Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 82

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 154

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 517
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Нашы кнігі-2011 : Мікалай Елянеўскі, "Час святара"
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




Мікалай Елянеўскі, "Час святара"
Нашы кнігі-2011

Время пастыря ЕленевскийЁн, час святара Платона Ціхановіча – настаяцеля праваслаўнага храма в.Лунін цяпер Лунінецкага раёна, кіраўніцтва прыходам і творчая дзейнасць якога прыходзілася на канец 19 стагоддзя, настаў крыху раней, чым некалькі месяцаў таму ўбачыла свет у выдавецтве “Чатыры чвэрці” (Мінск), 2011 г., у серыі “Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі” кніга “Время пастыря” (на рускай мове) Мікалая Елянеўска з Пінска.
Бадай, пачаткам адраджэння слаўнага імя можна назваць заснаванне літаратурнага свята “Лунінская восень” на базе мяцовай, Лунінскай, сярэдняй школы. А далей – правядзенне ў рамках згадага свята і, натуральна, у згаданай навучальнай установе з удзелам старшыні аблвыканкама цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў заснаванай пяць год таму па ініцыятыве абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка.
Імя Платона Ціхановіча загучала, пачало набываць вядомасць у вобласці і ў краіне, бо ў мерапрыемстве традыцыйна прымаюць удзел вядучыя літаратары Беларусі. Гэтая вядомасць выбітнай асобы пашырылася з выхадам у свет у леташнім часопісе “Нёман” рамана-хронікі Мікалая Елянеўскага, лёс якога таксама звязаны з вёскай Лунін (тут нарадзіўся і вырас), “Время пастыря”.
І вось нарэшце сёлета твор цалкам, а не часопісны варыянт, выйшаў у згаданай вышэй серыі – ці не самай прэстыжнай сёння ў краіне.

Раман распавядае пра мовазнаўцу-самародка, святара Лунінскай Барысаглебскай царквы Платона Максімавіча Ціхановіча, які ў другой палове 19 стагоддзя стварыў своеасаблівую граматыку беларускай мовы ў мініяцюрах і сцэнках, тым самым зрабіўшы неацэнны ўнёсак у справу ўвядзення ў пісьмовы ўжытак беларускай мовы.

Аўтар на малавядомых ці зусім невядомых раней фактах паказаў высокую духоўнасць папярэдніка, адзначанага, дарэчы, за заслугі ў народнай асвеце ордэнам Святой Ганны трэцяй ступені, а таксама залатым наперсным крыжам ды шматлікімі іншымі ўзнагародамі.
У рамане, які абапіраецца на дакументальныя сведчанні, ярка прадэманстраваны велізарны ўклад, які ўносіла праваслаўнае духавенства ў 19 стагоддзі ў развіццё адукацыі, культуры, духоўнасці будучай Беларусі.
(5 ноября 2011)  

 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА