашу прабачэння за недалікатнасць, меў такое-сякое асабістае дачыненне. І каб ужо не выглядаць у вачах чытача тым, хто любіць прымазацца да чужой славы, з вашага ж дазволу звярнуся да гэтага трошкі пазней і, веру, тады ж рэабілітуюся.
А зараз пра аўтара. І не толькі таму, што жанр рэцэнзіі гэтага патрабуе. Анатоль Мікалаевіч у журналісцка-пісьменніцкім асяроддзі чалавек добра вядомы і паважаны. І ў першую чаргу, што асабліва каштоўна, не сваімі высокімі пасадамі - старшыні пісьмен-ніцкай арганізацыі Берасцейшчыны і галоўнага рэдактара Іванаўскай раёнкi «Чырвоная звязда». Па вялікім разліку пасада, якой бы адказнай яна ні была, рэч часовая і, згадзіцеся, далёка не заўсёды ўдзячная, бо сёння, як кажуць у народзе, ты на шчыце, заўтра - пад шчытом. Галоўнае, канешне, справы, якія паходзяць ад асобы, упаўнаважанай нейкімі адказнымі абавязкамі. А ў творчым асяроддзі, аказваецца, так званыя кантрольна-распараджальныя функцыі, пры ўсіх іх, безумоўна, важкіх акалічнасцях, яшчэ не самае галоўнае. Тут вельмі важна, каб кіроўца і па стану сваёй душы, і па вопыце, а асабліва па творчым патэнцыяле, рушыў уперадзе сваіх калег хаця б на сціплы крок. Бо ў яго асобны статут - ён стаіць у цэнтры творчага працэсу, ён не толькі акамулюе, скіроўвае ў пэўнае рэчышча, дае каштоўныя парады, але (вось дзе разыначка!) здольны паказаць сваім прыкладам, як гэта яшчэ лепей зрабіць. А гэта ўжо другая іпастась і, згадзіцеся, у большасці сваёй адпавядае таму высокаму прызначэнню, якое мы з павагай называем настаўніцтвам. І гэта, без перабольшвання і ўсялякай там асцярогі, што чалавек зазнаецца, можна смела аднесці да асобы Анатоля Мікалаевіча. Узор таму - якая цікавая, не падобная на другія раёнкі выдаецца газета ў Іванаве, як час ад часу набірае свой грамадскі і творчы голас пісьменніцкая арганізацыя Берасцейшчыны! Як і сам Анатоль Мікалаевіч, як журналіст і пісьменнік, набірае прадукцыйную творчую вагу. Пры гэтым, што каштоўна, з яго боку няма намёка на нейкую (а гэта ёсць канец творцы) зорнасць: ён усё ж такі сціплы, надзейны, непасрэдны...

Анатоль Крэйдзіч, бадай, быў першым, хто адкрыў для шырокай публікі імя таленавітага берасцейскага мастака з Іванаўшчыны - Янку Рамановіча. Янка і зараз малады чалавек, з тым магутнейшым творчым патэнцыялам мастак, які, бадай, наўрад ці сам да канца асэнсоўвае сваю (творчую) веліч. Ва ўсякім выпадку, добра яго ведаю, бываў у яго майстэрні і бачыў, і чуў яго асабістыя адносіны да сябе самога:

- Вось працую, выдаю з сябе тое, што само па сабе на свет просіцца...

А тады Янка толькі пачынаў выходзіць на той самы шырокi творчы свет, дзе ўсё на справе, паверце, вельмі далёка ад знешняга рамантычна-узнёслага ўспрымання. Творчае рамяство, наколькі яно знешне прывабнае, па змесце сваім і характары, па-першае, цяжэйшая справа, здольная, калі гэта сапраўдны майстра, праглынуць яго ўсяго. Дык і гэта для творцы рэч сама сабой зразумелая і без усялякага ўзвышвання - ахвяра, калі б не... зайздрасць. Есць тая д`яблаўская адмеціна, старанна маскіруемая праява шэрасці ў творчым асяроддзі. І як важна для творцы, асабліва для таго, які становіцца на шырокі творчы шлях, якому ў гэты момант, як свежае паветра ў раніцу, патрэбны спагадлівасць і падтрымка. Вось такую ролю, безумоўна, і адыграў на творчым шляху Янкі Анатоль Крэйдзіч, змясціўшы шэраг сваіх публікацый у нашай «Заре» і рэспубліканскіх выданнях, данёсшых да шырокага кола грамадскасці імя таленавітага мастака с палескай глыбінкі. Але асаблівае месца тут займае дакументальна-мастацкая аповесць «Богаў сон», якая першай значыцца ў яго кнізе «Роднае, шчымлівае».

Нарыс - адзін з найбольш паважаных і складаных літаратурных жанраў, у якім, прыемна адзначыць, Анатоль Крэйдзіч адчувае сябе як рыба ў вадзе. Чаму гэта асабліва падкрэсліваю? Сапраўдны гуру беларускай журналістыкі, вядомы вучоны і даследчык, якога, на жаль, ужо няма сярод жывых, прафесар Барыс Васільевіч Стральцоў у свой час нямала зрабіў для фундаментальнай распрацоўкі літаратурных жанраў як у тэарэтычным, так і ў практычным напрамку. Ён асобна падкрэсліваў, што нарыс і нарысіст - гэта з`ява, вельмі штучны тавар і, на здзіўленне, пад`ёмны (нарыс) далёка не для кожнага, няхай хоць і вядомага пісьменніка, бо, акрамя каларытнага героя і мастацкіх сродкаў выказвання, жанр патрабуе публіцыстыкі, мастацкага даследвання праблемы грамадскага гучання і, не менш каштоўна, здольнасці аўтара паказваць шляхі яе вырашэння.

У сваім «Родным, шчымлівым» Анатоль Крэйдзіч падае на суд чытача важкую нізку дыхтоўных нарысаў. Прашу паразумення чытача, бо спынюся толькі на адным з іх - «У мудрым паглядзе - дзiцячы давер», - больш блізкім і дарагім у асабістым успрыманні «зарёвцев». Ён тычыцца былога галоўнага рэдактара «Зари» Пятра Пятровіча Суцько. Анатоль Крэйдзіч тут сапраўды явіў сваё нарысісцкае майстэрства ў выяве вобраза сапраўднага чалавека - дзейнага, таленавітага, мудрага і разам з тым такога звычайнага і сціплага, знаёмага і не зусім, у чымсьці не да канца зразумелага, але ў ніякім разе не абыякавага, захаваўшага на здзіўленне да апошніх дзён свайго няпростага жыцця пачуццё аптымізму, якога, на жаль, сёння так не стае многім маладым.

У пачатку сваіх нататкаў я ўжо падкрэсліваў, што нейкім чынам і сам маю пэўнае дачыненне да гэтай кнігі. І каб ужо канчаткова зняць з сябе падазронасць у нейкім «прымазванні» да чужога поспеху, паспрабую зараз гэта абгрунтаваць. Справа, на мой погляд, куды больш цікавая і захапляе працэсам творчага кантакта, які тады ўзнік паміж намі. Пры тым мы з Анатолем Мiкалаевiчам зразумелі адзін аднаго, што называецца, на палове слова, без якіх-небудзь там дадатковых тлумачэнняў, жованкі асэнсавання. Вось так - проста - ёсць тэма, ёсць неабходнасць не толькі зачапіць яе, азначыць, а пайсці далей - вылучыць, развіць, даследаваць. А тэма была такая. У жыцці, у паўсядзённай мітусні ёсць нейкія акалічнасці, тыя самыя дробязі, на якія наўрад ці хто звяртае ўвагу, - так прынята, так усталявалася, так робяць усе і г. д. Але ж, калі добра падумаць, калі прыкінуць, што да чаго, ды распяваць сродкамі таленавітага літаратурнага слова, выкарыстоўваючы пры гэтым цікавыя факты, то за такой звычайнай дробяззю адразу ўсплывае цэлая з`ява, а то і бяры вышэй - панарама.

Я добра памятаю, як загарэліся ад прапановы вочы ў Анатоля Крэйдзiча, як літаральна на другі ж дзень ён прынёс цікава і таленавіта выкананую ім справу, а потым яшчэ і яшчэ. У суботніх нумарах «Зари» былi надрукаваны нататкi «150 пiсьменнiцкiх радкоў» Анатоля Мікалаевіча, які атрымаў масу добразычлівых водгукаў. Частку з іх аўтар надрукаваў у часопісе «ЛіМ», яна была цёпла сустрэта крытыкамі. Пазней нататкi «150 пiсьменнiцкiх радкоў», надрукаваных iменна ў нашай «Заре», былi адзначаны прэстыжнай прэміяй Саюза журналістаў Беларусі «Залатое пяро». Дык вось, як ужо зразумеў чытач, у нашай гісторыі адыграў сваю карысную ролю, канешне ж, не рэдактарскі заказ, а сапраўдны майстар - Анатоль Крэйдзiч і Яе Вялікасць творчасць.

Тут зноў папрашу ў чытача не, не прабачэння, а ўважлівага паразумення і ўвагі да пазіцыі «Зари». Яна традыцыйна патрабавальна ставіцца да літаратурнага слова, да выбару і распрацоўкі тэмы, не ганяецца за крыміналам і не дуе на вуголле, як зрабіць падабенства вогнішча. Хаця, канешне, і ў нас, як кажуць нашы суседзі-расіяне, «на старуху бывает проруха». І ўсё ж мы - прыхільнікі класічнай журналістыкі, з яе багатым выбарам жанраў, адказнасцю за слова. У сённяшняй жа журналістыцы, на жаль, балем правіць не нарысіст, а рэпарцёр, «канёк» якога - прынцып «што бачу і чую, аб тым і пішу, а астатняе прыдумаю». Кажуць, што гэта вельмі рыначна і таго патрабуе чытач. Як ведаць... Толькі вось за апошні год на матэрыялах «Зари» свет убачылі дзве кнігі - «Письма войны» i «След», якія атрымалі высокі чытацкі рэзананс не толькі на Берасцейшчыне, але і за межамі беларускай дзяржавы. Цяпер вось кніга Анатоля Крэйдзіча таму яскравы доказ. Але ж, каб нехта не ўспрыняў гэты адхіл ад тэмы як нейкі піяр галоўнага рэдактара (таму ж і рубрыка ў матэрыяле такая - «Роздум над кнігай»), зноў звяртаю ўвагу чытача да «Роднага, шчымлівага».

Анатоль Крэйдзіч зрабіў асабіста для мяне прыемнае адкрыццё сваімі мініяцюрамі. Так, гэта асобны жанр, як у паэзіі той санет, які адзін цэлай паэмы каштуе. Гэта сапраўды вышэйшы пілатаж у літаратуры, бо такая кароткая літаратурная форма патрабуе яркага вобраза, адточанага слова і мудрага сюжету. Не буду надта інтрыгаваць чытача, а выстаўлю на яго прысуд адну з Анатолевых мініяцюр:

«Біяграфія: так было, але гэта не праўда. Мастацкі твор: так не было, але гэта праўда».

Ну, як - спадабалася? А то ж!.. Вось і ўся такая яго кніга - добрая, чыстая, як крынічка: прыхіліся - адарвацца цяжка. Пытайцеся: хутка яна павінна з`явіцца ў кнігарнях.
(2 сентября 2012)  

 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА