Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 82

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 154

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 517
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Крытыка : Літаратура патрэбна чалавеку заўсёды
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




Літаратура патрэбна чалавеку заўсёды
Крытыка

Зінаіда Драздова


Заклікам да выканання чалавекам духоўна-маральнага закона прасякнута і маладосцеўская аповесць Валерыя Гапеева «Трафік для паэта» (Маладосць, № 10).
Галоўны герой першага з названых твораў — юнак Віктар — заканчвае дзясяты клас, піша і друкуе вершы, якіх назбіралася ўжо на цэлы зборнік. У рэдакцыях хваляць творы, выдавецтва прапануе выдаць кніжку («забяспечыш тыраж продажам — надрукуем). Але патрэбны грошы — шэсцьсот долараў. У Віктара ўсяго сто. Юнак усур’ёз задумаўся пра тое, што зрабіць, каб рэалізаваць сваю ідэю.

Можна прадаць тэлескоп, але зараз яго не купяць, фотаапарат прадаваць шкада.
Спыніўся на тым, каб зарабіць праз інтэрнэт, стварыўшы свой сайт. Для гэтага патрэбна арыгінальная ідэя. Паступова яна прыйшла ў галаву: «Ух ты, якая ідэя! Жыццё рэальнае. Цікавыя і прыкольныя відэасюжэты. Жыццё праз замочную шчыліну Ніякай рэжысуры! Жывое кіно».

Першы ролік — школьная сяброўка Віктара Мэры, якая быццам бы распранаецца за акном. Другі — падгледжанае за акном шчасце — двое закаханых на кухні. Трэці — убачаны з вышкі «сюжэт» — п’яны начальнік пасля чаркі лезе да наіўнай дзяўчыны, з якой прыехаў адпачыць і, сустрэўшы супраціўленне, бязжаласна збівае яе. Апошні ролік навёў яго на ганарлівую думку, што такі сайт вельмі патрэбны, што яго кадры могуць стаць той справядлівай сілай, якая будзе помсціць за прычыненае некаму зло. Што ён, Віктар, стане таямнічым абаронцам слабых і пакрыўджаных, накшталт загадкавага Зора. І юнак стаў паляваць за «вострымі» сюжэтамі тыпу дзіцячага сексу ў пясочніцы, здымаць сямейныя сваркі і бойкі ў п’яным ачмурэнні. Абводзячы аб’ектывам тэлескопа вокны далёкіх і блізкіх дамоў, ён ледзь не на кожным кроку натыкаўся на сямейныя скандалы, дзікія сцэны разборак у кухнях і спальнях. І бруд, што здымаў, адчуў ён, стаў атручваць яго душу, пазбаўляць душэўнага спакою. Між тым сайт стаў вядомым у горадзе, пра яго загаварылі, многія пазнавалі ў відэасюжэтах сваіх знаёмых. У інтэрнэце з’явілася абмеркаванне ролікаў, ідэі сайта. Прыйшоў ліст ад прафесара, доктара псіхалагічных навук.

Аўтар аповесці прымусіў чытачоў усур’ёз задумацца над здзейсненым Віктарам учынкам. Водгукі ў інтэрнэце, лістпсіхолага, думкі і меркаванні бацькі і маці, школьных сяброў — усё востра перажывалася юнаком, выклікала сорам, боль. Голас сумлення падказваў яму, што размяшчэнне ў сеціве ролікаў, дзе паказаны бруд, распуста, брыдота людскога жыцця, рэальных людзей, якія жывуць у яго горадзе, падглядванне ў замочную шчыліну — парушэнне норм чалавечай маралі і этыкі. Выпускнік стаў баяцца, што яго вылічаць.

Аўтарытэтнае слова аб сайце гаворыць бацька Віктара, які, відаць, крыху здагадваецца, што гэта можа быць справаю рук яго сына. Аднак ён выказваецца вельмі далікатна, каб і навучыць яго, патлумачыць, што робіць няправільна, але і адначасова, каб не раніць яго сэрца: «— Але ж шлях вось такі — выкрываць, шукаць, нішчыць — шлях рэвалюцыйны, значыць — з кроўю, дыктатурай, з контррэвалюцыямі. А стварыць белае, цягнуць людзей да свету, а не тыкаць іх у свой жа бруд — шлях эвалюцыйны. Гэта значыць — шлях паступовы і не зваротны. Культура развівалася такім накірункам, культура і мастацтва выводзілі
людзей з іх звярынага аблічча».

Калі прыгадаць нацыянальную класіку, дык пра рэвалюцыю і эвалюцыю спрачаліся яшчэ коласаўскія Лабановіч і Турсевіч (трылогія «На ростанях»). Жыццё паказала правільнасць пазіцыі Турсевіча, які стаяў за эвалюцыю. Безумоўна, Віктараў бацька мае рацыю, калі бачыць асноўнае прызначэнне мастацтва не ў простай копіі рэчаіснасці, а ў стварэнні ідэала для пераймання. Бацька тлумачыць амаральнасць сынавага занятку, які выстаўляе на паказ увесь бруд гарадскога жыцця, пазбаўляе чалавека свабоды на таямніцу асабістага жыцця:
«— А можа, у такім разе рабіць шкляныя сцены ў дамах? Спецыяльныя бранзалеты з перадатчыкамі на рукі ці шыю кожнаму?»

Святло на маральныя праблемы, узнятыя Валерыем Гапеевым, праліваюць евангельскія ісціны. У фінале герой атрымлівае ўрок маралі. Ён пастаўлены ў становішча тых, каго здымаў. Яго б’юць, хочучы адняць грошы. Незнаёмая цётка заступаецца за хлопца. Аўтар твора прымушае свайго героя прыгадаць біблейскія словы аб тым, што «ва ўсім, як хочаце, каб з вамі абыходзіліся людзі, так абыходзьцеся і вы з імі, бо ў гэтым закон і прарокі»(Мф.: 7: 12). Вось як пра гэта сказана ў аповесці:«Ён раптоўна ўявіў, што на сайце ягоным з’явіўся чарговы ролік — як б’юць ЯГО САМОГА тыя гопнікі, як ЁН курчыцца ў страху, як дрыжачымі рукамі паслужліва працягвае сваім рабаўнікам грошы. Як бы маці глядзела такое “кіно”».

Валерый Гапееў вырашае вельмі актуальную праблему, звязаную з тэхнікай, без якой сёння не абыходзіцца амаль ніводзін чалавек. Разумеючы, якую небяспеку тоіць у сабе інтэрнэт (адзін з яго мінусаў звязаны з ананімнасцю), празаік запрашае выкарыстоўваць яго на добрыя справы. Аднак у рэальным жыцці чалавек-невідзімка, безыменны чалавек, карыстаючыся інтэрнэтам, можа рабіць чорныя справы, быць распаўсюджвальнікам рознага маральнага бруду, зла, разлічваючы на сваю беспакаранасць. Кожны з людзей ведае, якія спакусы хавае ў сабе ананімнасць, калі яе набывае беспрынцыпны, амаральны чалавек.

Галоўны герой В. Гапеева пачаў сваю дзейнасць у інтэрнэце як быццам бы кіруючыся бяскрыўдным жаданнем зарабіць грошы на кніжку, але захапіўшыся ідэяй сайта, падглядваннем за людзьмі праз «замочную шчыліну», перайшоў мяжу чалавечнасці. Канешне, Віктар яшчэ вельмі малады чалавек і добра, што яго папраўляюць больш вопытныя, разумныя людзі, знаходзячы суровыя, але патрэбныя словы, як, напрыклад, прафесар псіхалогіі: «Вы самі сябе загналі за той бок, дзе ніякія нормы не існуюць. Вы апусціліся на самае дно чалавечых здольнасцей падзення. І цяпер кожны, хто не з Вамі — чысцейшы і лепшы за Вас. Грошы не пахнуць, не смярдзяць, нават калі яны зароблены продажам чалавечага сумлення, нормаў маралі. Але смярдзіць іншае — наша памяць. Нават адзін раз ступіўшы ў яміну з дзярмом, нельга застацца чыстым. І вы ступілі. І памяць
Ваша будзе смярдзець. Вы зменіце некалі і месца жыхарства, і сяброў, і каханых. Вы зможаце збегчы адтуль, дзе Вы пачыналі сваё падзенне. Але Вам не збегчы ад сваёй памяці».
Такім чынам, аповесць «Трафік для паэта» нагадвае чытачу вядомую ісціну, што няма нічога лепшага, чым чыстае, незаплямленае сумленне.
(1 сентября 2012)  Каментарыяў: 4
  (6.10.2013 - 07:36) цитировать
 
 
  Где-то я это уже видел… А если по теме то спасибо.
 
 
 
  (5.10.2013 - 10:58) цитировать
 
 
  Классная статья - спасибо!
 
 
 
  (27.09.2013 - 17:46) цитировать
 
 
  Здравствуй! Спасибо за подаренные хорошие эмоции…
 
 
 
  (27.09.2013 - 14:18) цитировать
 
 
  Бесплатный совет: заведи у себя в блоге рубрику типа "самые горячие обсуждения" или что-то в этом роде. Там можно будет комментировать самые обсуждаемые темы блога…
 
 
 

 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА