Навіны і дзеі

Пра нас

Нашы кнігі

Проза

Паэзія

Публіцыстыка

Крытыка

Прэмія Калесніка

Лаўрэаты Прэміі

Конкурс юных аўтараў

Наш фотаальбом

 


 
НОВЫЯ КНІГІ
 

-- -- -- -- -- -- --




. Кредит под залог недвижимости, недвижимость купить квартиру в Киеве. -- . Газель будка грузоперевозки по Украине.
Каляндар
СТУДЗЕНЬ

Крытыка
Алла КАТКАВЕЦ

...Абматаўшыся вяроўкай вакол тулава, чалавек ціха сядзеў на стромкай хваіне. І хаця птушаняты ястраба-цецяроўніка ўжо не зважалі на яркія ўспышкі фотаапарата нязванага госця, апошні ўсё роўна стараўся не выдаць сябе, каб не патрывожыць птушынае жыцце.

Вялізарнае, амаль метр на метр, гняздо ястраба-цецяроўніка размясцілася на размашыстым дрэве. Заўважыўшы яго з зямлі, Васіль доўга думаў, як жа ціхенька “завітаць у госці” да рэдкай птушкі... Чатыры цікаўных птушаняты ўзнімалі над гняздом галовы, нібыта спрабавалі нешта сказаць. Радасць сустрэчы з рэдкай з’явай не давала спакою аматару прыроды. Тады ён прынёс цэлы бярэмак дроў і вяроўку. Не кожны здагадаўся б, дзеля чаго. А ён, падышоўшы да самай зручнай гонкай хваіны, што расла поруч, стаў прыбіваць да яе палена за паленам. Так дасягнуў амаль дваццаціметровай вышыні. Памятаючы, як аднойчы амаль не паляцеў з дрэва, калі прыдрамаў, седзячы ў засадзе, абвязаў сябе вяроўкай.

Крытыка
Лада Алейнік, ("ЛіМ", 20 студзеня 2012 г.)

Рэцэнзія на аповесць Валерыя Гапеева "Трафік для паэта" .


Літаратура ведае нямала прыкладаў таго, як некаторыя пісьменнікі доўга і пакутна шукалі сваю тэму... Бывала, гэты працэс расцягваўся на гады і дзесяцігоддзі. Пра Валерыя Гапеева можна сказаць, што ён з кагорты тых шчасліўчыкаў, каму пашанцавала ўвайсці ў літаратуру з дакладным веданнем тэмы і бачаннем патэнцыйнай чытацкай аўдыторыі. Каб беспамылкова вызначыць творчы шлях, па-мойму, гэтаксама патрэбен талент. І не толькі... Вера ў сябе патрэбна, спецыфічная чуйнасць, аб’ектыўная ацэнка ўласных здольнасцей і магчымасцей. Праўда, паводле першай кніжкі (“Пастка на рыцара”, 2003) яшчэ немагчыма было зрабіць пэўны прагноз – ці будзе пісьменнік далей працягваць працу ў галіне падлеткавай прозы, ці адмовіцца ад выбранага шляху. Бо з той першай кніжкай, думаецца, ён не толькі атрымаў грунтоўны творчы вопыт, але і пераканаўся, што ў гэтай парафіі будзе надзвычай няпроста...

Крытыка
Некалькі гадоў таму запісаў я ў сшытак чужыя словы, якія спадабаліся мне і як чытачу, і як літаратару.
Словы былі такія: “…з аблокаў пасыпаўся дробны снег. Лес адгукнуўся на яго своеасабліва. Спачатку рэдка і асцярожна пачуліся ціхія, амаль няўлоўныя, шолахі. Здалося, лес ажыў, пачаў асцярожна спрабаваць свае лёгкія: удых-выдых… Пошум гусцеў. Шапацела цяпер ўсюды: і ў хвоях, і ў кустах, і ў траве. Гучней гаманіла апалае лісце. Падсушанае марозам, яно імгненна адгукалася на кожны дотык лёгкіх сняжынак…”

Можна было б цытаваць і іншыя ўрыўкі з твора, у якіх таксама добры гукапіс, дакладная вобразнасць. Можна было б прыводзіць цэлыя раздзелы, якія ствараюць амаль фізічна адчувальныя карціны прыроды: заплюшчы вочы – сярод яе стаіш.

Нашы кнігі
Гарэза. Васіль ЖушмаНезвычайная па канцэнтрацыі цеплыні і любові да роднага краю, да тых маленькіх чытачоў, для каго была напісана, кніга.
Гэта кніга пра жыццё беларускага лесу, узаемаадносіны звяроў і птушак. Пра добрых і спагадлівых людзей. Аўтар разам з гераіняй аповесці вавёрачкай Гарэзай уводзіць чытачоў у таямнічы свет роднай прыроды, дапамагае лепш разабрацца ва ўзаемаадносінах яе і чалавека, зразумець законы жыцця насельнікаў лесу. Галоўная мэта – выхаванне ў чытачоў высокіх грамадзянскіх якасцей, эстэтычнага ўспрыняцця навакольнага свету.
Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

Нашы кнігі
Лица Александр Юдицкий Падзагаловак аднайменнага дакументальнага рамана, які склаў аснову гэтай кнігі – “Лёс сям’і ў лёсе краіны”.
Кажучы прафесійнай мовай, кніга Аляксандра Юдзіцкага – гэта мастацкае даследаванне чалавека, яго характару, а таксама вытокаў гэтага характару, спроба адшукаць самыя глыбокія карані існасці – каб зразумець сённяшняе. А калі зразумеем, тады і прымем. Бо разуменне наўперад ёсць аснова павагі, мірнага суіснавання, магчымасці для руху наперад і развіцця усім разам і кожнаму паасобку.

Сёння модна ўпікаць аўтараў, якія надаюць шмат увагі сваёй сям’і, свайму роду. Вунь, што называецца, пад раздачу патрапіў і Уладзімір Ліпскі – ужо асобныя дзеячы вырашылі, што яго вялікая праца па даследаванні свайго радаводу, за якую пісьменнік атрымаў Дзяржаўную прэмію, нявартая праца. Падумаеш, адшукаў нейкіх родзічаў за мяжой…

Навіны і дзеі
dostoev_1.jpg (24.41 Kb)У бібліятэках горада Іванава і Іванаўскага раёна прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да 190-годдзя класіка сусветнай літаратуры Ф. М. Дастаеўскага.
У бібліятэцы імя Ф. Панфёрава была аформлена кніжная выстава "Вялікі талент заўсёды трывожны".
Супрацоўнікамі ўстановы выдадзены зборнік сцэнарных матэрыялаў па творчасці пісьменніка.
Ва ўрачыстай атмасферы прайшло ўзнагароджанне пераможцаў творчых конкурсаў, прысвечаных гэтай знамянальнай даце. У рамках свята ў Цэнтры культуры і народных традыцый была аформлена вялікая выстава «Дастаеўскі: знаёмы і незнаёмы», дзе былі шырока прадстаўлены не толькі несмяротныя творы аўтара і матэрыялы вядомых літаратараў, публіцыстаў, мастакоў, якія распавядаюць пра геніяльную асобу, але і лепшыя конкурсныя працы.
Прызы пераможцам конкурсу на лепшае сачыненне пра юбіляра - кнігі з творамі рускіх класікаў, у тым ліку і самога Ф. М. Дастаеўскага - уручыў на сцэне вялікай залы ЦК і НТ Анатоль Крэйдзіч, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.


Навіны і дзеі
Свята паэзіі
bibc_1.jpg (30.02 Kb)Палескі край шчодры на таленавітых, адданых сваёй справе людзей. Адзін з іх – Алесь Бібіцкі. Гэтае імя шмат значыць для Піншчыны. Самабытны, яркі паэт пакінуў спадчыну, якая прасякнута бязмежнай любоўю да рупліўцаў-палешукоў.
Алесь Іванавіч у 1952 годзе пасля заканчэння Мазырскага настаўніцкага інстытута быў накіраваны на Піншчыну. Спачатку працаваў у Лапацінскай школе, а праз два гады быў прызначаны дырэктарам Плошчаўскай школы. На гэтай пасадзе Алесь Бібіцкі працаваў каля 40 год, а на пенсіі прадоўжыў вучыць дзяцей у Калавуравіцкай школе. Першы зборнік паэта “Зоры над Пінай” пабачыў свет у 1979 годзе, у 1994 выйшаў зборнік для дзяцей “Міхаськава гара”. Аўтар друкаваўся ў часопісе “Маладосць”, газеце “Літаратура і мастацтва”. У 1988 годзе Алесь Іванавіч стаў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Літаратурная вечарына, прысвечаная 80-годдзю Алеся Іванавіча, адбылася ў Калавуравіцкай сярэдняй школе. Ва ўтульнай зале сабраліся людзі, якія былі сябрамі, аднадумцамі Алеся Іванавіча, а таксама літаратары, настаўнікі і вучні, мясцовыя жыхары.

Лаўрэаты Прэміі
У галіне паэзіі -
Кавалевіч Мікалай Іванавіч, прарэктар па навукова-метадычнай рабоце ДУА "Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі"
Корнеў Аляксандр Касьяновіч, г.Баранавічы

У галіне прозы - Елянеўскі Мікалай Васільевіч за кнігу “Время пастыря”.

У галіне дзіцячай літаратуры – Туруноўскі Міхаіл Валер’евіч


Конкурс юных аўтараў
Пераможцы абласнога літаратурнага конкурсу для дзяцей і юнацтва "Cуніцамі пахне Айчына…",
прысвечанага 75-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Міхася Рудкоўскага


1 месца - Рылка Аксана Аляксандраўна, вучаніца 11 класа Хатыніцкай СШ Ганцавцкага раёна
2 месца - Цвікевіч Аліна Аляксееўна, 8 клас гімназіі г.Іванава
2 месца - Трацюк Дзяніс Уладзіміравіч, Маларыцкі раён, студэнт ДБГУ імя А.С.Пушкіна

3 месца - Ніканчук Дар'я Мікалаеўна, вучаніца 10"А" класа СШ №1 г.Жабінка
3 месца - Таболіч Аляксей Адамовіч, вучань СШ №8 імя Героя Беларусі Ўладзіміра Карвата
3 месца - Філюціч Аліна Станіславаўна, вучаніца 11 класа гімназіі г.Ганцавічы


Навіны і дзеі
У пяты раз абласны фестываль “Лунінская восень” сабраў “ураджай” на літаратурнай ніве Берасцейшчыны

(Фотоздымкі ў альбоме тут)


osen_11.jpg (14.46 Kb)Напрыканцы мінулага тыдня старажытная вёска Лунін, у якой больш стагоддзя таму ствараў беларускую граматыку святар Платон Ціхановіч, зноў вітала абласное свята. На гэты раз асенняя лістота ў школьным калідоры шалясцела пад мелодыі вершаў “богам дадзенага” – так прачытваецца прозвішча Максіма Багдановіча, і нашага земляка, ураджэнца Ганцаўшчыны Міхася Рудкоўскага, 120- і 75-годдзе якіх адзначаліся сёлета. Да іх жыватворных радкоў далучаліся іншыя, народжаныя сённяшнім часам нашымі сучаснікамі, чуйныя сэрцы якіх адгукнуліся выспеўшым словам…
Як заўсёды, “Лунінская восень” пачалася прыгожа, іскрамётна, па-беларуску. Немагчыма было не адчуць: дзеці і настаўнікі мясцовай школы разам з іх дырэктарам Сяргеем Кураком штогод адшукваюць усё новыя і новыя фарбы для “Восені”, шчодра расквечваюць яе сваімі захапленнем, творчасцю, фантазіяй. Не ведаю, як каму, а мне падалося: так чытаць вершы, так спяваць, так гаварыць матчыным словам могуць толькі тыя, у каго любоў да малой радзімы і ўсяго, што з ёй звязана, крыштальна-чыстай крынічкай струменіць у сэрцы.

Крытыка
vozvrat.gif (35.68 Kb)Літаратурная творчасць, як і ўсё жывое на зямлі, як зоркі ў Сусвеце – знаходзіцца ў вечным руху, у бесперапынным дынамічным развіцці. Таму і запальваюцца на літаратурнай арбіце ўсё новыя і новыя зоркі, з’яўляюцца ўсё новыя творчыя асобы. А гэта – заўсёды прыемна і радасна. Таму што сэнс нашага жыцця абагачаецца новым пазітыўным патэнцыялам, набывае новы энергетычны зарад святла, цеплыні і душэўнай прыгажосці.
Творчая зорка Івана Дацкевіча загарэлася ў ягоным далёкім юнацтве. Але так ужо склалася ягонае жыццё, што першы зборнік вершаў Іван Трафімавіч выдаў у кастрычніку бягучага года. Называецца ён «Принимаю жизнь, как чудо». І вось не прайшло і месяца, як тое ж самае выдавецтва «Альтэрнатыва» выпускае ў свет другі аўтарскі зборнік паэзіі – «Возвращение».
Па адной ужо назве можна здагадацца, аб чым гэтая кніга, можна нават прадказаць усю праблематычнасць і складанасць жыцця паэта, пакручастасць ягонага лёсу. А гэта і растанне на доўгі час з родным краем (пасля заканчэння Жабінкоўскай семігодкі будучы паэт быў вывезены разам са шматлікімі падлеткамі на Урал), і розныя бясконцыя нягоды на чужыне, і настальгія па мілым сэрцу мясцінам, і надзея ўбачыць іх зноў, і вера ў сябе, свае сілы, і, нарэшче, як узнагарода за ўсе выпрабаванні – вяртанне. Варта падкрэсліць, што гэтае ёмкае слова сапраўды з’яўляецца не толькі літаратурна-майстэрскім абрамленнем, каранаваннем зборніка, але і заключае ў сабе літаральна ўсю прадстаўленую ў ім тэматыку.

 
АСАБІСТАЕ
   
 
Copyright © 2007-2008 Саюз пісьменнікаў Беларусі | Брэсцкае аддзяленне |Сучасная беларуская літаратура  
БЕЛАРУСКАЯ ПЭЗІЯ БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА