Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 82

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 154

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 517
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Крытыка : Навэла Марыі Ляшук
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




Навэла Марыі Ляшук
Крытыка

Валянціна ЛОКУН



Марыя Ляшук з поспехам асвойвае малыя мастацкія формы – псіхалагічныя навелы, лірычныя мініяцюры, імпрэсіі, эцюды і г.д. Яна з’яўляецца аўтарам зборніка “Благословенные Небом”.

М. Ляшук вызначае свае навелы як “непрыдуманыя гісторыі”. Варта адзначыць, што ў беларускай літаратуры апошніх дзесяцігоддзяў прыкметна актуалізаваліся навелістычныя жанры: згадваюцца творы А. Ждана, У. Кадзетавай, В. Бельскага, У. Сцяпана, Н. Касцючэнкі і інш.
Навела як жанр літаратуры мае багатыя традыцыі: Т. Ман, С. Цвейг, А. Маруа, Э. Хэмінгуэй, І. Тургенев… Айчынныя творцы, абапіраючыся на гэтыя традыцыі, ствараюць свае сучасныя мадэлі навелістычных жанраў.

Свае “Гісторыі” М. Ляшук не прыдумвае, а бярэ іх з самога жыцця. У гэтым яна прызнаецца сама. Але перш чым выкласці іх на паперу, яна выношвае іх у сабе, прапускае праз сваю душу. Катарсіс, або ўнутранае ўзрушэнне праз моцнае эмацыянальнае перажыванне, павінен адбыцца спачатку ў душы пісьменніка – толькі пры такой умове можна дастукацца да сэрца чытача. Пэўна па гэтай прычыне ў мастацкіх дыскурсах пісьменніцы шмат аўтарскага “я”, яе настрою, яе суперажывання, часам нават прыхаванай дыдактыкі. Мастацкі свет М. Ляшук – гэта адначасова і свет героя, і свет аўтара, і свет чытача. Яны – цесна ўзаемазвязаны. Адсюль зліянне асабістага з усеагульным, лірычнага з аб’ектывавана рэалістычным.

У цэнтры “Гісторый” – лёс жанчыны, характар жанчыны. Асоба жанчыны. Жыццё жанчыны, якое ў яе, як правіла, незвычайнае, падкрэслена драматычнае. Пісьменніцу цікавяць складаныя стасункі чалавечых узаемадачыненняў, цяжка вырашальныя маральна-этычныя канфлікты, паводзіны чалавека, які павінен вызначыцца ў нечым найгалоўным для сябе, лёсавызначальным. “Господь дал право каждому живущему делать выбор между добром и злом” , – адзначыць пісьменніца.

Праблема маральна-этычнага выбару – дамінанта прозы М. Ляшук. Для яе герояў выбар – не толькі выпрабаванне, гэта яшчэ, як правіла, і ачышчэнне. Менавіта прайшоўшы праз выпрабаванне-ачышчэнне, праз унутраны боль, яны становяцца моцнымі духам, жыццёва мудрымі. Гэта – тыпы анталагічнага плану, сваёй унутранай сутнасцю яны адпавядаюць хрысціянскім запатрабаванням.

Маючы пад сабою рэальных прататыпаў, персанажы М. Ляшук разам з тым адрываюцца ад свайго носьбіта, становяцца мастацкімі вобразамі, якія прадстаўляюць гістарычны час і свой народ. Так, гэта яшчэ і народныя тыпы. Нацыянальныя тыпы. Не мае значэння, каго яны прадстаўляюць: сельскага жыхара або гараджаніна. Гэта беларуская жанчына, паляшучка – ціхмяная, адчувальная, ахвярная, жанчына з вялікай унутранай сілай, якая гатова ў аднолькавай ступені і на подзвіг і на самаадрачэнне. А яшчэ на каханне – адзінае на ўсё жыццё. “Ей нужно жить во что бы то ни стало, жить, чтобы беречь память о Нем. Жить ради той любви, которая оставалась в Ее сердце нетленной…”

Гераіня М. Ляшук не свабодная ў жыцці сацыяльным, але яна заўсёды свабодная ўнутрана. Яна – рамантык па сваім духоўным памкненням і разам з тым зямная, рэальная. Зямная нават больш – праз драматызм жыцця. Пэўна таму, матыў-настрой тугі-самоты (“печаль-тоска горечью полынь-травы”) займае так многа месца ў мастацкай прасторы. Адсюль і адметны – “элегічны” псіхалагізм прозы пісьменніцы.

Аўтар кнігі “Благословенные Небом” пераканана, што адзіным пазітыўным пачаткам быцця ёсць каханне: мужчыны да жанчыны і наадварот, бацькоў да дзяцей і дзяцей да бацькоў, каханне да блізкага, да прыроды, да свету. Каханне як гісторыя, каханне як памяць, каханне як будучыня, каханне як надзея… Каханне, як і Бог, субстанцыянальнае. Яны бясконцыя ў часе і прасторы. Каханне памірае разам з чалавекам і адраджаецца разам з ім. Так было ад вытокаў і будзе заўсёды. Каханне, любоў нельга забіць, яны неўміручыя, “Исколотая, избитая, израненая, она (любовь – В.Л.) медленно возрождалась, омывая синяки целебными утренними росами, купаясь в летних бодрящих дождях, подставляя светлое лицо ласкающему солнышку. Она закалялась, мужала, становясь еще красивее и чище, чем прежде…
Они не смогли сгубить ее и отступили. Ибо всегда благословенна небом она, Любовь.”
Каханне дае сілы героям М. Ляшук выстаяць у самыя цяжкія моманты іх жыцця. Яно ж, або памяць аб ім, пакідае ім веру – нават, калі страчваецца ўсялякая надзея: “и верой спасется надежда” .

Творы М. Ляшук – гэта амаль заўсёды споведзь, героя або аўтарская. А споведзь дапускае шчырасць апавядальніка, якая ў мастацкім дыскурсе часцей за ўсё трансфармуецца ў своеасаблівую даверлівую эмацыянальна-экспрэсіўную інтанацыю. Чытач апынаецца ў палоне гэтага даверу, ён, такім чынам, паміма волі “ўцягваецца” ў дыялог, у атмасферу суперажывання.

Навелы М. Ляшук розныя па сваіх жанравых вызначэннях. Акрамя “Гісторый”, што дапускаюць сюжэт, дзею, героя, у кнізе змешчаны і бессюжэтныя – з філасофскім падтэкстам. Яны складаюць асобны раздзел і маюць агульную назву “Осколки сердца на снегу”. Гэта лірычныя замалёўкі, замалёўкі-згадкі, замалёўкі-пытанні:
“Почему они покрываются листвой позже всех? Боятся весеннего холода? Устали от зимы и старости? Кто скажет?
Однако среди зеленой лесной круговерти они подобны на нищих, эти крепкие высокие вековые дубы-богатыри.
Когда же вы принарядитесь?”
Або вось гэты вершаказ:
Вечер. Ветер. Метель.
Подлесок. Поздний крик птиц. Тишина.
Двое. Тепло рук. Тропинка.
Перестук сердец. Единение. Мыслей. Чувств. Душ. Тел…
Тропинка на двоих. Целина. Фонари. Разлука.
Вечер… Ветер… Метель…

М. Ляшук не толькі празаік, яна яшчэ і паэт, хоць і не лічыць сябе паэтам у літаральным сэнсе гэтага слова. Тым не менш, нам здаецца, што менавіта Ляшук-паэтка ўплывае на Ляшук-празаіка: праз стылявую арганізацыю, паэтычнае слова, музыкальнасць фразы, лірычны настрой і г.д.
У якасці асноўных можна вылучыць наступныя тэмы: каханне, прырода, філасофія жыцця.

У вершах паэтка не імкнецца да формаўтваральных эксперыментаў, яна аддае перавагу неўскладнёнаму сінтаксісу, дакладным, яркім і ў той жа час зразумелым метафарам.
Всю ночь мело. И вьюга бушевала,
Метала дробь в промерзшее стекло.
И сеялись снега колючим шквалом –
Земле несли небесное тепло.
А поутру белела вся округа,
Растерянно уставшая за ночь.
И присмирела яростная вьюга,
Не в силах день и солнце превозмочь.

Толькі пры ўсёй “класічнасці” вершы пісьменніцы выглядаюць досыць арыгінальнымі, па-мастацку вытанчанымі. Лірычны герой вельмі чуйна ўспрымае акаляючы яго свет, ён мае багатыя на адценні перажыванні, настрой.
Опять мне осень принесла тревогу
И ранила осколками тепла.
Очищу душу я молитвой к Богу,
Раскаюсь в том, как до сих пор жила.

Потери все приму, как испытанье.
За сизой дымкой спрятан небосвод.
Прошепчет лист последнее признанье
На землю сиротливо упадет.

Шчымлівым лірызмам прасякнуты вершы, напісаныя на беларускай мове. Патрыятычнае пачуццё лірычнага героя, яго любоў да радзімы асацыіруецца з любоўю “да роднай хаты”, з “усмешкай маці”, з “ціхай гамонкай” Палескага краю, з “жаўруком” у небе, з песнямі “дзяўчат”.
І зноў я тут, у роднай хаце,
Што патанула ў вішняку,
З усмешкай сустракае маці
У сваім чысцюткім фартуху.
Сястрычка радасна пытае,
Надоўга я сюды, ці не?
І брат малодшы абнімае
Малымі ручкамі мяне.
Я чую ціхую гамонку
На родны мне палескі лад…
Усё гэтак жа спявае звонка
Малы жаўрук, як год назад.

(27 февраля 2012)  

 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА