Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 82

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 154

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 517
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Нашы кнігі-2011 : "Адкрыццё-2010"
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




хостинг дешево
"Адкрыццё-2010"
Нашы кнігі-2011

otkritie_10.jpg (12.39 Kb)Выйшаў у свет чарговы, ужо трэці па ліку, зборнік лепшых твораў удзельнікаў абвешчанага Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі літаратурнага конкурсу 2010 года – года, пазначанага асаблівым усплёскам патрыятызму.
Гэта і зразумела: краіна святкавала 65-годдзе Вялікай Перамогі над нямецкім фашызмам і 600-годдзе таксама ж пераможнай Грунвальдскай бітвы. Юбілейна-патрыятычная тэматыка не сыходзіла са старонак газет і часопісаў, экранаў тэлевізараў, багата прысутнічала ў навучальных установах, паўсюль у нагляднасці… Заўважны ўдзел прымала ва ўсім гэтым і абласная пісьменніцкая арганізацыя. Натуральна, перамогам продкаў быў прысвечаны і літконкурс сярод дзяцей і юнацтва. Ён так і называўся: “Доблесць продкаў – нашчадкам у спадчыну”.
ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2011 г.Зрэшты, не менш патрыятычнымі былі і конкурсы папярэднія: 2009 – “Паглядзі на Брэст над Бугам, колькі хараства!..” (да 990-годдзя Брэста і 65-годдзя вызвалення вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў), 2008 – “...Мой вечны шлях – мая Айчына” (да 60-гадовага юбілею Яўгеніі Янішчыц), 2007 – “Купала і Колас у духоўным жыцці Беларусі і беларусаў” (да 125-годдзя геніяў айчыннай літаратуры). Наступны літконкурс “Суніцамі пахне Айчына”, лепшыя творы ўдзельнікаў якога складуць “Адкрыццё-2011”, прысвечаны 75-годдзю знакамітага паэта Міхася Рудкоўскага, радзімаю якога з’яўляецца Ганцаўшчына. Сімвалічна, што 2011-ы – гэта і год правядзення ў згаданым каларытным, казачна багатым на таленты куточку Беларусі Дня беларускага пісьменства.

Такім чынам, патрыятызмам прасякнуты конкурсы ўсіх гадоў, пачынаючы ад іх заснавання ў 2007-м. А гэта значыць, што яго многа не бывае.
Як добра, што ў нас на Берасцейшчыне штогод успыхваюць новыя і новыя зорачкі літаратурных талентаў. Сёння імёны мінулагодніх пераможцаў абласных літконкурсаў, згаданых у пачатку артыкула, ужо досыць вядомыя не толькі вузкаму колу зацікаўленых, але і досыць шырокаму чытачу як у межах вобласці, гэтак і ва ўсёй Беларусі. Сярод іх – Маргарыта Латышкевіч, Марыля Тройніч, Алена Дзебіш, Вольга Курдзюмава, Станіслава Умец ды многія іншыя.

І вось – новыя імёны, новыя абнадзейваючыя спадзяванні… Яны іскрынкамі-дыяментамі рассыпаны па старонках кнігі.
Хоць аўтары калектыўнага зборніка – пераважна школьнікі, тым не менш, прадстаўленыя тут творы ўжо досыць яскрава сведчаць пра іх добрае валоданне словам, удумлівасць, вобразнае бачанне свету… Інакш кажучы, яны ўжо валодаюць усімі неабходнымі літаратару якасцямі. Застаецца толькі ўзмоцнена працаваць у гэтым накірунку, адточваць майстэрства, а галоўнае, абраць працу з мастацкім словам сваім лёсам, сваім наканаваннем.

Вельмі ўсцешвае тое, што ўдзельнікаў конкурсу па-ранейшаму многа. А гэта адзнака таго, што маладое пакаленне цягнецца да прыгажосці ва ўсіх яе праявах.
Усцешвае і дадае імпэту таксама ж істотная падтрымка гэтай справы з боку абласной улады і асабіста старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Андрэевіча Сумара. Менавіта ён у свой час горача падтрымаў заснаванне абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка, якую штогод, пачынаючы з 2006-га, асабіста ўручае пісьменнікам Берасцейшчыны за лепшыя новыя кнігі. Гэтак жа горача падтрымаў ён і заснаванне аддзяленнем СПБ літаратурнага конкурсу для дзяцей і моладзі, і таксама асабіста ўручае ўзнагароды пачынаючым творцам.

Вядома, Саюз пісьменнікаў Беларусі перш-наперш клапоціцца пра развіццё літаратуры на мове тытульнай нацыі, што цалкам апраўдана і зразумела. Тым не менш, добра ўсведамляючы, што ў шырокім ужытку ў краіне – руская мова, якая, да ўсяго, з’яўляецца дзяржаўнай нароўні з беларускай, а асваенне расійскай літаратурнай прасторы – гэта выхад у свет, аддзяленне спрычыньваецца і да так званых рускамоўных конкурсаў. Самы прэстыжны і масавы з іх - “Мы народжаны дзеля натхнення”. Ладзіцца ён у рамках рэспубліканскага фестывалю рускай паэзіі, які стала прапісаўся ў горадзе над Бугам, пад эгідай Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Русское общество”. Лепшыя творы ўдзельнікаў творчага спаборніцтва ад Брэстчыны (а іх таксама вельмі шмат) таксама прадстаўлены ў гэтым зборніку.
Анатоль Крэйдзіч, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
(18 августа 2011)  

 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА