Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/core.php on line 148

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 22

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 82

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 154

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/spb/data/www/spb.brest.by/2z/includes/news.php on line 517
Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура : Нашы кнігі-2011 : Анатоль Дзенісейка. Агдэмер
       

Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі-2013

Нашы кнігі-2012

Нашы кнігі-2011

Нашы кнігі-2010

Нашы кнігі-2009

Нашы кнігі-2008

Нашы кнігі-2007 і ранейшыя

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- --




Анатоль Дзенісейка. Агдэмер
Нашы кнігі-2011

Святло палескіх зорак. Брэст, Альтэрнатыва, 2012

дзенісейка
На вокладцы кнігі аб гісторыі палескай вёскі з экзатычным імем Агдэмер - партрэт легендарнага хакеіста Ўэйна Гретцкі. Гэта невыпадковы рэкламны трук: дзед Уэйна, агдэмерац Цярэшка Валоскі, у пачатку ХХ стагоддзі з'ехаў на заробкі ў Канаду. У Беларусі дагэтуль жывуць сваякі вялікага хакеіста, беларусы Валоскія.
Ды няўжо толькі гэтым знатная маленькая вёска! Заўсёды цешыць, калі з'яўляюцца такія вось даследаванні аб так званай малой радзіме, якая для чулага сэрца не меней важная, чым увесь вялікі мір. Пісьменнік Анатоль Дзенісейка распавядае пра Агдэмер – і гэта становіцца вандраваннем у гісторыю нашай краіны.

Вось вёска пад уладай панскай Польшчы – калі за нязгоду з уладамі беларус мог патрапіць у канцлагер у Картуз-Бярозе, і для сялянскага сына мяжой кар'еры была пасада пісарчука...
Вось радасная сустрэча Чырвонага Войска... А потым – драматычныя старонкі станаўлення новай улады, рэпрэсіі, раскулачванне па недарэчных падазрэннях... Ваеннае ліхалецце, узнаўленне гаспадаркі... Хтосьці з агдэмерцаў патрапіў на чужыну, як Ян Коршак, вывезены ў 19 гадоў фашысцкімі акупантамі на прымусовыя працы ў Нямеччыну: ён апынуўся ў Канадзе і, пачаўшы чорнарабочым, стаў кіраўнікам кампаніі "Дженерал мотарс".

Камусьці атрымалася ўсе сілы і талент рэалізаваць на радзіме, як сваяку Яна, Алегу Коршаку, які стаў начальнікам штаба – першым намеснікам начальніка сувязі Ўзброеных Сіл Беларусі. Ёсць сярод агдэмерцаў святары і журналісты, вайскоўцы і дыпламаты, паэты і мастакі... Непадалёк ад Агдэмера – маёнтак Напалеона Орды, але за адраджэнне імя мастака на радзіме патрыётам прыйшлося змагацца. Бо агдэмерцы – людзі неабыякавыя і малой радзімай ганарацца.
(5 июня 2012)  

 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА