Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 82

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 154

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 517
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Крытыка : Час і асоба Мікалая Еленяўскага
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




Час і асоба Мікалая Еленяўскага
Крытыка

Валянціна ЛОКУН



М. Елянеўскі – прыхільнік мастацка-дакументальных апавядальных форм. Ён аўтар аповесцяў “Старший сын”, “Пушки в небе!”, “Хроника пикирующего разведчика” (пасля яны ўвайшлі ў зборнік “Небесный штурмовик” – 2004), “Чужие горы” (2005), рамана-хронікі “Время пастыря” (2007) і шматлікіх нарысаў і эсэ.

“Хронику пикирующего разведчика” і аповесць “Чужие горы” паядноўвае эпічная трактоўка тэмы вайны і яе духоўных вынікаў. Герой “Хронікі” Булацкі – чалавек нялёгкага лёсу. Ён прадстаўнік свайго пакалення. Рамантычнага і разам з тым трагічнага. Рамантычнага – праз іх нязломную веру ў светлую будучыню. Трагічнага – таму што вера гэта была міфічнай, ілюзорнай. Менавіта гэтай сваёй верай яны і адрозніваюцца ад “страчанага пакалення” – герояў вайны Э. Хэмінгуэя, Э. Рэмарка, Дж. Пасоса і інш. “Лейтэнанты” 40-х гадоў у савецкай літаратуры былі апантаныя ідэяй барацьбы з ворагам, ідэяй абароны Радзімы. Айчынная вайна для іх была галоўнай, можна нават сказаць, асабістай справай. На гэтай хвалі ў канцы 50 х – пачатку 60-х гадоў нарадзілася “лейтэнанцкая проза”, якую годна прадстаўлялі беларус В. Быкаў, расейцы Ю. Бондараў, Р. Бакланаў, У. Кандрацьеў, В. Някрасаў і інш.

Маральны максімалізм, пачуццё асабістай адказнасці за лёс сваёй Бацькаўшчыны, гатоўнасць да самаахвяравання – гэтым поўніўся герой вайны 1941-1945 гг. у тэкстах савецкай літаратуры.
Зусім іншы герой прадстаўлены літаратурай аб афганскай вайне. Узнікла пакаленне “забітых” і “забытых” – “Цынкавыя хлопчыкі” С. Алексіевіч. М. Елянеўскі не пагаджаецца з С. Алексіевіч. Яго аповесць “Чужие горы” палемізуе з яе трактоўкай лёсу салдата-афганца. Аўтар прызнаецца, што ён піша “алілуя” людзям у чужых гарах. Твор прысвечаны памяці выпускніка Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча, кавалера двух ордэнаў Чырвонай Зоркі, ваеннага журналіста, падпалкоўніка Валерыя Глездзенёва. Але разам з тым гэта – аповесць аб пакаленні “лейтэнантаў” афганскай вайны.

Герой М. Елянеўскага – просты беларускі хлопец Васіль Сябруковіч. Усё лепшае, што было ў яго характары, ён атрымаў ад роднай прыроды: ад маленькай рачулкі Лань, на якой вырас, ад “сапраўдных” вербаў, якія “заплачуць… і за сябе, і за мяне”. Прырода надзяліла героя стойкім духам і дабрынёй. А яшчэ Васіль быў рамантыкам. Ён выхоўваўся на песнях Высоцкага, асабліва падабалася яму гэтая: “Парня в горы тяни, рискни…” – аб рамантыцы гор, аб сапраўднай мужчынскай дружбе. У сапраўднасці ж афганскія горы аказаліся зусім іншыя, без рамантычнага арэолу. Гэта былі чужыя для яго горы.

Вобраз чужых гор, як сімвал зла, вайны ўвогуле – вельмі важны момант у структуры мастацкага дыскурсу М. Елянеўскага. Матыў супрацьстаяння чалавека і гор адзін з галоўных. Нібыта сама прырода паўстала супраць чалавека прышлага, чалавека-захопніка. І не мае значэння, што чалавек гэты апынуўся тут не па сваёй волі, а па прымусу ваеннай службы, па прымусу жыцця, лёсу. Горы “издевательски следили за бежавшим человеком, чужим человеком с чужим криком” .
Пісьменнік паказвае драму вайны ў яе страшэнных супярэчнасцях, у дзікунскім “практыцызме”, калі смерць перастае быць страшнай, калі разам з дарослымі рыхтуюцца стаць забойцамі і дзеці. У гэтым, па Елянеўскаму, бачыцца найбольшы трагізм сучасных войнаў.

Пісьменнік адлюстроўвае два тыпы герояў вайны, якія ўвасоблены ў вобразах Булацкага і Сябруковіча. Яднае іх аднолькавае ўспрыманне вайны –як вялікага фізічнага і маральнага выпрабавання, як духоўнага ўзрушэння. Але разам з тым духоўныя вынікі вайны былі ў кожнага з іх свае. У Булацкага вайна спараджае гонар за сябе і сваю справу. Васіль Сябруковіч, які цудам выжыў, перамог смерць, наадварот, перапоўнены болем успамінаў аб тых жудасных днях і гадзінах, якія ён правёў у чужых для яго гарах.

Елянеўскі-пісьменнік шмат цікавіцца гісторыяй свайго краю, ён стварае гісторыю ў асобах. У 2007 годзе ў часопісе “Неман” (№4) быў надрукаваны буйны твор пісьменніка – “Время пастыря”, які ён абазначыў як “раман-хроніка”. Што датычыць жанравага вызначэння, то нам здаецца, што твор гэты найбольш адпавядае гістарычнай хроніцы, бо галоўным героем тут найперш з’яўляецца сама гісторыя. Па задуме – гэта журналісцкі вышук пра святога пастыра Лунінецкай Барысаглебскай царквы Платона Максімавіча Ціхановіча, жыццё і дзейнасць якога прыпадае на сярэдзіну другой палавіны ХІХ стагоддзя. Дэталёва адлюстраваны працэс вышуку, дзе шмат месца займае біяграфія самога аўтара.

Асоба пастыра характарызуецца сваёй шырокай грамадскай і асветніцкай дзейнасцю, адукаванасцю. Ён з’яўляецца аўтарам першай беларускай граматыкі, у аснову якой пакладзена мова палешукоў. М. Елянеўскаму ўдалося знайсці рукапіс граматыкі ў дзяржаўным гістрычным архіве Літвы. Але па сутнасці, праца Ціхановіча – гэта нават не граматыка, а “художественное произведение, написанное языком того времени и тех людей, которые на нем разговаривали” . І гэта быў па тым часе досыць смелы ўчынак святара. Вялікі рупліўца на ніве беларускасці, Ціхановіч разам з тым нёс у народ веру не толькі ў Бога, а веру ў чалавека, у яго міласэрнасць. А яшчэ веру ў будучыню. Ціхановіч-асветнік быў супраць насілля і крыві. Рухавіком прагрэсу ён лічыў народную адукацыю – праз адкрыццё новых школ, вучылішч. Праз жыццё “па веры”.

Тэкставая прастора складаецца з розных часавых пластоў – сучаснасці і гісторыі. Аўтар спрабуе перадаць атмасферу гістарычнага жыцця праз канкрэтныя гістарычныя падзеі, народныя хваляванні 1861 года, змяшчае шматлікія гістарычныя дакументы. Пададзена шмат звестак з жыцця праваслаўнай царквы. І што самае галоўнае – выяўляецца высакародная роля царквы ў развіцці адукацыі простых людзей Палескага краю. Мясцовыя епархіі выконвалі ролю культурных цэнтраў, неслі палешукам веды пра акаляючы свет. Па вялікаму рахунку, кніга М. Елянеўскага ўспрымаецца “как веление души, веры и времени.
…Как покаяние за то прегрешение, которое было совершено предшественниками не от силы своей, а от слабости” .
(27 февраля 2012)  

 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА